Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ёсць у Паставах “залатыя рыбкі”

Ёсць у Паставах “залатыя рыбкі”

Інструктар-метадыст фізкультурна-аздараўленчага комплексу па вуліцы Станкевіча Аляксандр Бучнеў шмат гадоў праслужыў у органах унутраных спраў, прафесійна займаўся валейболам. І нават не мог уявіць, што ў 60-гадовым узросце стане вучыць дзяцей плаванню. Хаця гэта справа для Аляксандра Аляксандравіча  не новая: у сямідзясятых гадах мінулага стагоддзя ён закончыў Віцебскі тэхнікум фізкультуры па спецыяльнасці “Плаванне”. Гэты від спорту разам з іншымі культываваўся ў тагачаснай Пастаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе. Аднак спецыяльнай базы не было,  таму практычныя заняткі і спаборніцтвы па плаванні праводзілі ў асноўным ў Азёрках. На возеры Дубок былі нават абсталяваны дарожкі.

Цяпер аматары плавання маюць магчымасць займацца ім пад дахам ФАКа.  Яго наведваюць дзясяткі дарослых і дзяцей з горада і іншых населеных пунктаў раёна. У Аляксандра Бучнева тры групы юных плыўцоў. Займацца з імі пачаў нямногім больш за два гады назад. З цягам часу  інструктар-метадыст (ён жа і трэнер) вылучыў рабят, якія маюць талент да плавання, жадаюць працаваць.

— Плаванне  мае шмат станоўчых момантаў, дабратворна ўплывае на дзіцячы арганізм, — адзначыў А. А. Бучнеў. — Заняткі прыносяць хлопчыкам і дзяўчынкам не толькі радасць і задавальненне, але і станоўча ўплываюць на здароўе, развіваюць дысцыплінаванасць, самавалоданне, смеласць і рашучасць. Усе гэтыя якасці найбольш поўна раскрываюць юныя плыўцы, якія вырашылі дасягнуць пэўных вышынь. Стараюся гэтаму ўсяляк садзейнічаць.

У спартыўным свеце Беларусі пра Паставы ведаюць дзякуючы высокім дасягненням валейбалістаў і футбалістаў. А летась упершыню назва нашага горада прагучала на абласных спаборніцтвах па плаванні, якія праводзіліся ў Віцебску ў рамках рэспублі­канскага фестывалю “Залатая рыбка” на прызы вядомай беларускай плыўчыхі Аляксандры Герасімені. У першых двух турах спаборнічалі хлопчыкі і дзяўчынкі, а ў трэцім, заключным, удзельнічалі маладыя сем’і. Наш горад прадстаўляла сям’я Жук: Ганна і Андрэй, іх дзеці Каця і Саша. Нечакана для арганізатараў турніру і прадстаўнікоў цэнтраў плавання вобласці яны аказаліся ў ліку прызёраў, дамоў  вярнуліся з бронзавымі медалямі.

Уладальніцай пяці медалёў усіх вартасцей з’яўляецца васьмігадовая Ліза Кліпа. Свае першыя ўзнагароды яна заваявала на адкрытым першынстве горада Наваполацка, а таксама на міжнародным турніры па плаванні з удзелам дзвюх каманд з Санкт-Пецярбурга. Добрыя перспектывы маюць Даша Дубовік, Андрэй Собаль, Аляксандра Іванькова, сёстры Кацярына і Ірына Трафімавы, старэйшыя па ўзросце Андрэй Гутараў, Аляксей Юр’еў, першаразраднік Павел Лютынскі і іншыя. У снежні мінулага года нашы юныя плыўцы годна выступілі ў сваіх узроставых катэгорыях на абласных спаборніцтвах, дзе было шмат майстроў спорту, асабліва сярод юнакоў.

У мінулым годзе з арга­нізацыяй работы ў фіз­культурна-аздараўленчым цэнтры азнаёміліся вядучыя спецыялісты па плаванні з абласнога цэнтра. Яны далі высокую ацэнку методыцы падрыхтоўкі  і трэніровачнаму працэсу, вынікам, якія паказваюць дзеці на спаборніцтвах. Несумненная заслуга ў гэтым Аляксандра Бучнева. А ён у сваю чаргу назваў тых, хто аказвае пастаянную дапамогу ў вырашэнні самых розных пытанняў. Гэта генеральны дырэктар дзяржаб’яднання “Фізіч­ная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна” Мікалай Рамейка, мама юнай плыўчыхі Сняжана Дубовік, сям’я Кліпа і іншыя бацькі. Пры іх падтрымцы, асабістым вялікім жаданні і настойлівасці дзяцей у Паставах  з’яўляюцца свае “залатыя рыбкі”.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой