Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Вызваляючы Пастаўшчыну

Вызваляючы Пастаўшчыну

Адна з вуліц нашага горада носіць імя Васілія Сідарэнкі. Такі гонар ураджэнец Курскай вобласці ў прамым і пераносным сэнсе заваяваў. Яму адзінаму за праяўленыя падчас вызвалення Пастаў ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў высокае майстэрства артылерыста, выключны гераізм, мужнасць і адвагу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

У фондах раённага краязнаўчага музея захаваліся ўспаміны В. Сідарэнкі аб вызваленні Пастаў, напісаныя ім асабіста:

«Ішоў ліпень месяц 1944 года. Недабітыя гітлераўцы ўсё яшчэ азвярэла агрызаліся. Спрабуючы адтэрмінаваць гадзіну канчатковага паражэння, яны пры падтрымцы танкаў, самаходных установак і авіяцыі рабілі адну за адной контратакі на пазіцыі нашага батальёна.

У баі за горад Паставы наш 1-ы стралковы батальён 599-га стралковага палка 145-ай стралковай дывізіі, адрэзаўшы шляхі адыходу ворагам, якія пераўзыходзілі нас па колькасці, завязаў бязлітаснае змаганне, якое доўжылася каля 9 гадзін. Вораг сілай да 500 чалавек пры падтрымцы артылерыі і самаходных гармат «Фердынанд» шэсць разоў пераходзіў у контратакі, якія адбіваліся з вялікімі стратамі для ворага. Аднак ба­тальён апынуўся ў акружэнні. Агнявыя пазіцыі для гармат выбіраць не было часу, і мне прыйшлося закаціць іх у бліжэйшы катлаван, дзе, па ўсёй верагоднасці, да вайны капалі гліну ці пясок, і адразу адкрыць агонь па азвярэлых фашыстах. Агнявыя пазіцыі апынуліся наперадзе пяхоты, бо праціўнік пацясніў пяхотныя роты, і мой узвод трапіў у акружэнне. На працягу чатырох гадзін нашы дзве гарматы і два ручныя кулямёты, з якімі ўзвод ніколі не расставаўся, адбівалі псіхічныя атакі гітлераўцаў. Прыйшлося заняць кругавую абарону. Перад нашымі агнявымі пазіцыямі на адлегласці каля 50 метраў стаялі дзве 75-міліметровыя гарматы, разлікі якіх мы знішчылі гранатамі і карцеччу з гармат. Ворага падпускалі на адлегласць 80—100 метраў і таксама знішчалі карцеччу з гармат і агнём ручных кулямётаў. Агнявыя пазіцыі нашай зброі размяшчаліся паміж шашэйнай дарогай і невялікім возерам. І вось у адну з контр­атак п’яныя фашысты, падняўшыся ва ўвесь рост пад прыкрыццём «Фердынанда», вырашылі знішчыць жменьку храбрацоў, якія змагаліся за Радзіму. Але мы знаходзіліся на сваёй зямлі і не збіраліся саступаць нават гэты маленькі катлаван. Адкрылі агонь па ворагу. Старшына Іван Перанесенка падбіў «Фердынанда». Аднак фашысты яшчэ больш раззлаваліся і яшчэ бязлітасней пачалі контратакаваць нашы агнявыя пазіцыі.

Памеры катлавана былі прыкладна 50 метраў у даўжыню і 20 — у шырыню. Адна гармата адкрыла агонь карцеччу па гітлераўцах ад возера, другая — ад дарогі, зво­дзячы ствалы да цэнтра. Але зрабіць гэтага мы не паспелі, і дзясятак гітлераўцаў уварваўся да нас у катлаван, дзе завязаўся рукапашны бой. Мы атрымалі перамогу, але ў гэтай сутычцы загінулі камандзір гарматы старшы сяржант Валіеў і наводчык яфрэйтар Рабаў. А вораг працягваў насядаць. Тады я сам стаў да гарматы за прыцэл, падпусціў фашыстаў на 50 метраў і выпусціў па іх апошнія снарады. Пасля гэтага падняў байцоў, якія засталіся ў жывых, і з крыкам «За Радзіму!» з гранатамі ў руках мы пайшлі на гітлераўцаў. У гэты момант у тыл ворага зайшла суседняя часць, і пры яе падтрымцы мы прарвалі кола акружэння і выйшлі да сваіх. Вораг у паніцы адступіў далей на Захад, пакінуўшы на полі бою шэсць 105-міліметровых гармат і да 120 забітых гітлераўцаў».

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой