“У нас ёсць жаданне тварыць”
Ксенія Грэська (крайняя справа) з супрацоўнікамі цэнтра Людмілай Чатовіч, Яраславам Зямчонкам, Таццянай Карпавай, Вікторыяй Курто, Алесяй Гур’евай і Святланай Марозавай.
Збіраючыся пісаць матэрыял пра дзейнасць Цэнтра культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна, патэлефанавала яго дырэктару Ксеніі Грэська. Сустрэча была прызначана на нядзелю, і, у прынцыпе, гэта мяне не здзівіла. Тым не менш гаворку я пачала з пытання: чаму ў выхадны на рабоце?
— На тое ж мы і культработнікі, каб ствараць настрой усім, хто ў гэты дзень не працуе, — адказала Ксенія Вячаславаўна. — Бачыце, увесь другі паверх “Старога млына” гудзе як вулей. У музычнай зале рыхтуемся да прыезду экскурсій настаўнікаў з Мінска і Барысава. Дарэчы, тут звычайна праходзіць і абрад вяселля “Ажаніцца па-беларуску”. У другім пакоі займаюцца вакалісты, праз гадзіну прыйдуць батлеечнікі.
І ў сельскіх установах культуры асноўныя мерапрыемствы праходзяць у суботу і нядзелю.
— А цяпер, калі ласка, нагадайце, як узнікла дзяржаўная ўстанова “Цэнтр культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна”?
— У вобласці пачалася рэарганізацыя ўстаноў культуры, і ў сувязі з гэтым у студзені бягучага года быў створаны наш цэнтр. У кожным раёне аб’яднанне праходзіць, як гаворыцца, па сваім сцэнарыі. У нас на роўных правах у Цэнтр увайшлі арганізацыйна-метадычны цэнтр з народным клубам гульні і абрадаў “Традыцыя”, Дом рамёстваў, сельскія Дамы культуры і клубы. Лічу, што ад рэарганізацыі мы выйгралі, бо сталі адзіным цэлым, творчай сям’ёй. Аб’ядналі свае планы, і калі садзімся іх карэкціраваць ці абмяркоўваць штосьці новае, выслухваем усе меркаванні. Кожны дакладна ведае, чым яму трэба займацца і на што скіраваць сваю творчасць.
— Якія задачы стаяць перад Цэнтрам?
— Як раней арганізацыйна-метадычны цэнтр, так цяпер усе мы ў першую чаргу займаемся арганізацыяй культурнага жыцця ў сельскай мясцовасці: аказваем метадычную дапамогу культработнікам, праводзім у аграгарадках разнастайныя мерапрыемствы. Колькасць насельніцтва ў вёсках скарачаецца, і там ужо няма той масавай мастацкай самадзейнасці, якая была раней. Таму і аб’ядноўваемся ўсе — артысты, майстры, народны клуб гульні і абрадаў “Традыцыя”, сельскія Дамы культуры або клубы — і рыхтуем для таго ці іншага аграгарадка вялікае свята, як, напрыклад, у жніўні ў Андронах ладзіўся “Спас — усяму час”. А запрашаліся на тое свята ўсе пастаўчане. Так было і ў мінулую суботу ў Камаях, дзе праводзіўся раённы конкурс “Майстры сяла”.
— А гараджан, напэўна, прывабліваеце гурткамі?
— І гурткамі таксама. На базе Дома рамёстваў працуюць як традыцыйныя (кераміка, маляванка, вышыўка, ткацтва, габелен), так і новыя, напрыклад батлейка. Ідэя стварэння належыць Таццяне Петух, яна ёю і кіруе. Самі ствараюць батлейку, потым зоймуцца пастаноўкай. Першае прадстаўленне ўбачым, напэўна, 7 студзеня. Для дарослых працуе студыя па вязанні пруткамі і кручком. З 1 кастрычніка праходзяць заняткі па вакальна-харавым мастацтве.
— Раскажыце, калі ласка, пра тых, хто кіруе ўсёй гэтай работай.
— Пасаду вядучага навуковага супрацоўніка займае Людміла Чатовіч. Усе інавацыйныя праекты, распрацоўкі — за ёй, а яшчэ — аматарскія клубы па інтарэсах. Людміла Яўгенаўна — вопытны работнік, і ўсім нам ёсць чаму ў яе павучыцца.
Вядучы спецыяліст па этнаграфіі і фальклоры — Святлана Марозава. За ёй — усе фальклорныя калектывы раёна, традыцыі народных рамёстваў.
Вядучым спецыялістам па тэатральным жанры працуе Алеся Гур’ева. У нас дастаткова моцныя тэатральныя калектывы, і ў першую чаргу народны тэатральны калектыў “Сваякі” Камайскага СДК (кіраўнік — Галіна Бразюль). Цудоўныя калектывы ў Гуцкім сацыяльна-культурным цэнтры і Варапаеўскім гарпасялковым Доме культуры (кіраўнікі — Тамара Маслоўская і Юлія Галяш). Стараюцца і іншыя.
Спецыялістам па вакальна-харавым жанры з нядаўняга часу ў нас працуе Аксана Нікалаева, і ўсе мы вельмі задаволены. На пасадзе метадыста-арганізатара масавых мерапрыемстваў — Таццяна Карпава. Дарэчы, заўтрашні кірмаш, які адбудзецца на рынку райспажыўтаварыства, рыхтуе менавіта яна.
Таленавітыя работнікі ў Доме рамёстваў (кіраўнік — Таццяна Петух), у клубе “Майстры” (Алена Касенка, Жанна Яхімовіч, Крысціна Брэская, Алена Крывенькая, Рыма Кузьміч і Вольга Гукава).
Можна бясконца гаварыць пра нашу “Традыцыю” (кіраўнік — Вікторыя Курто). Асноўны касцяк клуба складаюць спецыялісты Цэнтра і акампаніятар Яраслаў Зямчонак. Пералічыць усе іх праекты проста немагчыма.
Адным словам, у нас ёсць жаданне тварыць. Якое б мерапрыемства ні прыйшлося арганізаваць, без праблем выканаем пастаўленыя задачы. Як было, напрыклад, падчас Міжнароднага фестывалю “Звіняць цымбалы і гармонік!”.
Я не сказала яшчэ пра загадчыка гаспадарчай часткі Яўгенія Міхайлавіча Баравінскага. Дзякуючы яму ў нас усё ўключаецца і выключаецца, працуе спраўна, будынак падтрымліваецца ў належным стане.
— Не так даўно на адным з тэлеканалаў убачыла фільм пра сардану — самы папулярны танец у Каталоніі (Іспанія) і самую цудоўную музычную і танцавальную традыцыю народа. Адно задавальненне было глядзець, як людзі любяць сваё, нацыянальнае, з пакалення ў пакаленне захопленасць сарданай перадаюць нашчадкам, бязмежна ганарацца гэтым. У гэтай сувязі пытанне: а мы сябе не абдзяляем? Хіба ў нас няма чаго-небудзь такога, што мы маглі б паказаць свету і што смела можна было б назваць сімвалам і здабыткам Пастаўшчыны?
— Такога, як сардана ў Каталоніі, у нас яшчэ няма. Але гэта не азначае, што ў нас увогуле няма чым ганарыцца і не будзе ў перспектыве. Мы працуем у гэтым кірунку.
Рыхтуючыся да абласнога свята “Дажынкі”, зацікавіліся традыцыямі хлебапячэння ў раёне. І праграма наша называлася “На прызбе ў мельніка”. Вялікую работу правялі ўсе, асабліва Святлана Марозава. Знайшлі хлебапёкаў, якія яшчэ і цяпер пякуць хлеб дома. А культработнікі з Юнькаўскага СДК нават фільм знялі па тэме, і хлеб выпякаўся ў печы, як і некалі.
Святлана Мікалаеўна займаецца нематэрыяльнай культурнай спадчынай, вышуквае тое, што і будзе прэтэндаваць на сімвал Пастаўшчыны. А гэта могуць быць ткацтва, выраб валёнак, якая-небудзь этнаграфічная гульня, выпечка хлеба. І маляванка вывучаецца дасканала. Майстар Вольга Гукава пачала ствараць калекцыю ў гэтым стылі, прымала ўдзел у конкурсе ў рамках фестывалю “Славянскі базар у Віцебску”, дамоў вярнулася з дыпломам. Разам з С. М. Марозавай зняла фільм.
Нематэрыяльнай культурнай спадчынай можа быць і выхаванне сродкамі народнага мастацтва (напрыклад, у Гуце ёсць таленавітая сям’я Пачкоўскіх). Дарэчы, у вобласці мы ўжо займалі другія і трэція месцы ў гэтым кірунку.
— Што ў бліжэйшых планах Цэнтра культуры і народнай творчасці?
— Мерапрыемствы да свайго прафесійнага свята і кірмаш на рынку. У канцы кастрычніка стартуе фестываль сельскай творчасці, на лістапад запланаваны шляхецкі баль (ён пройдзе ў Дунілавіцкім СДК). Падрыхтуем мерапрыемствы і да каталіцкіх Каляд.
— Вашы віншаванні…
— Самыя шчырыя словы віншаванняў і пажаданняў адрасую сённяшнім работнікам, а таксама ветэранам культуры. Усім — моцнага здароўя, дабрабыту і шчасця, натхнення і аптымізму!
Гутарыла Галіна ПІШЧ. Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Как купить продукты через интернет
Подробнее Евроопт на дом. Как купить продукты через интернет. Как зарегистрировать и как выбрать продукты. Где смотреть товары со скидкой. Как оформить заказ в Е-доставке и как происходит оплата.


