Малады прафесіянал
Начальнік змены №3 пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 старшы лейтэнант унутранай службы Андрэй Турок.
У снежні 2014 года 16 ваеннаслужачых унутранай службы Пастаўскага РАНС за мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выкананні службовага абавязку, былі адзначаны грашовымі прэміямі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. З рук начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС В. І. Чэкана іх атрымалі П. П. Латыш, Я. Г. Крэміс, Я. Р. Кундро, А. А. Мозалеў, С. А. Мінгіновіч, А. А. Каравацкі, А. У. Турок, В. А. Сеганкевіч, Я. Б. Хмяльніцкі, А. В. Гінько, У. У. Лелякоў, І. І. Будзіч, С. А. Гарошка, І. У. Багрудэнка, Ю. С. Шаўчук і С. А. Кадушкевіч. Акрамя таго, В. А. Сеганкевіч і Г. Р. Пяткоўскі ўзнагароджаны медалямі “За бездакорную службу”, а Г. М. Макоўскі — медалём “За адзнаку”.
Адзін з самых маладых сярод тых, каму ўручылі прэмію, — начальнік змены №3 пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 старшы лейтэнант унутранай службы Андрэй Турок. У Пастаўскім РАНС ён служыць крыху больш за тры гады, на працягу якіх выдатна зарэкамендаваў сябе. Па словах намесніка начальніка аддзела па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні І. І. Януковіча, Андрэй — энергічны, граматны работнік і кіраўнік, якога паважаюць падначаленыя, сапраўдны прафесіянал у сваёй справе.
Стаць ратаўніком хлопец марыў з дзяцінства.
— Заўсёды любіў рызыку, небяспеку, вышыню, — расказваў ён. — У школе — а я родам з Браслаўскага раёна — займаўся альпінізмам, рознымі відамі спорту, быў фізічна развітым. Але жаданне звязаць свае захапленні з прафесіяй з’явілася пазней. Калі вучыўся ў 6 класе, у школьнай спартыўнай зале здарыўся пажар. На яго ліквідацыю прыбыло падраздзяленне мясцовага РАНС. Дзеянні пажарных настолькі ўразілі мяне, што цвёрда вырашыў: буду ратаўніком. Атрымаўшы атэстат аб сярэдняй адукацыі, паступіў у Гомельскі інжынерны інстытут МНС. Пасля яго заканчэння па размеркаванні трапіў у Паставы: тут прапанавалі пасаду начальніка змены.
За гады службы разам з асабовым складам А. Турок не раз выязджаў на тушэнне пажараў, ліквідацыю іншых надзвычайных сітуацый. Не раз рызыкаваў жыццём, ратуючы жыцці іншых людзей, прыватную або дзяржаўную маёмасць. Так, у сакавіку мінулага года ў Соўках яго змена выцягнула з ахопленага полымем дома пенсіянерку. Напрыканцы 2014-га першай уступіла ў барацьбу з вогненнай стыхіяй на льнозаводзе. Тады дзякуючы смелым і рашучым дзеянням Андрэя і іншых ратаўнікоў пажар удалося ліквідаваць у заспетых памерах і з найменшымі эканамічнымі стратамі.
У падпарадкаванні маладога кіраўніка ёсць вопытныя ратаўнікі, якія адслужылі ў РАНС па 15-20 гадоў. Як прызнаецца Андрэй, прыйшоўшы ў аддзел, спачатку ён вучыўся ў іх тонкасцям прафесіі, імкнуўся на практыцы авалодаць усім, што ўмеюць старэйшыя таварышы. Цяпер жа сам вучыць маладых, з’яўляецца настаўнікам для двух стажораў у сваёй змене. Адзін з іх пасля заканчэння стажыроўкі будзе праходзіць службу тут жа на пасадзе хіміка-дазіметрыста, другі, вадзіцель, адправіцца на пост у в. Парыж.
Атрыманая прэмія стала для А. Турка першай службовай узнагародай. І можна не сумнявацца: наперадзе ў мэтанакіраванага, са здаровымі амбіцыямі хлопца і кар’ерны рост у органах МНС, і новыя ўзнагароды.
Алена ШАПАВАЛАВА.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Наши фонтаны.
Подробнее Фонтаны — это всегда здорово! Фонтаны — это всегда красиво! Фонтаны — это всегда изысканно и роскошно! Короче: даешь фонтаны — много и разных!


