“Галоўнае — каб у людзей была матывацыя да аздараўлення”
2 студзеня ў Пастаўскай цэнтральнай раённай бальніцы адкрылася наркалагічнае аддзяленне.
Зрэшты, тут і дагэтуль лячылі пацыентаў з алкагольнай залежнасцю. Урач-нарколаг на прыёме вызначаў яе ступень і назначаў лячэнне, якое праводзілася ў адным з аддзяленняў ЦРБ. Напачатку паслугай ананімнага лячэння за год скарыстоўвалася да 90 чалавек. Але паступова лічба змяншалася, і хутчэй за ўсё, з-за адсутнасці той самай ананімнасці, калі побач у палаце ляжаў ці сусед па доме, ці калега, ці іншы знаёмы.
Са з’яўленнем новага аддзялення, якое, дарэчы, знаходзіцца ў адасобленым ад самой бальніцы будынку і ў зручным месцы ў плане транспартнай даступнасці (побач з аўтавакзалам), сітуацыя павінна змяніцца.
— Арганізацыя такога аддзялення важная ў плане ўдасканалення падыходаў у аказанні медыцынскай дапамогі, — заўважае галоўны ўрач УАЗ “Пастаўская ЦРБ” Уладзімір Мікалаевіч Чакавы. — Ініцыятыва належыць райвыканкаму, і мы ўдзячны за дапамогу і падтрымку. Пасля таго, як памяшканне былога медвыцвярэзніка было перададзена на баланс ЦРБ, мы ўзяліся за яго бягучы рамонт. Генпадрадчыкам на аб’екце выступала АБП “Рассвет Пастаўскі”, да выканання работ прыцягваліся і іншыя прадпрыемствы. Удзячны Варапаеўскаму дрэваапрацоўчаму камбінату за пастаўленую мэблю. Аказвалася і спонсарская дапамога. Многія віды работ выконвалі сваімі сіламі, і гэта патанніла рамонт. Аб’ект каштаваў бы намнога даражэй, калі б гэта было новае будаўніцтва або рэканструкцыя ці мадэрнізацыя.
Умоўна памяшканне можна раздзяліць на два блокі — медыка-сацыяльны (сюды змогуць паступаць пацыенты, якія патрабуюць сацыяльнай абароны, і ў перспектыве ён можа быць разлічаны на 10 месцаў) і наркалагічны. У штатным раскладзе — стаўка ўрача-псіхіятра-нарколага, 4 паставыя медсястры, старшая медсястра (яна ж і псіхолаг), 5 санітарак, сястра-гаспадыня. Канчаткова неабходнасць колькасці штатных адзінак будзе вызначана аб’ёмам аказаных паслуг па выніках за першы квартал. Акцэнт у аддзяленні ўжо зараз скіраваны на тое, каб яго работнікі мелі другасную спецыялізацыю, таму што аддзяленне не заўсёды можа быць запоўнена наркалагічна хворымі. У такіх выпадках аб’ёмы работы закрываюцца за кошт экспертызы перадрэйсавых аглядаў вадзіцеляў, і гэта ўжо мае месца.
— Такіх аддзяленняў пры цэнтральных раённых бальніцах у вобласці няма, — працягваў У. М. Чакавы. — Мы працуем у рамках пілотнага праекта. За кароткі тэрмін практычна ўсё адладжана, праблем пакуль няма. Будзем працягваць закупліваць абсталяванне і рацыянальна фарміраваць штатны расклад, і ўсё гэта ў тым ліку і за кошт прыцягнення пазабюджэтных сродкаў. Цяпер галоўная задача — забяспечваць міжведамаснае ўзаемадзеянне, пераемнасць у аказанні дапамогі, маніторынг залежных паводзін і сучасныя падыходы ў лячэнні і рэабілітацыі алкагольнай залежнасці.
У аддзяленні 15 ложкаў. Пяць з іх — кругласутачнага знаходжання, яшчэ пяць — дзённага стацыянара і апошнія пяць — рэабілітацыйныя і медыка-сацыяльныя. На кругласутачных пацыенты атрымліваюць дапамогу па вывядзенні з запою. Дзённы стацыянар разлічаны на пацыентаў з наркалагічнымі праблемамі, але яны могуць хадзіць на работу і прыходзіць у аддзяленне ў любы час, атрымліваць таблеціраваныя формы лячэння. Лячэнне платнае, у тым ліку і для тых, на каго распаўсюджваецца прыгавор суда Пастаўскага раёна аб прымусовым лячэнні ад алкагалізму. На рэабілітацыйных ложках будуць праходзіць рэабілітацыю асобы без пэўнага месца жыхарства з наркалагічнай залежнасцю.
— Вельмі важны момант — дыспансерызацыя, — уключаецца ў размову загадчыца аддзялення Жанна Пятроўна Папова. — У адным з кабінетаў устаноўлены апарат для кадзіравання. Будзем прымяняць новыя тэхналогіі, усе намаганні скіроўваць на тое, каб чалавека вырваць з алкагольнай залежнасці. Разлічваем, што тыя 50 працэнтаў, якія раней адмаўляліся ад лячэння з-за адсутнасці ананімнасці, вернуцца. Прымусіць чалавека не магу, назначэнне і лячэнне праводзяцца з яго згоды. Але я абавязкова папярэджваю аб тым, як ацэньваю сітуацыю з яго наркалагічнай праблемай і які можа быць фінал, калі не прыняць кардынальных мер. Пацыент дае згоду — ставім кропельніцу. Затым прапаную амбулаторна-ананімнае лячэнне: выпісваю рэцэпты, даю кантактны тэлефон і папярэджваю: “Пажадаеце — прыходзьце”. Галоўнае, каб у саміх людзей была матывацыя да аздараўлення.
Дапамога ў наркалагічным аддзяленні шматгранная, магчыма, для многіх яна пакуль незразумелая. З часам, як запэўніў У. М. Чакавы, аддзяленне можа стаць функцыянальным цэнтрам псіхічнага здароўя.
Галіна ПІШЧ.
Падказка першая
Каб атрымаць неабходную медыцынскую дапамогу ў наркалагічным аддзяленні, неабходна прыйсці ў Пастаўскую райпаліклініку на прыём да ўрача-псіхіятра-нарколага і расказаць пра свае праблемы. Далейшы шлях такі: у прыёмным пакоі праводзіцца агляд, заводзіцца гісторыя хваробы пацыента, назначаецца абследаванне, эканамісты налічаць неабходную для платы суму (у сярэднім 183 тысячы рублёў за дзень). Пасля гэтага пацыента накіроўваюць у аддзяленне.
Падказка другая
Наркалагічнае аддзяленне Пастаўскай ЦРБ знаходзіцца ў Паставах, па вуліцы Вакзальнай, 31 “В”. Больш поўную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне аддзялення 4-11-80 або пазваніўшы ў кабінет нарколага па нумары 4-11-49.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Грядут зарплатные изменения для бюджетников. Чего нам ждать падения или роста?
Подробнее «Речь идет об услугах организаций здравоохранения и образования, спортивных и так далее», — сообщил президент.


