«Снежная каралева» захапіла дзяцей і дарослых (+ ФОТА)
25 і 27 снежня ў Доме культуры па вуліцы Станкевіча адбылася прэм’ера навагодняй казкі “Снежная каралева”. Музычнае шоу, на прадстаўленнях якога пабывала тысяча дзяцей і дарослых, стала самым масавым з усіх святочных мерапрыемстваў, якія ў навагоднія дні прайшлі ў райцэнтры.
У аснову спектакля пакладзена сусветна вядомая казка Андэрсэна, сюжэт якой многія памятаюць з дзяцінства. Але дзякуючы творчаму падыходу мастацкага кіраўніка Дома культуры Алены Слядзеўскай яна набыла новае гучанне. Гледачы, то затаіўшы дыханне, то даючы волю эмоцыям, сачылі не толькі за прыгодамі самаадданай Герды і іншых персанажаў, але і разам з імі па меры развіцця падзей траплялі ў свет прыгажосці і загадкавасці, захапляліся талентамі юных выканаўцаў.
У прадстаўленні задзейнічана шмат дзяцей, а ўсяго — каля 90 выканаўцаў. Уладарнай і ледзяной паўстала Снежная каралева (Алена Слядзеўская). У гэтай ролі яна раскрыла новыя рысы свайго таленту і прафесіяналізм, ігрой захапіла гледачоў. Пяшчотай, дабрынёй і спагадай паланілі Герда (Лера Яфімава) і Кай (Жэня Васілевіч). Ды і трымаліся яны на сцэне як сапраўдныя артысты. Запомніліся гледачам Прынцэса (Маша Дунец), Прынц (Жэня Вайцяхоўскі), Казачнік (Яўгеній Каралёў), Атаманша (Наталля Яфімава), выканаўцы іншых роляў — артысты народнага лялечнага тэатра “Вытварашкі” Алеся Глазко, Таццяна Кухальская, Іна Гарачкіна.
Некалькі арыгінальных харэаграфічных нумароў выканалі ўдзельнікі танцавальнага калектыву і аркестра барабаншчыц пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў, узорнай цыркавой студыі “Каскад”. Вельмі спадабаліся выступленні юных спявачак Алесі Жаўновай і Машы Лібоза ў суправаджэнні танцавальных калектываў гімназіі і Навасёлкаўскага філіяла Варапаеўскай школы мастацтваў. За гэта трэба дзякаваць кіраўнікам калектываў Наталлі Сіўко, Алене Салавей, Анастасіі Логінавай, Вераніцы Меліхавец. Спадабаўся гледачам і сюрпрыз — дрэсіраваныя сабачкі — ад цырка “Алімпія” з Мінска.
Паўтары гадзіны праляцелі як адно імгненне. Прадстаўленне атрымалася маляўнічым, музычным, высокапрафесійным. Гісторыя вернасці, любові і дружбы ў выкананні самадзейных артыстаў аднолькава кранула і дарослых, і дзяцей.
— Пастаўскіх гледачоў вельмі цяжка здзівіць, бо яны пастаянна кантактуюць з зоркамі беларускай, а ў апошні час і расійскай эстрады, — гаварыла дырэктар ДК Ала Чарнюк. — Тым не менш напаўняльнасць залы, шчырыя водгукі гледачоў сведчаць пра асаблівую каштоўнасць пераднавагодніх сустрэч, якая сёлета прайшла ў чацвёрты раз. Людзі чакаюць казачных прыгод і здарэнняў, прыходзяць у Дом культуры як на свята. Мы ў сваю чаргу вельмі адказна падыходзім да падбору рэпертуару, выканаўцаў, больш увагі пачалі надаваць афармленню дэкарацый, тэхнічнаму аснашчэнню сцэны і дзей, якія на ёй адбываюцца. Вось і на гэтым прадстаўленні побач з лазернай устаноўкай, эфектным рознакаляровым святлом былі задзейнічаны новая снегавая машына, іншае сцэнічнае абсталяванне. Карыстаючыся выпадкам, хачу падзякаваць усім удзельнікам спектакля за творчасць, карпатлівую працу, а таксама бацькам дзяцей-артыстаў, якія аказалі дапамогу ў стварэнні казачнага навагодняга падарунка.




12►
Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Нужны ли права на скутер? Категория АМ
Подробнее Водим скутер по закону: какие нужны права и как их получить, другие документы, штрафы за нарушения.


