На хвалях чыстых гукаў раяля
Юныя піяністы раёна, якія сталі лаўрэатамі.
8 красавіка раённы Дом культуры па вуліцы Станкевіча ў Паставах аказаўся ў палоне класічнай музыкі. Тут прайшоў Другі адкрыты раённы конкурс юных піяністаў, які сабраў 30 удзельнікаў з райцэнтра, гарадскога пасёлка Варапаева, аграгарадка Навасёлкі, а таксама з Браслава, Шаркаўшчыны, Глыбокага, Лепеля, Відзаў і Бягомля.
Перад пачаткам конкурсу піяністаў і педагогаў вітала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Г. М. Чаплінская. Яна адзначыла, што ўжо першае музычнае спаборніцтва, якое ладзілася ў Паставах два гады назад, насуперак добра вядомай прыказцы атрымалася ўдалым і паказала, што з’яўляецца патрэбным і карысным.
— Спадзяюся, і сёння мы пазнаёмімся з цудоўнымі юнымі музыкантамі, для якіх гэты конкурс паслужыць стымулам, яшчэ адным штуршком да таго, каб пракладваць далей нялёгкую творчую дарогу ў музычным жыцці, — сказала Галіна Мікалаеўна, пажадаўшы ўсім удзельнікам поспехаў, натхнення, не перажываць і не хвалявацца, бо журы настроена вельмі добразычліва: — Яно абавязкова заўважыць ваша майстэрства і старанне. І няхай пераможа мацнейшы! — заключыла яна.
А затым залу запоўнілі глыбокія і чыстыя гукі раяля. Яны ліліся спачатку з-пад пальцаў самых маленькіх удзельнікаў конкурсу з малодшых груп “А” і “В”, куды ўвайшлі навучэнцы адпаведна да 8 гадоў уключна і 9-10-гадовыя выканаўцы. Потым іх змянілі на сцэне прадстаўнікі сярэдняй узроставай групы (11-12 гадоў). А завяршалі конкурсную праграму піяністы са старэйшай групы ва ўзросце ад 13 да 17 гадоў. Кожны ўдзельнік выконваў па тры творы на выбар. Сярод аўтараў былі як сусветна вядомыя класікі І. Бах, Э. Грыг, В. Моцарт, Д. Шастаковіч, П. Чайкоўскі, так і сучасныя беларускія і замежныя кампазітары Г. Гарэлава, Б. Бартак, Э. Тырмант і іншыя.
Ацэньвалі майстэрства выканаўцаў загадчыкі фартэпіянных аддзяленняў Наваполацкага музычнага каледжа Г. А. Касяк, Пастаўскай і Варапаеўскай дзіцячых школ мастацтваў А. І. Падгайская і І. М. Юркова. Яны “лавілі” кожную сыграную ноту, робячы сабе паметкі. Калі ж надышоў час падвядзення вынікаў конкурсу, старшыня журы Г. А. Касяк ад усёй душы павіншавала прысутных з вялікім святам фартэпіяннай музыкі, якое падарыла нямала хвілін асалоды.
— Думаю, мы робім вельмі добрую справу — вучым дзяцей музыцы, далучаем іх да цудоўнага, — зазначыла яна. — І гэта здорава. Таму што ў наш час часцей можна ўбачыць маладых людзей не за інструментам, а з навушнікамі, каля камп’ютара, з мабільнымі тэлефонамі. Такім чынам яны перасталі пазнаваць свет па-іншаму, чытаць кнігі, спагадаць адно аднаму, хадзіць у госці. Нешта мяняецца не ў той бок, у які хацелася б. А музыка не дазваляе нашым душам ачарсцвець, развівае добрыя пачуцці. Таму любіце музыку, займайцеся ёю — і вы пра гэта ніколі не пашкадуеце.
Пасля Г. А. Касяк разам з Г. М. Чаплінскай і дырэктарам Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза А. А. Собалем уручыла ўзнагароды — дыпломы лаўрэатаў і сувенірныя талеркі з лагатыпам конкурсу — яго прызёрам. У малодшай групе “А” дыплома трэцяй ступені ўдастоены вучань Відзаўскай ДШМ, дыплома другой ступені — прадстаўнік Бягомльскай дзіцячай школы мастацтваў, першай ступені — навучэнка Глыбоцкай ДШМ. У групе “В” месцы размеркаваліся наступным чынам. На трэцім Таццяна Казак з Пастаўскай ДШМ і Анастасія Зарэцкая з Варапаеўскай ДШМ. Другое раздзялілі навучэнкі Пастаўскай школы мастацтваў Ксенія Каравацкая і Паліна Захарыч. Першае месца ў гэтай узроставай катэгорыі не прысуджалася.
У сярэдняй групе трэцяе месца занялі Карына Татарчук з Варапаеўскай школы і навучэнка Глыбоцкай ДШМ. Другое за пастаўчанкамі Ганнай Казак і Таццянай Кусяк, першае — у навучэнкі Браслаўскай ДШМ. І, нарэшце, у старэйшай узроставай групе дыпломы трэцяй ступені атрымалі навучэнка Пастаўскай ДШМ Алена Шаўчэнка і прадстаўнік Глыбоцкай школы мастацтваў. Дыпломы другой ступені ў нашых зямлячак з Пастаў і Варапаева Аліны Бартось і Алесі Балай, першай ступені — у пастаўчаніна Мікіты Шастакова.
Уладальніца Гран-пры конкурсу Віталія Гіль разам са сваім педагогам К. Б. Мейшутовіч.
Гран-пры сёлетняга конкурсу дасталася прадстаўніцы малодшай групы “В”, навучэнцы Пастаўскай школы мастацтваў Віталіі Гіль. Акрамя названых вышэй узнагарод, Віталія атрымала галоўны прыз — хрустальны раяль — і падарунак ад спонсара мерапрыемства, былога выпускніка музычнай школы, індывідуальнага прадпрымальніка М. М. Трыказенкі. Яго фірма вырабіла сувенірныя талеркі і для астатніх удзельнікаў конкурсу. Сярод іх былі выбраны дзве ўладальніцы дыпломаў “За выкананне характарнай п’есы”. Яны дасталіся навучэнкам Варапаеўскай ДШМ Дар’і Мацкевіч і Дар’і Казаровец.
Алена ШАПАВАЛАВА. Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
«Беларусы — традиционные охотники.
Подробнее Осенью прошлого года в аэропорту Минска я с любопытством наблюдала, как к регистрации на самолет в Европу готовился один иностранный господин. Его багаж главным образом составляли не традиционные


