Забыць немагчыма

Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС мінула амаль трыццаць гадоў. Але з памяці людской падзеі той вясны не сціраюцца. Пра гэта гавораць:
Тамара Васільеўна ЯЦЭНКА, пенсіянерка, г. Паставы:
— У 1986 годзе я працавала кладаўшчыцай на базе ў “Ваенгандлі №609”. Што на станцыі здарылася і якая там была сітуацыя, я разумела. Таму, калі паведамілі, што на два тыдні мне трэба ехаць у камандзіроўку, асабліва не панікавала. Дзевяцігадовую дачку пакінула з Галінай Лявонцьеўнай Дзяхцяр — тады яна працавала ў нас намеснікам галоўнага бухгалтара. З нашай арганізацыі паехаў і вадзіцель Віктар Баранскі. І мы з ім на аўтамагазіне развозілі прадукты харчавання, абслугоўвалі кантынгент ваеннаслужачых, якія былі заняты на ліквідацыі наступстваў аварыі. Жылі ў Хойніках, камандзіроўка доўжылася з 25 чэрвеня па 7 ліпеня.
Памятаю, пабывалі ў вёсцы Піркі — гэта за дваццаць кіламетраў ад станцыі. Адразу адчула сябе вельмі кепска. Зразумела: гэта радыяцыя. Вярнулася ў Хойнікі — стала лепш. Прыехаўшы дамоў, прайшла медкамісію. Ніякіх адхіленняў не было выяўлена. І цяпер таксама здаровая.
Увесь час жыць з успамінамі цяжка. Але ж і забыць пра тую камандзіроўку немагчыма. Заплюшчу вочы — і бачу бязлюдныя населеныя пункты, жахлівую пустату на падвор’ях. Вайна, атамная вайна. Шкада, але многія з тых, хто ў чарнобыльскую зону ездзіў пасля мяне, пайшлі з жыцця дачасна.
Віктар Іосіфавіч ТРАХІМОВІЧ, сталяр АБП “Рассвет Пастаўскі”:
— У 1986 годзе я працаваў сталяром у будаўнічай арганізацыі. Пра тое, што на ліквідацыю наступстваў аварыі на ЧАЭС накіроўваюць прадстаўнікоў розных прафесій і спецыяльнасцей, чуў ад людзей. Прыйшла і мая чарга: 19 чэрвеня Пастаўскім райваенкаматам быў прызваны на зборы. Сфарміраваны ў Мінску полк накіраваўся на Гомельшчыну. Месцам нашай дыслакацыі стаў Брагін. Займаліся дэзактывацыяй транспартных сродкаў — тэхнікі, якая перамяшчалася з забруджаных раёнаў у чыстыя.
Выконвалі і іншыя работы. Напрыклад, выязджалі ў вёску Церамцы. Яна знаходзілася ў 30-кіламетровай зоне, але дарога, па якой дабіраліся туды, была ў 10-кіламетровай. Адтуль вывозілі зямлю, кустарнікі. Некалькі дзён раніцай ехалі туды, а позна ўвечары вярталіся назад, у часць.
У мяне, будаўніка, чалавека мірнай прафесіі, сэрца сціскалася ад убачаных пустых дагледжаных дамоў і цэлых вёсак, якія ў адчаі пакідалі жыхары, уцякаючы ад радыяцыі. І толькі старыя людзі нікуды не збіраліся. Яны заставаліся на сваіх абжытых сядзібах.
Дамоў вярнуліся ў лістападзе. Акрамя мяне, на ліквідацыі наступстваў аварыі працавалі пастаўчане Юрый Смятанка, Віктар Мацкевіч, Уладзімір Кахно і Сяргей Лапцік, і ўсе мы былі ў адной роце. Цяпер сустракаемся, перазвоньваемся, успамінаем. Забыць, можа, і хацелася б, ды немагчыма: гэта ж было ў нашым жыцці. І дай бог, каб не паўтарылася ніколі.
Падрыхтавала Галіна ПІШЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Как двуглавый орел лишился короны
Подробнее Сегодня разве только историки, специализирующиеся на вопросах возникновения советского государства, смогут поведать малоизвестную страницу существования Литбела – Литовско-Белорусской советской


