Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Мы адчыняем дзверы ў свет”. У Паставах распачала дзейнасць новая турыстычная кампанія

“Мы адчыняем дзверы ў свет”. У Паставах распачала дзейнасць новая турыстычная кампанія

Наталля Гушча і Віталій Улыбін

“Толькі пра дзве рэчы мы будзем шкадаваць напрыканцы жыцця — што мала кахалі і мала падарожнічалі”. Гэты выраз Марка Твена пастаўскі прадпрымальнік Віталій Улыбін любіць асабліва. Пры кожнай магчымасці ён адпраўляецца за мяжу, каб спазнаць новыя краіны і культуры. Цяпер па пуцёўку бізнесмену ехаць нікуды не трэба — днямі ён адкрыў уласную турыстычную кампанію “Джуманджы”. А зрабіў гэта для таго, каб як мага больш жыхароў Пастаўшчыны атрымалі ні з чым не параўнальныя эмоцыі ад захапляльных падарожжаў.

Офіс “Джуманджы”  пакуль размяшчаецца на Камсамольскай плошчы, насупраць магазіна “Купалінка”. Але хутка ён “пераедзе” ў асобны будынак па вуліцы Савецкай.

— Першыя адпраўленыя намі турысты якраз сёння (4 верасня — аўт. ) прызямліліся ў Турцыі, — з такой навіны пачала размову дырэктар туркампаніі Наталля Гушча. — Шчыра прызнацца, вельмі хвалюемся, каб усё прайшло без замінак і ніякая незалежная ад нас дробязь не перашкодзіла адпачынку. З іншага боку, сэрцы перапаўняе радасць, што наша з Віталіем агульная мара здзейснілася і мы нарэшце займаемся гэтай цікавай, хоць і няпростай справай.

Наталля Гушча мае дзве вышэйшыя адукацыі: у Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце  атрымала дыплом маркетолага, пазней у Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава — менеджара па турызме. Да нядаўняга часу працавала на Пастаўскім малочным заводзе. Работа, як прызнаецца, падабалася, але з цягам часу ўсё часцей задумвалася пра сваю справу. Разумела: адной адкрыць яе не пад сілу. І тут дзяўчына пазнаёмілася з аднадумцам…

У Віталія Улыбіна ідэя пра ўласную кампанію “выспявала” ўжо шмат гадоў.

— Як і ўсе людзі, я люблю адпачываць, — гаварыў Віталій. — Але на месцы ніколі не сяджу, аддаю перавагу актыўным вандроўкам. Мне пашчасціла пабываць у многіх краінах — Італіі, Аўстрыі, Чэхіі, Славакіі, Індыі, Аб’яднаных Арабскіх Эміратах… Але пакуль яшчэ не здзейсніў галоўнай мары — узабрацца на Кіліманджару, самую высокую кропку Афрыкі. Цяжка апісаць словамі, колькі драйва, адрэналіну адчуваю ад кожнай паездкі. На жаль, у грамадстве існуе стэрэатып, што адпачынак за мяжой даступны толькі багатым лю­дзям. Сваёй новай справай хачу яго развеяць. На ўласных прыкладах ведаю: атрымаць незабыўныя на ўсё жыццё эмоцыі можна і за невялікія сродкі. Большасць еўрапейцаў наогул жыве па прынцыпе: трэба траціць грошы не на дарагія рэчы, а на падарожжы. Якая розніца, колькі каштуюць вашы кеды, калі вы гуляеце ў іх па Парыжы? Тут я з імі салідарны — эмоцыі даражэй за матэрыяльныя каштоўнасці.

Пакуль асноўным кірункам работы кампаніі з’яўляецца выязны турызм: пляжны адпачынак і экскурсійныя туры. У якую краіну? У любую! Што немалаважна, у “Джуман­джы” аказваюць візавую падтрымку. У большасці выпадкаў кліентам не трэба ехаць дзеля афармлення дакументаў у тое ці іншае Пасольства — усё зробіць прадстаўнік кампаніі. Дарэчы, ёсць магчымасць адправіцца ў паездку ў крэдыт. Наладжаны і продаж сертыфікатаў, якія напрыклад, можна падарыць маладажонам. А яны ўжо самі выберуць, куды ім ехаць і калі.

У кампаніі шмат задум і па развіцці ўнутранага турызму. Наталля Гушча падчас размовы неаднойчы паўтарала, што наша краіна мае шэраг унікальных славутасцей, знаёмства з якімі выклікае шмат здзіўлення і захаплення. Нямала іх на Пастаўшчыне, а таксама ў суседніх рэгіёнах. Прычым пра многія не ведаюць ні дзеці, ні дарослыя. Далёка не ўсе былі, скажам, на маляўнічай гары Маяк, што на Браслаўшчыне, у экалагічным заказніку “Бла­кітныя азёры”, які ўваходзіць у нацыянальны парк “Нарачанскі”, найпрыгажэйшым касцёле ў Гярвятах — ён знаходзіцца ўсяго за 80 кіламетраў ад Пастаў…

Арганізацыя тураў  па Беларусі, у тым ліку і выхаднога дня, будзе наладжана ў бліжэйшы час. І гэта не ­адзіны план Наталлі і Віталія. Яны таксама ставяць перад сабой задачу прай­сці сертыфікацыю і атрымаць ліцэнзію ў Нацыянальным агенцтве па турызме. Праўда, сёння заканадаўства дазваляе працаваць і без яе, але для маладых прадпрымальнікаў гэта пытанне прынцыповае — кліенты павінны быць упэўнены ў якасці прадастаўляемых паслуг.

Расслабляцца работнікі кампаніі не маюць права. Ужо шмат гадоў у горадзе працуе найвопытнейшая каманда “Цэнтра турысцкіх паслуг”, які неаднойчы станавіўся пераможцам і прызёрам абласных і рэспубліканскіх конкурсаў. Ці не палохае навічкоў такая сур’ёзная канкурэнцыя?

— Калі б баяліся, то не адкрывалі б офіс, — усміхаўся Віталій Улыбін. —Наадварот, тым цікавей працаваць! Значыць, нам кожны дзень трэба прыдумваць штосьці новае, прывабліваць увагу цікавымі прапановамі, максімальна зніжаць цэны. З’явіцца трэцяя турфірма ў Паставах — стымул для самаўдасканалення будзе яшчэ большым. А хто ад канкурэнцыі выйграе? Толькі аматары падарожжаў. Спадзяюся, іх колькасць у нашым рэгіёне бу­дзе павялічвацца.

Іна СНЯЖКОВА. Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой