Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

І падзякі за актыўную жыццёвую пазіцыю

І падзякі за актыўную жыццёвую пазіцыю

Беларускае таварыства інвалідаў па зроку сёлета адзначае сваё 90-годдзе. Урачысты сход на рэспубліканскім узроўні запланаваны на лістапад. Цяпер жа ў раённых і абласных цэнтрах ладзяцца мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтай даты. Прайшло яно і ў Паставах на базе аддзялення сацыяльнай адаптацыі, рэабілітацыі і дзённага знаходжання інвалідаў.

Гісторыя грамадскага аб’яднання пачынаецца з 1924 года — менавіта тады было створана Беларускае таварыства сляпых. Яго галоўная мэта — далучэнне невідушчых людзей да грамадска карыснай работы, арганізацыя іх адпачынку, адукацыі і быту. Цяпер БелТІЗ налічвае больш за 16 тысяч членаў. Пастаўская раённая арганізацыя свой адлік вядзе з 1990 года. А яе стваральнікам па праву можна назваць Станіславу Іосіфаўну Кабайла. Яна шмат зрабіла для таго, каб аб’яднаць тых, у каго былі праблемы са зрокам. Затым арганізацыю ўзначальвалі Валянціна Макееўна Танана, Алена Мікалаеўна Юдзіцкая, цяпер ей кіруе Ала Баляславаўна Мураўская. У сваім выступленні Ала Баляславаўна і расказала прысутным пра дзейнасць арганізацыі.

На ўліку цяпер знаходзіцца 61 чалавек, у асноўным — людзі пажылыя, якім патрэбна канкрэтная падтрымка. Тры інваліды сёлета прайшлі рэабілітацыю ў Віцебскім доме-інтэрнаце. Неабходная дапамога аказвалася ў атрыманні сродкаў рэабілітацыі, вырашэнні жыллёва-бытавых пытанняў, апрацоўцы прысядзібных участкаў, забеспячэнні палівам, атрыманні матэрыяльных сродкаў. Арганізацыя дзейнічае ў цесным супрацоўніцтве з тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і адчувальную дапамогу атрымлівае з боку яго дырэктара Дзіяны Іванаўны Пякарскай і загадчыцы аддзялення сацыяльнай адаптацыі, рэабілітацыі і дзённага знаходжання інвалідаў Вольгі Алегаўны Гінько. А. Б. Мураўская падзякавала ўсім, хто дапамог у арганізацыі свята: дырэктарам філіялаў “Каапнарыхт­прамгандаль” і “Каапгандаль №2” Еўдакіі Валянцінаўне Скіндар і Маргарыце Дзмітрыеўне Скраблевіч, прадпрымальнікам.

Інваліды не наракаюць на  свой лёс. Нягледзячы ні на што, яны актыўныя ў жыцці: ладзяць сустрэчы, абмяркоўваюць надзённыя пытанні, удзельнічаюць у мерапрыемствах, разам адпраўляюцца на экскурсіі. У ліку найбольш ініцыятыўных Павел Андрэевіч Яльмееў, Станіслаў Паўлавіч Кішко, Аляксандр Генадзьевіч Пачкоўскі і яго сямейны ансамбль. Актыўныя і члены арганізацыі, якія наведваюць аддзяленне сацыяльнай адаптацыі, рэабілітацыі і дзённага знаходжання інвалідаў: Оля Гуль, Андрэй Дзівін, Наталля Сяргейчык, Віталь Душэўскі. Усе яны ўдзельнічаюць у сацыяльных праектах ТЦСАН.

На мерапрыемстве прысутнічаў старшыня Віцебскай абласной арганізацыі ГА “БелТІЗ” Канстанцін Канстанцінавіч Ламчаноўскі. Ён расказаў пра дзейнасць абласной арганізацыі, спыніўся на задачах. Галоўная на сённяшні дзень — далучаць да пярвічак людзей, якія губляюць зрок, бо нярэдка здараецца, што яны застаюцца сам-насам з праблемамі, не ведаюць, што ёсць такое таварыства. “А мы вырашаем многія пытанні дзякуючы таму, што маем на­дзейную падтрымку дзяржавы ў асобе шматлікіх структур, тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў прыватнасці”, — падкрэсліў К. К. Ламчаноўскі. Ён выказаў падзяку начальніку ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Пятру Леанідавічу Курто і па даручэнні праўлення абласной арганізацыі уручыў падзякі П. А. Яльмееву, В. М. Танана, С. П. Кішко, пажадаў усім здароўя, бадзёрасці і аптымізму, удачы, а ў падарунак арганізацыі перадаў камп’ютар, у якім устаноўлена праграма «DAWS» для невідушчых.

Мерапрыемства завяршылася святочнай канцэртнай праграмай.

Галіна ПІШЧ.

Фота Уладзіміра КАЛІБАТАВА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой