У прыярытэце — новыя віды паслуг
П. Л. Курто з гасцямі з Наваполацка
Пачатак восені для Пастаўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва стаў “ураджайным” на падзеі. Так, на мінулым тыдні адкрылася сацыяльная пральня, паслугамі якой могуць скарыстацца пажылыя людзі і інваліды з райцэнтра. У іх таксама з’явілася магчымасць звярнуцца па дапамогу ў нядаўна створаную гарадскую гаспадарчую брыгаду.
Якасць і даступнасць новых паслуг ацэньвалі не толькі пастаўчане, але і чыноўнікі з Наваполацка, якія наведалі цэнтр 5 верасня. Але пра ўсё па парадку…
“Мы прыехалі ў вас павучыцца”
Так сфармуляваў мэту візіту ў Паставы намеснік старшыні Наваполацкага гарвыканкама Алег Генадзьевіч Буевіч, які ўзначаліў дэлегацыю з горада хімікаў і нафтавікоў. У яе склад таксама ўвайшлі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарвыканкама Андрэй Уладзіміравіч Адзіначкін і намеснік дырэктара Наваполацкага ТЦСАН Святлана Казіміраўна Цішкевіч.
Чаму работнікі сацыяльнай галіны аднаго з самых буйных і сучасных гарадоў Віцебшчыны прыехалі па вопыт у раённы цэнтр?
— Мы вельмі многа чулі пра дзейнасць Пастаўскага цэнтра, які справядліва лічыцца адным з лепшых не толькі ў вобласці, але і ў рэспубліцы, — адказаў Алег Генадзьевіч Буевіч. — Па асноўных паказчыках — прадастаўленні паслуг непрацаздольнаму насельніцтву — ён апярэджвае абсалютную большасць аналагічных устаноў. Да таго ж на Пастаўшчыне адкрыты такія аддзяленні, пра якія мы пакуль толькі марым. Прыемна здзіўляе і разнастайнасць паслуг.
Праграма візіту аказалася насычанай. Пасля сустрэчы ў райвыканкаме з намеснікам старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёвым і начальнікам упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне П. Л. Курто госці наведаліся ў адміністрацыйны будынак ТЦСАН. Тут адбылося непрацяглае пасяджэнне, напачатку якога дырэктар установы Д. І. Пякарская паказала візітку-прэзентацыю мясцовага цэнтра. Шмат увагі ў ёй надавалася вынікам работы за першае паўгоддзе 2014 года.
Асаблівую ўвагу дэлегаты звярнулі на дзейнасць выязной сацыяльнай цырульні, якая дзейнічае на базе цэнтра з ліпеня сёлетняга года. Зацікавіла гасцей і работа Пастаўскага і Лынтупскага аддзяленняў кругласутачнага знаходжання пажылых людзей, аддзялення адраснай сацыяльнай дапамогі — у Наваполацку такіх устаноў няма. З непадробным захапленнем госці знаёміліся з арганізацыяй работы ў аддзяленні рэабілітацыі, адаптацыі і дзённага знаходжання інвалідаў.
Абмеркаванне пачутага і ўбачанага было доўгім і эмацыянальным. Спадабаліся творчасць пастаяльцаў, чысціня і ўтульнасць памяшканняў, добраўпарадкаванасць прылеглых тэрыторый… Але найперш — новыя формы работы, якія госці абавязкова ўкараняць у сябе.
Купілі міні-трактар…
Напачатку верасня ў пастаўскім ТЦСАН за пазабюджэтныя сродкі набылі новенькі міні-трактар “Беларусь” коштам 100 мільёнаў рублёў. Тэхніка шматфункцыянальная — у камплект уваходзяць культыватар, плуг, барана, бульбакапалка, касілка, акучнік, камунальная шчотка, бульдозернае абсталяванне.
Работнікі аддзялення тэрміновых паслуг Алег Вярцінскі, Генадзій Каравацкі, Аляксандр Курыловіч і Алег Шымковіч.
Трактар знаходзіцца ў распараджэнні работнікаў трэцяй гаспадарчай брыгады, якая распачала дзейнасць на базе аддзялення тэрміновых паслуг. У ім створаны 4 новыя рабочыя месцы. Наогул калектыў цэнтра імкліва расце з кожным годам. Толькі летась ва ўстанове было ўведзена 14 новых ставак сацыяльных работнікаў і 5 ставак спецыялістаў. Д. І. Пякарская адзначае пастаяннае паразуменне ў гэтым пытанні з боку раённай улады і дзякуе за падтрымку фінансаваму аддзелу райвыканкама і асабіста Людміле Мар’янаўне Шэцка.
Аддзяленнем тэрміновых сацыяльных паслуг загадвае Генадзій Багданавіч Каравацкі. У размове ён падкрэсліў, што спіс паслуг, якія тут аказваюцца, вельмі доўгі — гэта і гаспадарчыя, і рытуальныя, і некаторыя іншыя. Прычым брыгада абслугоўвае пажылых людзей і інвалідаў не толькі ў райцэнтры, але і ў бліжэйшых ад Пастаў населеных пунктах. Пакінуць заяўку на аказанне паслуг або даведацца дадатковую інфармацыю пра іх можна па тэлефонах: 4-35-04 і 2-06-50.
… і адкрылі сацыяльную пральню
Нядаўнія госці з Наваполацка здзівіліся і таму, што ў ліку паслуг, якія аказвае Пастаўскі ТЦСАН, ёсць сацыяльная пральня. Яна некалькі тыдняў назад адкрылася на базе аддзялення рэабілітацыі, адаптацыі і дзённага знаходжання інвалідаў і разлічана на сацяльна неабароненую катэгорыю грамадзян, таму цэны тут вельмі “дэмакратычныя”.
Адкрыццё пральні стала магчымым дзякуючы спонсарскай дапамозе старшыні праўлення ААТ “ААБ “Беларусбанк” Сяргея Паўлавіча Пісарыка. Ён выдаткаваў сродкі на закупку машыны-аўтамата і прасавальнага прэса.
Пральня працуе ў буднія дні з 8 да 17 гадзін. Рэчы (як адзенне, так і бялізну) пажылыя людзі і інваліды могуць прыносіць самастойна або выклікаць для гэтых мэт сацыяльнага інспектара. Заяўкі прымаюцца па тэлефонах: 2-06-50, 5-13-99.
Як расказала Д. І. Пякарская, у бліжэйшы час у цэнтры пачнуць аказваць паслугі суправаджальнага пражывання — тут адкрываюць стаўку асістэнта інваліда І групы з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Такую форму работы дырэктар “падгледзела” падчас камандзіроўкі ў Швецыю. На Віцебшчыне яна пакуль не практыкавалася — пастаўчане будуць у гэтым плане першаадкрывальнікамі.
Уводзяцца стаўкі сядзелкі і няні. Паслуга першай будзе даступна для грамадзян, якія цалкам страцілі магчымасць рухацца і самаабслугоўвацца. Няня будзе аказваць дапамогу тым сем’ям, дзе адначасова нарадзілася двое дзяцей.
Іна СНЯЖКОВА. Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Общая история с неприятным осадком
Подробнее По поводу 1150 лет. Россия, стало быть, собирается отмечать свою государственность ...


