Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Усёй сям’ёй — супраць ворага

Усёй сям’ёй — супраць ворага

Ужо ў першыя дні Вялікай Айчыннай Пастаўшчына аказалася акупіраванай фашысцкімі войскамі, якія на доўгія тры гады ўстанавілі тут свой бесчалавечны рэжым тэрору і масавага знішчэння мірных жыхароў. Але ледзь толькі вораг ступіў на нашу зямлю, на ёй разгарнуўся партызанскі і падпольны рух. Тысячы жыхароў раёна ўключыліся ў барацьбу з фашыстамі ў тыле. Удзел у ёй нярэдка прымалі цэлыя сем’і, уключаючы падлеткаў і старых. Прыкладам таму з’яўляецца сям’я Счасных з вёскі Гінькі Дунілавіцкага сельсавета, пра якую расказваецца ў кнігах “Памяць. Пастаўскі раён” і “Партызаны Вілейшчыны” І. Клімава і М. Гракава.

З самага пачатку акупацыі галава сямейства Мікалай Пятровіч Счасны падтрымліваў сувязь з мясцовымі падпольшчыкамі, збіраў зброю і боепрыпасы і перадаваў іх партызанам. Яго дом стаў своеасаблівым пунктам сувязі падпольшчыкаў і партызан. Туды часта заходзілі людзі, каб атрымаць неабходныя звесткі, баявыя заданні, адпачыць пасля баявой аперацыі, схавацца ад праследавання. Надзейнымі памочніцамі Мікалая Пятровіча былі яго дочкі — камсамолкі Валя і Галя, а таксама жонка Соф’я Іванаўна — маці шасцярых дзяцей. Дочкі збіралі неабходныя звесткі і перадавалі іх партызанам і падпольшчыкам. А калі ў доме знаходзіўся лясны госць, сачылі за тым, каб на парозе нечакана не з’явіўся вораг. Актыўна дапамагалі партызанам таксама родны брат М. П. Счаснага Павел з жонкай Ганнай і старэнькі бацька Пётр Фаміч.

Паліцаі і гітлераўцы даўно сачылі за гэтай сям’ёй, але злавіць яе на месцы “злачынства” не атрымлівалася. Аднойчы ў канцы снежня 1942 года адзін з партызан, вяртаючыся з баявога задання, вырашыў праведаць сям’ю Мікалая Счаснага. Гасцінныя гаспадары прапанавалі яму пераначаваць, адпачыць, а на золку адправіцца ў лес. Той зга­дзіўся. Але мясцовы здраднік высачыў партызана і данёс пра гэта паліцаям. Раніцай яны ўварваліся ў дом Счасных. Схапіўшы партызана, вывелі яго на вуліцу, каб расстраляць, ды палоннаму ўдалося вырвацца з рук катаў. Калі карнікі кінуліся яго даганяць, Мікалай з жонкай і дзецьмі ўцёк на хутар да брата Паўла. Там яны пакінулі траіх малалетніх дзяцей, самага меншага сына аднеслі да суседа, а самі з дзвюма старэйшымі дочкамі падаліся да партызан.

На наступны дзень у  вёсцы зноў з’явіліся карнікі. Не знайшоўшы нікога ў доме Мікалая, яны падпалілі яго, затым адправіліся на хутар да Паўла і ўчынілі там зверскую расправу. Гаспадара дома, яго жонку, дачку, бацьку Пятра Фаміча і траіх дзяцей Мікалая Счаснага фашысты забілі, дом падпалілі, а трупы расстраляных кінулі ў агонь.

Гору Счасных, якія засталіся ў жывых, не было межаў. Але яно не зламала патрыётаў. Знаходзячыся ў партызанскім атрадзе “Грозны” брыгады імя Варашылава, яны ўсімі сіламі помсцілі ворагу. За мужнасць і самаахвярнасць Мікалай Пятровіч, Галіна і Валянціна атрымалі баявыя ўзнагароды.

Пасля вайны Мікалай з жонкай доўга спрабавалі адшукаць свайго самага меншага сына, якога схавалі ў суседзяў. І толькі ў 60-ыя гады даведаліся пра яго лёс. Аказваецца, у 1943 го­дзе фашысты забралі хлопчыка і разам з моладдзю павезлі ў Германію. Але ў Польшчы добрыя людзі перахапілі яго і ўсынавілі. Так ён і застаўся там жыць з новымі бацькамі…

Прыведзеная гісторыя — адна са шматлікіх гісторый беларускіх сем’яў, якія цаной свайго жыцця набліжалі нашу агульную Перамогу. І мы, хто вырас у мірны час, павінны быць удзячны гэтым людзям за іх подзвіг.

Алена ШАПАВАЛАВА.

P.S.: Аўтар матэрыялу дзякуе работнікам раённага края­знаўчага музея за дапамогу ў яго падрыхтоўцы.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой