У Паставах закладзены сквер 70-годдзя Вялікай Перамогі (+фота)
Старшыня райвыканкама Віктар Сяргеевіч Гутараў з групай удзельнікаў акцыі.
10 красавіка па ініцыятыве Пастаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў, грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь” і “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” прайшла акцыя па пасадцы дрэў у гонар 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Сквер 70-годдзя Вялікай Перамогі вырашана было закласці ў мікрараёне пятага гарадка, побач з ваенным шпіталем органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь і новымі шматпавярховымі дамамі па вуліцы Касманаўтаў, прылеглая да якіх тэрыторыя патрабуе добраўпарадкавання. У акцыі ўдзельнічалі прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў органаў дзяржаўнага кіравання, устаноў культуры, адукацыі, медыцыны, гандлю, прамысловасці, камунальнай, газавай гаспадаркі і іншых сфер вытворчай і сацыяльнай сфер райцэнтра — ўсяго больш за 50 чалавек.
Добраахвотнікаў у рабочым адзенні віталі намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў І. А. Далецкая. Юрый Мікалаевіч, у прыватнасці, адзначыў, што на Пастаўшчыне вядзецца актыўная падрыхтоўка да 70-годдзя Вялікай Перамогі. Прайшло ўручэнне юбілейных медалёў. Арганізавана выплата матэрыльнай дапамогі ветэранам і іншым катэгорыям грамадзян, якія пацярпелі ад наступстваў вайны. Прыводзяцца ў належны стан помнікі і іншыя месцы пахавання воінаў і мірных жыхароў. Шэраг мерапрыемстваў праходзіць ва ўстановах культуры, школах раёна. Усе яны, у тым ліку і пасадка дрэў, прысвячаюцца воінам-вызваліцелям, дзякуючы подзвігу якіх Беларусь вось ужо сем дзесяцігоддзяў з’яўляецца мірнай і незалежнай краінай.
Напярэдадні пасадкі на месцы будучай алеі пашчыравалі сямікласнікі СШ №4. З дапамогай работнікаў лясгаса была праведзена планіроўка тэрыторыі, выкапаны ямкі, устаноўлены калкі для падвязвання дрэўцаў. З Полаўскага, Груздаўскага і Камайскага лясніцтваў завезлі пасадачны матэрыял.
— Гэты ганаровы заказ мы выканалі з вялікім задавальненнем, бо закладка алеі ў Паставах стала працягам “Тыдня лесу-2015”, які праводзіўся ў Беларусі з 28 сакавіка па 4 красавіка і таксама прысвячаўся юбілею Вялікай Перамогі, — падкрэсліў намеснік дырэктара лясгаса па ідэалагічнай рабоце А. М. Іванькоў.
З задавальненнем працавалі і ўдзельнікі акцыі. Яны пасадзілі больш за 150 ліп, клёнаў, бяроз і такім чынам унеслі свой асабісты ўклад у прымнажэнне зялёнага багацця новай жылой забудовы. Работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі тут будуць працягвацца і ў далейшым.
У той дзень удзельнікі акцыі пасадзілі дзясяткі дрэўцаў і ў мікрараёне вуліцы Юбілейнай.
У закладцы алеі прыняў удзел старшыня раённага выканаўчага камітэта В. С. Гутараў. Ён выказаў пажаданне, каб гэта акцыя стала шырокамаштабнай, а добраўпарадкаванне двароў, вуліц і іншых тэрыторый — паўсядзённай справай кожнага жыхара раёна.
— Усё, што нас акружае, — гэта не толькі дар прыроды, але і вынік нялёгкай працы чалавека, — сказаў Віктар Сяргеевіч. — Мы павінны рабіць усё магчымае, каб у гарадской і сельскай мясцовасцях было больш зялёных насаджэнняў, добраўпарадкаваных тэрыторый, памятных месцаў, бо ўсё гэта самым непасрэдным чынам уплывае на здароўе, працаздольнасць, настрой людзей.
Папрацаваўшы, удзельнікі закладкі алеі пачаставаліся гарачым чаем і салодкай выпечкай. Паклапацілася пра гэта кіраўніцтва ваеннага шпіталя органаў пагранічнай службы і раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.
Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Что делать, когда умер человек, или как похоронить человека?
Подробнее Что делать, если человек умер естественной смертью от старости или болезниили? Какие документы и где необходимо оформить по факту смерти человека? Можно ли кремировать умершего, и каков порядок


