У “СССР” кормяць смачна і танна
Раённае спажывецкае таварыства адкрыла новую кропку грамадскага харчавання. І назвала яе коратка і ёміста — “СССР”.
Вы памятаеце рабочыя, студэнцкія, дыетычныя і іншыя сталовыя савецкіх часоў? Людзі старэйшага пакалення — несумненна. Падсілкавацца ў іх было справай звычайнай і зусім не затратнай — абеды каштавалі танна. Таму абедзенныя залы ніколі не пуставалі. Зараз сітуацыя супрацьлеглая. І гэтаму ёсць тлумачэнне — “кусаюцца” цэны. “У нашай сістэме няма ні адной сталовай трэцяй нацэначнай катэгорыі. Давайце зробім такую, — прапанавала намеснік дырэктара філіяла “Каапгандаль № 2 райспажыўтаварыства” Крысціна Мечыславаўна Красоўская. — Абсталюем яе ў рэтра-стылі, прапануем недарагія стравы”. Кіраўніцтва райспажыўтаварыства ідэю падтрымала. Памяшканне арандавалі на “Беліце”. Шмат гадоў назад у ім размяшчалася заводская сталовая, якая карысталася папулярнасцю не толькі ў белітаўцаў, але і ў іншых гараджан. Па выхадных днях сталовую арандавалі для правядзення вяселляў, юбілеяў, іншых урачыстасцей.
Не лепшыя часы перажыў некалі магутны завод. Скарацілася вытворчасць, у разы зменшыўся калектыў. Сталовая прыйшла ў заняпад, і яе зачынілі.
— Калі мы атрымалі памяшканне, тут было вялікае запусценне, — расказвала тэхнолаг “Каапгандлю №2” Вольга Цыунель. — Папрацавалі шмат і калектыўна. Вымелі, вычысцілі, зрабілі касметычны рамонт. Купілі новае кухоннае абсталяванне. А інтэр’ер вырашылі аформіць у стылі савецкага часу.
Гэты стыль пачынаецца ўжо з назвы сталовай, а ў зале “глядзіць” з усіх сцен партрэтамі правадыроў, пераходнымі Чырвонымі сцягамі, плакатамі і афарызмамі таго часу.
— Плануем у будучым яшчэ больш узмацніць у афармленні савецкую тэматыку, — дзялілася К. М. Красоўская. — Будзем вельмі ўдзячны тым людзям, якія прапануюць нам нейкія рарытэтныя рэчы (у дар або за плату). Нашы тэлефоны: 4-26-05 і 4-38-11.
Але адным стылем наведвальнікаў не завабіш. Больш важна, што тут прапануюць на абед (дарэчы, сталовая працуе з 11 да 17 гадзін). Чытаю меню: свежая капуста (щи) — 3 тысячы рублёў, боршч халодны — 3450, катлеты — 6550, варэнікі — 7050, маладая адварная бульба на гарнір — 4900, пюрэ з бульбы — 3750, кампот са свежых яблыкаў — 800 рублёў і г. д. Цэны прыемна здзіўляюць. Ну, а як не пакаштаваць стравы? Заказваю халаднік, бліны з тварагом, кампот. Усё смачнае. А каштаваў мой абед усяго 16 тысяч рублёў. Па такіх цэнах у “СССР” можна сталавацца штодня. Што многія і робяць.
Повар Святлана Валяр’янаўна Журомская і кухонны работнік Наталля Аляксандраўна Дробыш.
“Тут вельмі смачна гатуюць, — гаварыла прадпрымальнік Наталля Таяновіч, якая працуе на рынку “Гарызонт”. — Зручна, што сталовая побач”. “Смачна, танна, культурна, — адзначалі Алена і Уладзімір Шыцько. — Толькі ў абед іншы раз ствараюцца чэргі. Дзвюм жанчынам цяжка паспець абслужыць усіх і адразу. А так усё вельмі добра”. Наведвальнікаў у сталовай кожны дзень прыбаўляецца. Тут ужо заказвалі памінальныя сталы, ёсць замова на правядзенне вяселля. Жадаючыя змогуць адзначыць і іншыя падзеі.
На адным з плакатаў савецкіх часоў, размешчаным на сцяне, чытаю: “Не надо мне суши, уберите ролы! Иду обедать в обычной столовой!» І сапраўды, схадзіце ў “СССР”. Тут вы не толькі смачна паабедаеце, але і светла панастальгіруеце па тым не такім ужо і дрэнным часе. Акрамя інтэр’еру, гэтаму паспрыяюць прыгожыя песні 70—90-ых гадоў, што не грымяць аглушальна, а мілагучна ліюцца з калонак музычнага цэнтра, і ніцыя вербы за вокнамі сталовай, якія выходзяць на заценены ўнутраны дворык.
Фаіна КАСАТКІНА, Уладзімр КАЛІБАТАЎ (фота).
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Новости о коронавирусе в Беларуси на 10 мая
Подробнее Ситуация с коронавирусом во всех странах обновляется ежедневно. Дальше новости о коронавирусе в Беларуси на 10 мая.


