Узнагародзілі за працу
П. Л. Курто ўручае Ганаровую грамату ўпраўлення па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама вадзіцелю Дунілавіцкага дома-інтэрната П. І. Літоўцу.
5 студзеня ў раённым Доме культуры адбыліся ўрачысты сход і канцэрт, прысвечаныя Дню работнікаў сацыяльнай абароны. Разам з супрацоўнікамі ўпраўлення па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама і тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва на свяце ўпершыню прысутнічала дэлегацыя Дунілавіцкага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў на чале з дырэктарам П. І. Паўловічам. У той дзень у зале сабраліся ўсе, чыя місія — дарыць радасць, дабро, быць міласэрнымі, умець спагадаць і дапамагаць людзям.
Афіцыйная частка мерапрыемства пачалася з выступлення начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама П. Л. Курто. Вітаючы прысутных, ён адзначыў, што за апошнія дзесяцігоддзі сістэма сацыяльнай абароны насельніцтва нашай краіны перажыла істотныя якасныя змены. Калі ў пачатку 90-ых гадоў мінулага стагоддзя яна абмяжоўвалася сацыяльнай падтрымкай перш за ўсё пажылых і інвалідаў, прадастаўленнем розных выплат, субсідый і дапамог, то зараз уяўляе сабой комплексную сістэму мер, накіраваных на прафілактыку сацыяльнай нядобранадзейнасці, адрасную падтрымку сацыяльна слабых груп насельніцтва і грамадзян, значнае расшырэнне спектра сацыяльных паслуг і інфраструктуры, развіццё чалавечага патэнцыялу.
— Сёння сацыяльная служба раёна ўпэўнена ідзе ўперад, выконваючы пастаўленыя задачы, — сказаў у прыватнасці Пётр Леанідавіч. — Актыўна ўкараняюцца новыя формы работы, што з’яўляецца вынікам штодзённай напружанай, карпатлівай працы ўсіх прысутных ў зале і тых, каго тут няма. Упраўленнем па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама за 2014 год выкананы ўсе паказчыкі, даведзеныя абласным выканаўчым камітэтам і камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама. А па асобных пазіцыях яны істотна перавыкананы.
Гэта ў першую чаргу датычыць тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва, які ўзначальвае Д. І. Пякарская. На 1 студзеня 2015 года ў яго штаце налічваецца 190 работнікаў, тады як у 2012 годзе іх было 150. За два апошнія гады пазабюджэтная дзейнасць установы вырасла на 632 млн рублёў і склала 840 млн, спонсарская дапамога павялічылася з 10 да 95 млн рублёў. У параўнанні з 2012 годам адкрыты 2 новыя аддзяленні (зараз іх 8), а сёлета плануецца адкрыць яшчэ адно. Дадаткова ўведзены 34 стаўкі і рэалізаваны 13 праектаў па розных тэматыках.
Свае дасягненні ёсць у кожным аддзяленні цэнтра. Пра ўсе іх даволі падрабязна расказаў П. Л. Курто, назваўшы дзясяткі прозвішчаў тых, хто штодзень клапоціцца пра пажылых, пенсіянераў, інвалідаў, шматдзетныя і маламаёмныя сем’і. Не забыў і ветэранаў, якія стаялі ля вытокаў стварэння ТЦСАН, а таксама ветэранаў упраўлення. Гэта Л. В. Голуб, С. А. Жук, Я. Р. Зінкевіч, С. І. Ластоўская, А. П. Макрота, Я. У. Маліноўская, Г. П. Сікора, А. П. Захарыч, М. І. Смолка, Д. А. Чудзікава, А. Б. Таразевіч і іншыя. Усе яны былі запрошаны на свята і атрымалі невялікія падарункі. Віншуючы прысутных з Днём работнікаў сацыяльнай абароны, Новым годам і Калядамі, Пётр Леанідавіч шчыра падзякаваў ім за нялёгкую працу, пажадаў і далей не шкадаваць яе для іншых, шчодра аддаваць сваю любоў, дабрыню і клопат людзям. “Памятайце: аддадзенае вяртаецца з лішкам, а той, хто робіць добрыя справы, жыве ўдвая даўжэй”, — сказаў ён.
Намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў засяродзіў увагу на ўнікальнасці спецыфікі работы сацыяльнай службы, якая ахоплівае вельмі шырокі спектр пытанняў — ад пенсійнага забеспячэння і аховы працы да аказання тэрміновых бытавых паслуг. Зазначыў, што сістэма сацыяльнай абароны нашага раёна з’яўляецца лепшай у вобласці і рэспубліцы. А за гэтым стаіць карпатлівая праца ўсяго калектыву ўпраўлення. Шэрагу яго супрацоўнікаў, а таксама работнікам Дунілавіцкага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў Юрый Мікалаевіч уручыў Ганаровыя граматы і Падзякі райвыканкама, раённага Савета дэпутатаў і камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама.
Ганаровымі граматамі абласнога камітэта ўзнагароджаны галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Л. С. Мушчыцкая, сацыяльны работнік аддзялення кругласутачнага знаходжання ТЦСАН Г. І. Шпынёва, повар Дунілавіцкага дома-інтэрната С. А. Кузьміна і санітарка Г. Б. Пірог. Падзяк старшыні камітэта па працы, занятасці і сацабароне аблвыканкама ўдастоены галоўныя спецыялісты аддзелаў занятасці насельніцтва і сацыяльна-працоўных адносін раённага ўпраўлення Л. С. Рымша і Ж. В. Цуканава, спецыяліст па сацыяльнай рабоце аддзялення пярвічнага прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназавання ТЦСАН В. С. Суворава, вадзіцель цэнтра С. Ф. Смірноў, санітарка Дунілавіцкага дома-інтэрната І. М. Далжонак, загадчык гаспадаркі гэтай установы С. К. Махнач і слесар-сантэхнік Г. П. Рабаў. Шмат работнікаў адзначана Ганаровымі граматамі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, занесена на Дошкі гонару ўпраўлення і ТЦСАН.
Таксама падчас свята былі падведзены вынікі штогадовага конкурсу “Лепшы сацыяльны работнік года”. У 2014-ым яго пераможцамі сталі Р. У. Якубоўская (1-ае месца), Г. Б. Жукава (2-ое месца), Л. З. Фень (3-яе месца) і К. В. Лешчык (4-ае месца). Яны атрымалі дыпломы і каштоўныя падарункі. Ну а падарункам усім прысутным стаў святочны канцэрт, падрыхтаваны творчымі калектывамі раённага Дома культуры і Навасёлкаўскага філіяла Варапаеўскай дзіцячай школы мастацтваў.

Алена ШАПАВАЛАВА.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Нужны ли права на скутер? Категория АМ
Подробнее Водим скутер по закону: какие нужны права и как их получить, другие документы, штрафы за нарушения.


