Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

18-19 ліпеня на возеры Варанец адбыўся раённы турыстычны злёт (+фота)

18-19 ліпеня на возеры Варанец адбыўся раённы турыстычны злёт (+фота)

Пераможцы турзлёту — каманда ААТ “Навасёлкі-Лучай”

Сёлета раённы турыстычны злёт, які адбыўся 18—19 ліпеня ва ўрочышчы возера Варанец, прысвячаўся 70-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Са спартыўным святам, а менавіта такім з’яўлялася мерапрыемства, яго ўдзельнікаў павіншаваў намеснік старшыні райвыканкама Юрый Кісялёў. Мінутай маўчання была ўшанавана памяць загінуўшых у гады Вялі­кай Айчыннай вайны. Затым прадстаўнікі каманд усклалі вянок да помніка  на месцы ляснога бою партызан з фашыстамі.

Для ўдзельнікаў злёту галоўным было паказаць найвышэйшыя вынікі ў спартыўнай і конкурснай праграмах. Яны праводзіліся пад адкрытым небам і ў многім залежалі ад надвор’я. Яно не падвяло. На працягу двух дзён свяціла яркае сонца. З аднаго боку добра, а з другога спёка — не самы лепшы спадарожнік для спартсменаў. Але турысты — людзі вынослівыя, здольныя пераадолець любыя цяжкасці і перашкоды. Што і даказалі каманды УП ЖКГ, завода “Беліт”, цэнтральнай райбальніцы, райспажыўтаварыства, лясгаса, філіяла “Аўтапрадпрыемства №17”, СП “Дунілавічы-агра”, ААТ “Навасёлкі-Лучай” і “Камайскі-агра”.

На працягу апошніх гадоў на турзлётах заслужана заваёўвала першынство дунілавіцкая каманда. Ёй і быў аказаны гонар узняць флаг спаборніцтваў. Ганаровую місію выканаў дырэктар сельгаспрадпрыемства Павел Будзіч. Дарэчы, пры ўсёй занятасці ён знайшоў час і ў далейшым падтрымаць сваіх спартсменаў (удзельнічаў у спаборніцтвах па перацягванні каната).

Сёлета ў праграму турыстычнага злёту былі ўнесены некаторыя змяненні. Да традыцыйных спаборніцтваў па турысцка-прыкладным мнагаборстве (ТПМ), эстафеты з арыентаваннем у зададзеным кірунку, перацягвання каната, пляжнага валейбола, конкурсаў мастацкай самадзейнасці і турысцкага быту былі дабаўлены летні біятлон і гумарыстычная эстафета (спартландыя). Найбольшы каэфіцыент складанасці мелі спаборніцтвы па ТПМ і эстафета з арыентаваннем, кожны з этапаў якіх патрабаваў ад удзельнікаў добрай падрыхтоўкі, умення працаваць з картай і компасам, пераадольваць шматлікія бар’еры і пера­шкоды. Залогам поспеху сталі зладжаныя калектыўныя дзеянні. У эстафеце з арыентаваннем лепшы час паказалі каманды лясгаса, ААТ “Навасёлкі-Лучай” і АТП №17. Гэтыя каманды (толькі ў іншым парадку) хутчэй і з меншай колькасцю штрафных ачкоў прайшлі і ўсе этапы турысцкага мнагаборства. Першае месца занялі аўтамабілісты, другое — навасёлкаўцы, трэцяе — лясгасаўцы.

Заўсёды прэстыжнай лічыцца перамога ў перацягванні каната. У спаборніцтвах, якія выклікаюць найбольш эмоцый, як пра­віла, удзельнічаюць самыя дужыя. А яшчэ трэба быць спрытнымі, дзейнічаць узгоднена і рашуча. Якраз гэтага і не хапіла некаторым камандам, хаця ў іх складзе на старт выходзілі сапраўдныя сілачы. Самымі дужымі аказаліся прадстаўнікі УП ЖКГ. У лік прызёраў увайшлі таксама лясгас і СП “Дунілавічы-агра”.

Не прынеслі нечаканасцей спаборніцтвы па пляжным валейболе. Тут, як і ў папярэднія гады, мацнейшымі сталі валейбалісты УП ЖКГ. Другімі і трэцімі прызнаны спартсмены з Навасёлак і Дунілавіч.

Эстафета “Летні біятлон” уключала бег і стральбу з пнеўматычнай вінтоўкі. Хутчэй за ўсіх пераадолелі дыстанцыю спартсмены цэнтральнай райбальніцы, ААТ “Навасёлкі-Лучай” і УП ЖКГ.

Па дзесяць чалавек ад кожнай каманды ўдзельнічала ў гумарыстычнай эстафеце. Яна ўключала бег у абручах, мяшках, кіданне шышак і іншыя забаўляльныя этапы. У гэтым менш за іншых дапусцілі памылак навасёлкаўцы, медыкі і лясгасаўцы.

Працяглым і самым відовішчным атрымаўся конкурс мастацкай самадзейнасці, падчас якога трэба было прадставіць візітную картку калектыву і музычную частку. Аказалася, што сярод удзельнікаў злёту шмат было не толькі спартсменаў, але і людзей творчых, таленавітых. Кожнае выступленне стала адметным, цікавым, вартым больш шырокай аўдыторыі. Асабліва пакарылі журы і гледачоў самадзейныя артысты з Навасёлак. Якасцю і манерай выканання вызначыліся таксама камайскія і дунілавіцкія спевакі і гумарысты. Цікавым атрымаўся і вечар адпачынку, дзе свае таленты мог паказаць практычна кожны.

А вось конкурс турысцкага быту працягваўся ўсе два дні. Журы ўважліва сачыла за жыццём у часовых лагерах, абсталяваннем вогнішчаў, месцаў харчавання і адпачынку, захаваннем прадуктаў, чысцінёй на тэрыторыі, дысцыплінай. Усім гэтым крытэрыям найбольш адпавядаў быт у лагерах ААТ “Навасёлкі-Лучай”, аўтапрадпрыемства №17, лясгаса і УП ЖКГ. Яны і прызнаны лепшымі.

У агульным заліку ўпершыню перамагла маладая і дружная каманда ААТ “Навасёлкі-Лучай”. На другім і трэцім месцах каманды лясгаса і АТП №17. Годныя вынікі паказалі і ўсе астатнія. Каманды-пераможцы, а таксама тыя, якія занялі першыя месцы ў асобных відах, узнагароджаны граматамі і каштоўнымі падарункамі грамадскага аб’яднання “Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна” і ад­дзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Вядучы спецыяліст аддзела, галоўны суддзя спаборніцтваў Наталля Субко падзякавала ўсім камандам за ўдзел у злёце, а суддзям, кіраўнікам службаў, якія былі задзейнічаны ў яго правя­дзенні, — за арганізаванасць, зладжанасць і аператыўнасць у рабоце. Шкада аднаго — што ў злёце ўдзельнічалі далёка не ўсе каманды прадпрыемстваў і арганізацый райцэнтра і гарадскога пасёлка Варапаева.

 Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой