Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Напэўна, Бог аберагаў

Напэўна, Бог аберагаў

Аляксандр Юльянавіч Гуль з баямі дайшоў да Берліна, аднойчы абраўшы шлях абаронцы Айчыны, годна служыў да 60-гадовага ўзросту. Вось ужо дваццаць гадоў гэтага цудоўнага і блізкага нам чалавека, прыкладнага сем’яніна, бацькі маёй жонкі няма з намі. Але памяць пра яго жыве.

Ён нарадзіўся ў вёсцы Сіўцы ў 1921 годзе ў небагатай сям’і. Дапамагаў бацькам па гаспадарцы, вучыўся ў польскай школе, але асноўную адукацыю атрымаў самастойна. Гэта, а таксама ўпартасць, стойкасць, з якімі ён з дзяцінства пераадольваў усе цяжкасці, дапамаглі стаць на ногі. Да 17 гадоў самастойна спраўляўся з любой работай, любіў цяслярыць, цікавіўся тэхнікай. Пасля аб’яднання Заходняй Беларусі з БССР сялянскае жыццё змянілася. Калі пачалося будаўніцтва аэрадрома каля Пастаў, па разнарадцы хадзіў туды пехатой разам з аднавяскоўцамі. Перад самай вайной узлётная паласа была гатова. Драматычныя падзеі лета 41-га змяніліся “новым парадкам”. Акупанты адчувалі сябе паўнапраўнымі гаспадарамі. Не абміналі яны і Сіўцы. Аляксандр з дапамогай роднага дзядзькі пайшоў у партызанскі атрад пад камандаваннем К. І. Мішына брыгады імя Панамарэнкі, які дзейнічаў на Глыбоччыне. Партызаны нападалі на варожыя гарнізоны, грамілі камендатуры, перашкаджалі згону ў Германію моладзі, дзёрзка напалі на канцлагер пад Глыбокім, дзе знаходзіліся былыя саюзнікі фашыстаў — італьянскія салдаты, раззброеныя немцамі пасля выхаду Італіі з вайны з СССР. У выніку “рэйкавай вайны” на ўчастку Полацк — Мала­дзечна рух цягнікоў быў паралізаваны. Для аховы камунікацый вораг быў вымушаны накіроўваць рэгулярныя часці, але і гэта мала дапамагала. Пасля вызвалення, як і многія іншыя, былы партызан і разведчык быў мабілізаваны, трапіў у запасны полк у Бабруйску, дзе іх рыхтавалі да рашаючых баёў у Еўропе. Пасля прысягі байцы нанава сфарміраванага маршавага батальёна, у складзе якога быў і кулямётчык Аляксандр Гуль, папоўнілі баявыя часці, што вызвалялі Польшчу.

Неўзабаве атрымаў франтавое хрышчэнне: ноччу 29 кастрычніка гвардзейцы правялі разведку боем, авалодалі разбураным маёнткам і больш за суткі ўтрымлівалі абарону. За дзень адбілі шэсць атак праціўніка. Засталося  крыху больш за палову асабовага складу. Загінуў і зямляк Аляксандра з Дунілавіч. На жаль, яго прозвішча з часам Аляксандр Юльянавіч забыў, прыгадваў толькі, што ён вельмі добра граў на гітары.

Ад плацдарма на Вісле і вызваленай Варшавы з баямі прайшлі да ніжняга цячэння Одэра. У адным з баёў у камандзіра роты куля збіла з галавы фуражку, а Аляксандр Юльянавіч атрымаў кантузію пасля ўзрыву гранаты побач з танкам, на броні якога знаходзіўся.

— Напэўна, Бог мяне аберагаў, — гаварыў Аляксандр Юльянавіч, успамінаючы далёкія падзеі. — Таму і ацалеў у тым пекле.

Узгадваў ён і пра тое, што ў іх узводзе салдат быў гатовы аддаць таварышу апошнюю самакрутку, кроплю вады з біклагі, кавалак хлеба. Са шматлікіх атак запомнілася хрыплае дыханне, “ура-а-а!”, якое рвала напружанае горла, сілуэты танкаў, за якімі беглі байцы, лінія абароны немцаў, рукапашны бой…

Фарсіраваць Одэр было няпроста. Варожыя артылерыя і кулямёты не сціхалі, ад ракет было светла як днём, ад куль і асколкаў “кіпела” вада. Аддзяленне Аляксандра на плыце спусцілася ўніз па цячэнні,  і тут байцы ў кустах знайшлі рыбацкую лодку. Раздзяліўшыся на дзве групы, удала пераправіліся на той бераг, замацаваліся на плацдарме, захапіўшы варожы бліндаж. Больш з іх батальёна на той бераг не змог пераправіцца ніхто, а фашысты пастаянна, нават ноччу, атакавалі. Колькі тады яны адбілі атак, ветэран не памятаў, апошнюю адбівалі гранатамі. Кулямёт перагрэўся і выйшаў са строю. У жывых засталося шасцёра. Боепрыпасы і зброю збіралі на полі бою пад покрывам цемры. Не здрыгануліся, выстаялі. І на Одэры чыясьці нябачная рука адвяла ад чырвонаармейца Гуля смерць — толькі шынель быў пасечаны асколкамі. За фарсіраванне Одэра атрымаў медаль “За адвагу”, хоць камандаванне палка прадстаўляла да Героя. Але ў штабе, напэўна, палічылі, што беларус мала яшчэ паваяваў.

Вайну Аляксандр Юльянавіч скончыў у Патсдаме. Пасля капітуляцыі Германіі былі аперацыі па ліквідацыі баяздольных варожых часцей, якія і не думалі здавацца, выяўлялі і прадухілялі тэрарыстычныя акты. Савецкія воіны гінулі і пасля Перамогі. А. Ю. Гуля накіравалі на Далёкі Усход, але вайна скончылася, і іх эшалон спынілі ў горадзе Тула.  Дэмабілізаваўся толькі 20 сакавіка 1946 года. Яго сустракалі ўсёй вёскай як героя, радасці не было межаў.

Пасляваеннае жыццё патрабавала ўсё пачынаць спачатку, будаваць і думаць пра будучыню. Нядаўняга франтавіка ідэалагічны аддзел райкама КПБ(б) накіраваў на курсы кінамеханікаў. Па іх заканчэнні разам з матарыстам (таксама былым франтавіком) Іосіфам Блашкевічам калясілі па раёне і прыграніччы. Абстаноўка была неспакойнай, бандыты ўпарта не хацелі прызнаваць новую ўладу, вялі жорсткую барацьбу. Таму і ў гэты перыяд даводзілася рызыкаваць жыццём.

У 1947 годзе Аляксандр узяў шлюб са сваёй адзінай і любай Анютай, з якой пражылі ў каханні і згодзе 48 гадоў, выхавалі дзвюх дачок. Неўзабаве Аляксандра Юльянавіча прызвалі на звыштэрміновую службу ў вайсковую часць, што дыслацыравалася ў шостым гарадку. Тут ён у якасці кінамеханіка праводзіў выхаваўчую і ідэалагічную работу з воінамі-авіятарамі. Клуб часці стаў цэнтрам палітмасавай работы. Нягледзячы на ўзрост, паступіў у вячэрнюю школу, якую скончыў на выдатна. Пазней перайшоў на тылавую службу. Прымаў ­удзел ва ўсіх буйных вучэннях, якія праводзіліся з войскамі акругі і нават за яе межамі. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, шматлікімі медалямі. Атрымаў Падзяку камандуючага паветранай арміяй Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі генерал-палкоўніка Жукоўскага, а ўручыў узнагароду двойчы Герой Савецкага Саюза генерал-лейтэнант Л. І. Бяда. Заахвочваўся прэміямі і каштоўнымі падарункамі, яго імя занесена ў кнігу-хроніку “Памяць. Пастаўскі раён”.

Напэўна, Бог аберагаў

Справу, якой усё жыццё прысвяціў А. Ю. Гуль і тым быў шчаслівы, прадоўжылі яго нашчадкі. Малодшая дачка Наталля служыла авіядыспетчарам у шостым гарадку, трое з чатырох унукаў сталі афіцэрамі. А агульны стаж службы нашай сям’і складае каля ста гадоў.

Вялікі дом Гу­лёў па вуліцы Матросава ў Паставах заўсёды быў гасцінным для ўсіх. Аляксандр Юльянавіч любіў людзей і радаваўся гасцям. Быў моцным, не зважаў на капрызы надвор’я, не насіў пальчатак, не карыстаўся парасонам і ніколі не звяртаўся да ўрачоў. Любіў святы, асабліва Дзень Перамогі, на які адзяваў парадны мундзір з узнагародамі і ішоў у горад. Пасля ўрачыстасці частаваў унукаў прысмакамі, купляў усё, што малыя жадалі. Па сваім здароўі мог бы дажыць і да сённяшняга дня, але…

Аляксандр Юльянавіч пражыў нялёгкае і вельмі яркае жыццё, якое прысвяціў пачэснай справе. Сёння родныя і блізкія прыйдуць на дарагую для іх магілу, каб памянуць гэтага цудоўнага чалавека. А памяць людская працягвае наш зямны шлях. У душах і сэрцах.

Л. СЕМЯНАС, маёр запасу,

няштатны карэспандэнт. 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой