Дзень нараджэння — 3 ліпеня 1944 года

Франц Іосіфавіч Курто
Такая дата значыцца ў пашпарце Франца Іосіфавіча Курто з вёскі Курты Ярэўскага сельсавета. Як было не завітаць да чалавека, асабісты юбілей якога супадае з 70-годдзем з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў?!
Адправіліся, папярэдне не сазваніўшыся. І дарэмна. “А яго няма дома, — засмуціла жонка Варвара Тар’еўна. — Пайшоў у лес “у разведку”: ці ёсць ужо якія ягады, грыбы?” Аказваецца, Франц Іосіфавіч ведае ўсе ягадныя і грыбныя месцы і вельмі любіць “паляваць” за ляснымі дарамі. Раней, калі працаваў у калгасе, такой магчымасці не меў, бо з ранняй вясны да позняй восені ад цямна да цямна шчыраваў у полі. Узначальваў механізаванае звяно па вырошчванні бульбы, затым — ільну. Удастоены двух ордэнаў Працоўнай Славы.
— Заслужыў бы і трэці, — гаворыць былы механізатар. — Але не паспеў — разваліўся Савецкі Саюз. Шкада, канечне. Каб стаў поўным кавалерам гэтых ордэнаў, то і пенсію назначылі б большую.
Вяртаемся ў размове на 70 гадоў назад. Лютавала вайна. Пастаўшчына знаходзілася пад акупацыяй. Гінулі людзі, гарэлі вёскі. А ў сям’і Іосіфа і Станіславы Курто нарадзіўся сынок. І радасць, і трывога: як зберагчы дзіцятка? На наступны пасля родаў дзень у хату зайшоў немец і скамандаваў збірацца ў дарогу — будуць адпраўляць у Вільнюс. Пагналі ўсіх вяскоўцаў. Добра, што заставалася некалькі коней. На падводы згрузілі такое-сякое дабро, знайшлося месца і Станіславе з нованароджаным. Двое сутак прабылі выгнаннікі ў лесе пад канвоем немцаў. Але ўсё бліжэй чуліся гарматы — нашы наступалі. І ворагу было ўжо не да нявольнікаў. Людзі вярнуліся з лесу ў родныя мясціны, многія — на папялішчы.
— Пасля вайны ўсё ў мяне было як і ў іншых дзяцей, — успамінаў Ф. І. Курто. — Закончыў школу, СПТВ, увесь працоўны стаж — у калгасе. У час маёй маладосці жылі небагата, але дружна і весела. У адных нашых Куртах было 60 дзяўчат, нямала і хлопцаў. Людзі ўмелі не толькі працаваць, але і адпачываць. Колькі песень гучала! Якія вясковыя танцы былі! Зараз у нас зусім ціха.
Але 3 ліпеня ў хату Франца Іосіфавіча і Варвары Тар’еўны абавязкова завітае свята. На юбілей гаспадара прыедуць з Пастаў самыя родныя: два сыны, нявестка, дзве ўнучкі. Напэўна, будуць і іншыя дарагія госці. А яшчэ юбіляра чакае зусім неспадзяваны падарунак. Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Нацыянальныя спартыўныя латарэі” сумесна з Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь праводзіць дабрачынную акцыю, накіраваную на прыцягненне ўвагі нашага грамадства да такой лёсаноснай гістарычнай падзеі, як 70-годдзе з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 4 ліпеня ля стэлы “Мінск — горад-герой” іх кіраўнікі павіншуюць і ўручаць грашовыя падарункі ў размеры 1 мільёна рублёў тым грамадзянам, якія нарадзіліся 3 ліпеня 1944 года. Франц Іосіфавіч (дарэчы, адзін з усяго раёна) атрымаў запрашэнне.
— Нават і не снілася, што стану такім вядомым, — усміхаецца юбіляр. — Але самы дарагі падарунак для ўсіх нас — мірнае неба над галавой.
Фаіна КАСАТКІНА.
Фота з сямейнага альбома Курто.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Симптомы кожи, свидетельствовавшие о заражении коронавирусной инфекцией выявлены учеными в Мадриде и Барселоне
Подробнее Врачи-дерматологи из больницы Hospital Universitario de Mostoles в Мадриде и Hospital Plato в Барселоне рассказали о том, что кода может давать понять о заражении коронавирусом и проявляться в


