Зрабіць пакупкі ды палюбавацца
Напярэдадні Новага года ў рэдакцыю райгазеты патэлефанаваў жыхар вёскі Шыркі Іван Сямёнавіч Мацвееў і з захапленнем расказаў пра казачную прыгажосць, якую стварыла ў мясцовым магазіне яго загадчыца Ала Пятроўна Зелянкевіч. Маўляў, такое не ў кожным гарадскім магазіне ўбачыш — усім наведвальнікам прыемна зайсці. Запрашаў заглянуць таксама нас, журналістаў. Што мы і зрабілі.
Яшчэ на вуліцы магазін сустрэў вясёлымі Дзедамі Марозамі і Снягуркамі на вокнах у акружэнні рознакаляровых сняжынак і віншаваннем “З Новым годам!” Уваходжу ў памяшканне — і вочы разбягаюцца ад стракацення навагодняй мішуры, вялізных сняжынак і зорачак, якія ўпрыгожваюць прылаўкі і тавары, звісаюць са столі. І зноў з усіх куткоў магазіна, нават са сцяны печы, на мяне весела пазіраюць усемагчымыя Дзеды Марозы і Снягуркі. Яны ж у кампаніі розных звяроў выглядваюць з-пад упрыгожанай дожджыкам, цацкамі і цукеркамі жывой сасны. Насупраць на прылаўку ўбраная штучная ёлачка.
— Магазін упрыгожваю штогод, — расказвала Ала Пятроўна. — Ёлку купіла за свае грошы некалькі гадоў назад, а вось сасонку прынеслі мясцовыя жыхары. У пачатку снежня прывезла з дома ёлачныя ўпрыгажэнні, мяккія цацкі і навагоднія плакаты, якіх за 10 гадоў работы тут накупляла шмат. Большасць развесіла і прыклеіла сама, а пад столлю — дапамаглі знаёмыя.
А. П. Зелянкевіч — пастаўчанка. На працягу 9 гадоў на работу ў Шыркі і дамоў яна дабіралася пешшу і на спадарожных машынах. А летась кіраўніцтва райспажыўтаварыства прадаставіла для падвозу прадаўцоў з Шырак, Дварчан і Ярэва службовы транспарт. Гэта акалічнасць у пэўнай ступені паўплывала на рашэнне загадчыцы гандлёвай крамы, якая ўжо даўно мае права на заслужаны адпачынак, застацца папрацаваць у магазіне яшчэ.
— Сваю работу я вельмі люблю, — гаварыла жанчына. — За прылаўкам забываю пра ўсе жыццёвыя цяжкасці і праблемы. Добра ведаю мясцовых жыхароў і да кожнага з іх даўно знайшла падыход. Стараюся задаволіць густы вяскоўцаў, каб у магазіне было шмат рознага тавару.
Сапраўды, чаго толькі я ні ўбачыла ў краме! Разнастайныя каўбасы і мясныя паўфабрыкаты, свежая і салёная рыба, арэхі, усемагчымая садавіна: мандарыны, апельсіны, вінаград, ананасы, лімоны, ківі, памэла, дзясяткі відаў цукерак і пячэння, вялікі выбар спіртнога… Спецыяльна да навагодніх свят загадчыца па ўласнай ініцыятыве арганізавала выставу-продаж пастаўскіх тартоў (штогод ладзіць яе і да Вялікадня). Таксама самастойна прыняла рашэнне на працягу снежня працаваць без выхадных, каб падцягнуць план, бо людзям можа спатрэбіцца і ў нядзелю зрабіць нейкія пакупкі.
Але, па словах Алы Пятроўны, купляюць цяпер не так шмат усяго, як раней. Прычына — адсутнасць у вяскоўцаў грошай. Тым не менш у магазін яны заходзяць часта. Не толькі каб набыць нешта да святочнага стала, але і палюбавацца на навагодняе афармленне. Асабліва шмат дзяцей. Менавіта для іх загадчыца павесіла на ёлку цукеркі і пасадзіла вакол мяккія цацкі. Многія з тых цацак сталі навагоднімі падарункамі маленькім жыхарам Шырак, пасяліўшыся ў іх дамах.
Алена ШАПАВАЛАВА.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Нужны ли права на скутер? Категория АМ
Подробнее Водим скутер по закону: какие нужны права и как их получить, другие документы, штрафы за нарушения.


