Пяць талентаў на ніве адукацыі
Т. А. Данілевіч, Г. Г. Іжмайловіч, Н. М. Сіманька, Т. Г. Пархімовіч, Н. С. Мілта.
На мінулым тыдні ў СШ №1 г. Паставы адбылося ўрачыстае падвядзенне вынікаў раённага этапа конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь”.tc «На мінулым тыдні ў СШ №1 г. Паставы адбылося ўрачыстае падвядзенне вынікаў раённага этапа конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь”.»
Гэты конкурс ладзіцца ў краіне не адзін дзясятак гадоў. Але ў адрозненне ад папярэдніх галоўнай асаблівасцю сёлетняга спаборніцтва стала ўвядзенне ў яго сямі прадметных намінацый: “Фізіка, астраномія, матэматыка, інфарматыка”, “Замежная мова”, “Руская мова і літаратура, беларуская мова і літаратура”, “Пачатковыя класы”, “Музыка, выяўленчае мастацтва, працоўнае навучанне, чарчэнне, фізічная культура і здароўе, дапрызыўная падрыхтоўка”, “Гісторыя, грамадазнаўства, геаграфія, хімія, біялогія” і “Выхавальнік дашкольнай адукацыі”. Старт конкурсу быў дадзены ў лістападзе 2013-га.
У першым яго этапе, які праводзіўся ва ўстановах адукацыі, на Пастаўшчыне прынялі ўдзел больш за 150 педагогаў. З іх у наступны, раённы, выйшлі 22 удзельнікі па пяці намінацыях з 19 навучальных устаноў: з усіх школ і дзіцячых садоў горада, Пастаўскай гімназіі, Навасёлкаўскай, Гуцкай, Камайскай, Варапаеўскай СШ, Дунілавіцкай, Лынтупскай ясляў-сада-сярэдніх школ, Палескай і Ляхаўшчынскай ясляў-сада-базавых школ. Яны спаборнічалі ў чатырох конкурсных мерапрыемствах, два з якіх былі завочныя і два — публічныя. Настаўнікам школ і выхавальнікам дзіцячых садоў трэба было напісаць вопыт па тэме “Навучаючы, я выхоўваю…”, падрыхтаваць праект урока або занятка, звязанага з гэтай тэмай, прадставіць сябе членам журы не проста як асобу, а як настаўніка (выхавальніка), прадэманстраваўшы сваё педагагічнае крэда, а таксама даць урок (занятак) у незнаёмым класе (групе дзіцячага сада).
З усімі заданнямі канкурсанты, сярод якіх быў адзіны мужчына — настаўнік англійскай мовы СШ №4 І. В. Бабчынскі, — справіліся паспяхова, даказаўшы, што яны невыпадковыя людзі ў педагогіцы, маюць і неабходныя веды, і вопыт, і педагагічны талент. Амаль ва ўсіх стаж работы ў школе або дзіцячым садку — больш за 10 гадоў, пры гэтым сярэдні ўзрост удзельнікаў — каля 35 гадоў.
Віншуючы фіналістаў з заканчэннем складанага выпрабавання, начальнік аддзела адукацыі, фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама А. Я. Кашырын адзначыў, што ўсе канкурсанты — выдатныя педагогі, бліскуча валодаюць сваімі прадметамі, карыстаюцца аўтарытэтам у дзяцей і дарослых. І, выйшаўшы на сцэну, яны прадэманстравалі не толькі гэта, але і артыстычныя, літаратурныя, акцёрскія здольнасці. Аляксандр Яўгенавіч падзякаваў фіналістам за мужнасць, талент, веды, за тое, што ўзялі на сябе адказнасць абараніць аўтарытэт тых навучальных устаноў, дзе працуюць. А затым ён уручыў Ганаровыя граматы аддзела пераможцам конкурсу. Імі сталі: у намінацыі “Руская мова і літаратура, беларуская мова і літаратура” — настаўніца роднай мовы СШ №1 Галіна Гжэславаўна Іжмайловіч, “Замежная мова” — выкладчыца англійскай мовы з гэтай жа школы Таццяна Генадзьеўна Пархімовіч, “Пачатковыя класы” — прадстаўніца СШ №2 Наталія Мікалаеўна Сіманька, “Гісторыя, грамадазнаўства, геаграфія, хімія, біялогія” — настаўніца хіміі з СШ №4 Таццяна Ананьеўна Данілевіч, “Выхавальнік дашкольнай установы” — Наталля Станіславаўна Мілта з гарадскіх ясляў-сада №4.
Разам з граматамі педагогі атрымалі падарункі ад райкама прафсаюза работнікаў адукацыі, кветкі ад сваіх калег па навучальных установах. Граматы і кветкі ўручылі і астатнім фіналістам конкурсу. Падарыць ім святочны настрой дапамаглі таксама вучні першай і пятай гарадскіх школ, удзельнікі танцавальных калектываў “Непаседы” і “Скайданс” раённага цэнтра дзяцей і моладзі, якія выступілі з невялікім канцэртам.
Цяпер пераможцы рыхтуюць матэрыялы для ўдзелу у абласным этапе конкурсу. Там спектр мерапрыемстваў яшчэ шырэйшы. Акрамя іншых, ён уключае ў сябе відэаўрок, партфоліа, майстар-клас. Таму пастаўчанкам трэба будзе вельмі пастарацца, каб трапіць у фінал.
Алена ШАПАВАЛАВА.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Функции Viber, о которых вы могли и не догадываться
Подробнее Для самых активных пользователей Viber будет интересна эта подборка.


