Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Наперад — сямімільнымі крокамі (+фота)

 

Наперад — сямімільнымі крокамі (+фота)

Менавіта так міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Марыяна Шчоткіна ацаніла развіццё сацыяльных устаноў на Віцебшчыне. 17—18 ліпеня яна наведала Пастаўскі, Браслаўскі, Глыбоцкі і Полацкі раёны і азнаёмілася з сістэмай работы і матэрыяльна-тэхнічнай базай аддзяленняў кругласутачнага знаходжання і дамоў-інтэрнатаў.

Візіт міністра ў нашу вобласць пачаўся з Пастаўшчыны. На сустрэчы ў райвыканкаме таксама прысутнічалі іншыя прадстаўнікі міністэрства, старшыні камітэтаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ўсіх аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама. Разам яны абмеркавалі вынікі работы віцябчан за апошнія гады.

А яны вартыя ўвагі. Як адзначыла Марыяна Акіндзінаўна, за гэты час установы сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Віцебскай вобласці са сціплых і адстаючых па многіх паказчыках работы ператварыліся ў паказальныя. Гэта стала магчымым дзякуючы зладжанай рабоце і вялікім фінансавым улі­ванням як з абласнога бюджэту, так і ад капіталізацыі рэспубліканскага пазабюджэтнага Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва. Усяго за апошнія тры гады на развіццё галіны сацыяльнага абслугоў­вання Віцебшчыны было выдаткавана каля 150 мільярдаў беларускіх рублёў, што ў дзесяць разоў больш, чым за папярэднія дзесяць гадоў. Яны былі накіраваны найперш на развіццё матэрыяльна-тэхніч­най базы аддзяленняў ТЦСАН і дамоў-інтэрнатаў для псіханеўралагічных хворых.

Ці па прызначэнні зрасходаваны сродкі? Як змяніліся ўмовы для пражывання сацыяльна неабароненых людзей? Па адказ на гэтыя пытанні міністр накіравалася ў аддзяленне кругласутачнага знаходжання Пастаўскага ТЦСАН па вуліцы Ленінскай у райцэнтры. Яе суправаджалі старшыня райвыканкама Віктар Сяргеевіч Гутараў, яго намеснік Юрый Мікалаевіч Кісялёў і начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Пётр Леанідавіч Курто.

Яшчэ на падыходзе да  аддзялення стала зразумела, што мерапрыемства выходзіць за рамкі выключна дзелавога і будзе прасякнута творчасцю ва ўсіх яе праявах. Тут высокіх гасцей чакалі работнікі з ТЦСАН Глыбокага, Гарадка, Шаркаўшчыны, Расон, Міёр і іншых рэгіёнаў Віцебшчыны. Кожная дэлегацыя ў вершах і песнях расказала пра вынікі і новаўвядзенні ў рабоце “кругласутак”, а таксама прэзентавала творчасць іх супрацоўнікаў і пастаяльцаў. Госці здзіўлялі карцінамі і ўпрыгажэннямі з лямцу, вышыванкамі, драўлянымі і саламянымі вырабамі, сувенірамі з тканіны… Гэта быў сапраўдны горад майстроў!

Творча сустракалі афіцыйных асоб і пастаўчане. Пастаяльцы кругласутачнага аддзялення разам з “калегамі” з аналагічнага аддзялення ў Лынтупах, апранутыя ў ільняныя касцюмы, сустрэлі іх народнай песняй. Прычым зрабілі гэта прафесійна і зла­джана.

З работай кругласутачнага аддзялення і Пастаўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў цэлым пазнаёміла яго дырэктар Дзіяна Іванаўна Пякарская. Яна прадставіла ўвазе гасцей вялікі стэнд, на якім была адлюстравана інфармацыя пра колькасць і дынаміку паслуг, якія аказвае ТЦСАН, памер спонсарскай дапамогі і пазабюджэтных паступленняў, змешчаны здымкі з усіх сямі аддзяленняў цэнтра.

Загадчыца аддзялення Юлія Сяргееўна Чалей правяла гасцей па ўтульных адрамантаваных пакоях і пазнаёміла з умовамі пражывання пастаяльцаў. Іх тут дваццаць. Самаму маладому — шэсцьдзесят шэсць гадоў, найстарэйшаму — сто два. Пра здароўе, бытавыя ўмовы, адпачынак пажылых людзей клапоцяцца адзінаццаць работнікаў. Найлепш пра высокія прафесійныя якасці персаналу сведчыць сярэдняя працягласць жыцця пастаяльцаў — 81 год (гэты паказчык адзін з лепшых у вобласці).

Захапленне гасцей выклікала выключная чысціня як унутры аддзялення, так і на прылеглай тэрыторыі. Яе ўпрыгожваюць кветкі, альтанкі, лаўкі і шматлікія  арыгінальныя кампазіцыі.

Не менш прывабна выглядае тэрыторыя Дунілавіцкага псіханеўралагічнага дома-інтэрната, які стаў другім аб’ектам наведвання міністра. Падрабязна пра яго дзейнасць расказаў дырэктар установы Павел Іванавіч Паўловіч.
Галоўны гонар дома-інтэрната — новы жылы комплекс на 160 месцаў у Новых Ясневічах, які быў уведзены ў эксплуатацыю ў мінулым годзе. Гэта каштавала абласному бюджэту 39 мільярдаў беларускіх рублёў. Яшчэ 5 мільярдаў было выдаткавана на будаўніцтва медблока, урачыстае акрыццё якога адбылося вясной гэтага года.

Гэты і іншыя факты былі агучаны падчас экскурсіі па комплексе. Акрамя з густам аформленых і сучасна абсталяваных памяшканняў для хворых, чыноўнікі ўбачылі пакоі для адпачынку і заняткаў па інтарэсах, невялікі ўласны музей, звязаны з гісторыяй дома-інтэрната, творчыя выставы работнікаў і пастаяльцаў, іх спартыўныя ўзнагароды… Нават падчас кароткай аглядавай экскурсіі кіраўніцтва міністэрства пераканалася: для людзей з псіханеўралагічнымі захворваннямі створаны ўсе ўмовы для паўнавартаснага жыцця і адпачынку.

Адным з апошніх прыпынкаў дэлегацыі стала сучасная актавая зала, дзе  свае таленты прадэманстравалі жыхары дома-інтэрната. Да слёз расчуліла прысутных іх кранальная песня “Мы будзем жыць”. Абавязкова будуць. У многім дзякуючы прафесійнаму медперсаналу і іншым работнікам дома-інтэрната. П. І. Паўловіч прывёў не адзін прыклад, калі яны паставілі на ногі, здавалася,  бездапаможных хворых.

Парадавала гасцей у Новых Ясневічах выступленне валанцёраў — знакамітага ў Паставах духавога аркестра пад кіраўніцтвам Леаніда Уладзіміравіча Косава. Таксама тут адбыліся прэзентацыі работы дамоў-інтэрнатаў з усёй Віцебшчыны, якіх у вобласці налічваецца пятнаццаць. У іх пражываюць амаль тры с паловай тысячы чалавек.

— Сёння невыпадкова Віцебская вобласць і ў прыватнасці Пастаўскі раён трымае справаздачу аб сваёй рабоце за апошнія некалькі гадоў, — адзначыла Марыяна Шчоткіна, падводзячы вынікі. — У развіццё сацыяльнага абслугоўвання рэгіёна ўкла­дзены вялікія сродкі. Можна зрабіць адназначную выснову, што яны выкарыстаны рацыянальна. У дзейнасці ТЦСАН і службы ў цэлым зроблены вельмі вялікі крок наперад. Асабліва хачу падзякаваць за гэта старшыні райвыканкама Віктару Сяргеевічу Гутараву. Сёння так важна, каб кіраўнік быў нераўнадушны да чужых праблем. Бачна, што і іншыя работнікі творчыя, адказныя, добра ведаюць свае абавязкі. Хачу пажадаць ім і далей развівацца, самаўдасканальвацца.

Міністэрства ў сваю чаргу ставіць перад сабой задачу максімальна захаваць пражыванне людзей дома, на роднай зямлі. Для гэтага будзе пашырацца пералік паслуг, якія аказваюцца тэрытарыяльнымі цэнтрамі. Па сутнасці, яны павінны стаць тым месцам, куды людзі могуць звярнуцца практычна па любых жыццёвых пытаннях.

Марыяна Шчоткіна падкрэсліла, што клопат пра пажылых людзей і інвалідаў не заўсёды вымяраецца грашыма. Яны, як ніхто іншы, маюць патрэбу ў бясцэннай увазе і цёплых, шчырых адносінах да сябе.

Пастаўскім работнікам сацыяльнай службы пра гэта нагадваць не трэба…

Іна СНЯЖКОВА. Фота аўтара. 


Наперад — сямімільнымі крокамі (+фота)

Наперад — сямімільнымі крокамі (+фота)

Наперад — сямімільнымі крокамі (+фота)

Наперад — сямімільнымі крокамі (+фота)

Наперад — сямімільнымі крокамі (+фота)

Наперад — сямімільнымі крокамі (+фота)

Наперад — сямімільнымі крокамі (+фота)

Наперад — сямімільнымі крокамі (+фота)

Наперад — сямімільнымі крокамі (+фота)

Наперад — сямімільнымі крокамі (+фота)

Наперад — сямімільнымі крокамі (+фота)

Наперад — сямімільнымі крокамі (+фота)

Наперад — сямімільнымі крокамі (+фота)

Наперад — сямімільнымі крокамі (+фота)

Наперад — сямімільнымі крокамі (+фота)

Наперад — сямімільнымі крокамі (+фота)

Наперад — сямімільнымі крокамі (+фота)

Наперад — сямімільнымі крокамі (+фота)

Наперад — сямімільнымі крокамі (+фота)

Наперад — сямімільнымі крокамі (+фота)

12

Фота Іны СНЯЖКОВАЙ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой