Да дыпломаў атрымалі медалі
Ліза Глазава (злева) і Лера Патрушава з узнагародамі.
27—29 сакавіка ў Санкт-Пецярбургу праходзіў Х Міжнародны імя І. І. Калініна дзіцячы конкурс-фестываль выканаўцаў на народных інструментах і вакалістаў “Завіруха”, які прысвячаўся 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Сярод больш чым 250 яго ўдзельнікаў з Расіі, Беларусі і Латвіі былі і чатыры выхаванкі Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза — цымбалісткі Маша Міхайлава, Саша Палкіна, Ліза Глазава і Лера Патрушава. Усе яны сталі лаўрэатамі музычнага спаборніцтва, арганізаванага Урадам Ленінградскай вобласці, Камітэтам па культуры і Саюзам канцэртных дзеячаў Расіі пры ўдзеле Дзяржаўнага аркестра рускіх народных інструментаў “Завіруха”.
Калі Марыя і Аляксандра ўжо закончылі Пастаўскую ДШМ і зараз з’яўляюцца навучэнкамі адпаведна другога і першага курсаў Віцебскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя І. Салярцінскага, дык Ліза і Лера яшчэ вучацца ў школе мастацтваў у сёмым і другім класах. Педагогам абедзвюх з’яўляецца вядомы ў раёне музыкант, удзельніца заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага ансамбля “Паазер’е” Г. Э. Барысюк. Галіна Эдуардаўна ў свой час была настаўніцай і Марыі з Аляксандрай, прывіўшы ім любоў да цымбалаў. Таму на конкурсе разам з канцэртмайстрам К. Б. Мейшутовіч яна аднолькава перажывала як за цяперашніх, так і за былых вучаніц.
А пахвалявацца прыйшлося, бо канкурэнцыя сярод удзельнікаў была нежартоўнай, а журы — суперпрафесійным: заслужаныя дзеячы мастацтваў, прафесары, кіраўнікі вядучых музычных устаноў і калектываў Расіі. Яны кожную няправільна ўзятую нотку адным вухам пачуюць. Ды нашым дзяўчынкам не прывыкаць да сур’ёзных музычных спаборніцтваў, яны не раз станавіліся лаўрэатамі рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў і фестываляў. Нават другакласніца Лера мае вопыт удзелу ў іх. Таму і ў Санкт-Пецярбургу выступілі ўпэўнена, паказаўшы, на што здольныя.
Журы “Завірухі” высока ацаніла прафесіяналізм пастаўчанак. Лізе Глазавай і Леры Патрушавай яно прысудзіла другія месцы ў старэйшай і малодшай узроставых катэгорыях у намінацыі “Шматструнныя бязгрыфныя інструменты”. Саша Палкіна ў сваёй групе стала пераможцай у гэтай жа намінацыі, а Маша Міхайлава заняла трэцяе месца. Разам з дыпломамі лаўрэатаў дзяўчынкі атрымалі сертыфікаты аб удзеле ў конкурсе-фестывалі і памятныя медалі.
Алена ШАПАВАЛАВА.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Что делать, когда умер человек, или как похоронить человека?
Подробнее Что делать, если человек умер естественной смертью от старости или болезниили? Какие документы и где необходимо оформить по факту смерти человека? Можно ли кремировать умершего, и каков порядок


