Кафэ ў Калееўцах змянілася непазнавальна (+фота)
Пастаўскія прадпрымальнікі Валянцін і Ірына Пакашаван даўно марылі пра арганізацыю грамадскага харчавання. І нарэшце ажыццявілі задуманае — у пачатку года набылі прыватнае кафэ ў Калееўцах і змянілі яго непазнавальна.
У кожнага гаспадара сваё бачанне справы і свае падыходы. Новыя ўласнікі кафэ вырашылі зрабіць у ім усё па-новаму. Валянціну даводзілася бываць у Літве, Латвіі, Польшчы, Францыі. Многае з убачанага там ён прыўносіць зараз у сваю справу. Інтэр’ер кафэ зменены кардынальна. Яно аформлена ў самым сучасным стылі. Падлогу выклалі прыгожай пліткай, перафарбавалі сцены, замянілі барную стойку, сталы, крэслы. У зале і на кухні ўстанавілі кандыцыянеры. Новыя халадзільнікі і халадзільныя вітрыны, кавамашына з італьянскай кавай, фрызер для прыгатавання мяккага марожанага. Да канца жніўня будзе абсталяваны віп-пакой, разлічаны на 10-15 чалавек, з танцполам і светламузыкай.
Мяняецца прылеглая тэрыторыя. Уздоўж дарогі высаджаны туі. Зялёная агароджа захіне ад пылу. Пад яркім “парасонам” выстаўлены столік і крэслы (для жадаючых падсілкавацца на свежым паветры). У бліжэйшы час з’явяцца арыгінальныя альтанкі, арэлі, а таксама прыцягальная шыльда “До зари”. Менавіта такую назву атрымала кафэ, бо яно працуе кругласутачна. “Цікавых задум у нас яшчэ шмат, — адзначаюць уласнікі. — Але раскрываць пакуль не будзем. Зробім — прыедзеце паглядзець”.
Паколькі кафэ прыдарожнае (знаходзіцца на трасе граніца Літвы—Полацк—Віцебск), большасць наведвальнікаў, вядома ж, вадзіцелі, у асноўным — “дальнабойшчыкі”, але і расіян, літоўцаў, латышоў, нават немцаў, якія праязджаюць па трасе, шмат. “Усе яны павінны сытна паесці і застацца задаволены, — пераканана адміністратар Таццяна Аркадзьеўна Гладковіч. — У нас няма заморскіх далікатэсаў. Перавагу аддаём простым беларускім стравам. Усе яны вельмі смачныя. Напрыклад, гарачынёй запатрабаваны халаднік. Любяць кліенты нашу фірменную салянку, яечню з каўбасой і бульбай, якую падаём на індывідуальнай патэльні. У выхадныя дні прапануем шашлыкі, рульку, цапяліны з мясам. Наведвальнікі прыемна здзіўляюцца, калі даведваюцца, што ў нас і ноччу можна заказаць такія ж стравы, як і днём”.
Тут абавязкова ўлічваюць пажаданні наведвальнікаў, пастаянна ўносяць змяненні ў меню. Ёсць прахаладжальныя напіткі, а для тых, хто прыязджае адзначыць якую-небудзь падзею ці проста адпачыць, немалы выбар він, каньякоў, іншых спіртных напояў.
Вельмі многае залежыць ад абслуговага персаналу. Нам прыемна было назіраць за працай добразычлівых, усмешлівых бармэна Вольгі Канаш і афіцыянткі Насці Дулінец.
Бармэн Вольгі Канаш і афіцыянтка Насця Дулінец.
Повар Алена Мацур прызналася, што атрымлівае ад працы задавальненне, бо добрыя ўмовы: усё кухоннае абсталяванне новае, прадукты свежыя і якасныя, графік работы зручны. Агульныя складальнікі поспеху — смачныя стравы і высокая культура абслугоўвання.
Повар Алена Мацур
Знаёмімся з некаторымі наведвальнікамі. Мінчанка Караліна Стасюк з дзвюма дачушкамі заехала сюды ўпершыню. Частуюцца сокамі, марожаным. Ім даспадобы інтэр’ер, прыемная прахалода ў зале, смачнае марожанае.
Караліна Стасюк з дзвюма дачушкамі
Вадзіцелі Ілья, Міхаіл, Генадзій, Ахмед — калінінградцы. Са свайго горада вязуць грузы ў Маскву. У кафэ не ўпершыню. Задаволены і сталаваннем, і абслугоўваннем.
Вадзіцелі Ілья, Міхаіл, Генадзій, Ахмед.
У кнізе водгукаў (у абноўленым выглядзе кафэ працуе ўсяго два месяцы) з’явіліся першыя падзякі. Не магу не агучыць і такі факт, пачуты ад аднаго вадзіцеля-“дальнабойшчыка”: “У Вільнюсе мне па рацыі перадалі: “На Пастаўшчыне ёсць кафэ са смачнымі стравамі і прыемным абслугоўваннем”. Пераканаўся, што гэта сапраўды так. Цяпер перадаю інфармацыю іншым”.
Нездарма ў кафэ іншы раз нават утвараюцца чэргі. А гэта і ёсць найвышэйшая ацэнка работы як гаспадароў, так і ўсяго калектыву.
Фаіна КАСАТКІНА, Уладзімір КАЛІБАТАЎ (фота).
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Новости о коронавирусе в Беларуси на 10 мая
Подробнее Ситуация с коронавирусом во всех странах обновляется ежедневно. Дальше новости о коронавирусе в Беларуси на 10 мая.


