“Нават дома думкамі я на рабоце”
Таццяна Пятроўна Цітова
— прызнавалася мне начальнік вытворчасці ААТ “Пастаўскі малочны завод” Таццяна Пятроўна Цітова, з якой сустрэлася з нагоды прысваення ёй ганаровага звання “Чалавек года Пастаўшчыны-2013”. Пагутарыўшы перад гэтым з дырэктарам прадпрыемства В. Ф. Пылінскім, даведалася: званне жанчына па праву заслужыла сваёй працай. Яна высокакваліфікаваны і адказны спецыяліст, якім вельмі задаволена кіраўніцтва.
На прадпрыемстве Т. П. Цітова працуе з 1995 года. Прыйшла сюды, маючы ў багажы дыплом Магілёўскага тэхналагічнага інстытута па спецыяльнасці “Тэхналогія малака і малочных прадуктаў” і невялікі вопыт работы мікрабіёлагам на Глыбоцкім малочнакансервавым заводзе, куды трапіла па размеркаванні пасля заканчэння ВНУ. Сваю прафесійную кар’еру на радзіме, у Паставах, пачынала зменным, затым старэйшым майстрам, потым была начальнікам участка, а з 1997 года з’яўляецца начальнікам вытворчасці завода.
— Калі я толькі ўладкавалася на прадпрыемства, непасрэдна на вытворчасці працавала ўсяго 12 чалавек, а зараз тут занята больш за 80 работнікаў, — успамінае Таццяна Пятроўна. — Пры мне завод рос, будаваліся новыя цэхі — па выпуску паўцвёрдых сыроў, марожанага, масла, ёгуртаў, тварагу, праводзілася рэканструкцыя цэха цэльнамалочнай прадукцыі, якую завяршылі 5 гадоў назад. А практычна адразу пасля яе пачалося будаўніцтва сырзавода магутнасцю 20 тон сыру ў суткі.
Сёння новы завод, уведзены ў строй у жніўні мінулага года, уяўляе сабой вялікую сучасную вытворчасць з цалкам аўтаматызаванымі лініямі і мінімальнай колькасцю ручной працы. На ім устаноўлена высокатэхналагічнае імпартнае абсталяванне, да запуску якога мае самае непасрэднае дачыненне Т. П. Цітова. Разам з тэхнолагам прадпрыемства С. В. Германовіч ёй адной з першых прыйшлося дэталёва знаёміцца з яго работай, вучыцца адладжваць увесь тэхналагічны працэс. Па словах жанчыны, было вельмі няпроста. Але дзякуючы калектыву сырзавода і асабліва метролагу А. У. Варановічу, усё атрымалася.
Калі гаварыць пра кола абавязкаў начальніка вытворчасці, яны заключаюцца ў першую чаргу ва ўпраўленні персаналам. У падпарадкаванні Таццяны Пятроўны 9 майстроў і амаль сотня рабочых, якіх трэба эфектыўна расставіць на заводскіх лініях. Акрамя таго, яна сочыць за адгрузкай гатовай прадукцыі са склада, выкананнем заявак на яе выпуск, займаецца спісаннем сыравіны і дапаможных матэрыялаў, якія выкарыстоўваюцца на вытворчасці. Адным словам, спраў хапае, работа адбірае шмат сіл і часу. Асабліва зараз, у летні перыяд, калі завод працуе кругласутачна.
— Нават увечары або ў выхадныя дні мне часта тэлефануюць з работы, каб вырашыць нейкія пытанні, — кажа Таццяна Пятроўна. — Даводзіцца і прыязджаць на вытворчасць, калі там нешта пойдзе не так, як трэба, узнікне няштатная сітуацыя. Але пашанцавала ў тым, што маю вельмі добрую сям’ю — мужа і іншых блізкіх, якія разумеюць і падтрымліваюць. Без іх дапамогі я наўрад ці змагла б рэалізаваць сябе ў прафесійным плане. У прыватнасці, другі наш сын у дзяцінстве быў вельмі хваравітым, і бацькі мужа спецыяльна пераехалі з Крычава ў Паставы, каб дапамагаць гадаваць яго.
Увогуле, сыны — асаблівая гордасць Таццяны Пятроўны. Старэйшы, Дзмітрый, сёлета закончыў Ваенную акадэмію і атрымаў лейтэнанцкія пагоны, у жніўні адправіцца служыць пад Мінск. Малодшы, Сяргей, налета заканчвае СШ №1, мае добрую паспяховасць па ўсіх прадметах, але асабліва лёгка хлопцу даецца англійская мова. У гэтым навучальным годзе ён стаў пераможцам раённага этапа рэспубліканскай прадметнай алімпіяды па ёй. Сыны, а таксама муж Т. П. Цітовай у сваю чаргу вельмі ганарацца маці і жонкай, якая цяпер для іх не проста дарагі і любімы чалавек, а вядомая на Пастаўшчыне асоба, чые заслугі высока адзначаны ў раёне.
Алена ШАПАВАЛАВА.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Симптомы кожи, свидетельствовавшие о заражении коронавирусной инфекцией выявлены учеными в Мадриде и Барселоне
Подробнее Врачи-дерматологи из больницы Hospital Universitario de Mostoles в Мадриде и Hospital Plato в Барселоне рассказали о том, что кода может давать понять о заражении коронавирусом и проявляться в


