Захоўваюць непарушнае братэрства (+фота)
15 лютага споўнілася 25 гадоў, як савецкія войскі былі выведзены з Афганістана. У Рэспубліцы Беларусь гэты дзень стаў Днём памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Сёлета ён адзначаўся асабліва шырока.
Напярэдадні прадстаўнікі райвыканкама і райваенкамата наведалі магілы загінулых воінаў-землякоў: капітана Радзівона Мішуты, яфрэйтара Міхаіла Лапко, радавых Аляксандра Урбеля і Сяргея Галяка, — і разам з іх роднымі і старшынямі мясцовых Саветаў усклалі да помнікаў вянкі ад раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў.
Дэлегацыя былых “афганцаў”-пастаўчан прыняла ўдзел у вечары, які прайшоў у Віцебску. Ва ўрачыстай абстаноўцы сярод іншых Ганаровай граматай абласнога Савета дэпутатаў быў узнагароджаны член савета Пастаўскай раённай арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане Аляксандр Іванавіч Пешчаранкоў.
У Паставах урачыстыя мерапрыемствы пачаліся на Алеі воінскай славы, дзе ўстаноўлены помнік воінам-інтэрнацыяналістам і створана экспазіцыя ваеннай тэхнікі.
На мітынгу, які адбыўся тут, прысутнічалі кіраўніцтва раёна, больш за 80 “афганцаў”, родныя загінулых воінаў-землякоў, ваеннаслужачыя Пастаўскага гарнізона, вучні і настаўнікі СШ №2, прадстаўнікі працоўных калектываў. Іх віталі раённы ваенны камісар Ю. В. Мільто, удзельнік афганскай вайны В. І. Сталярэнка. Да помніка былі ўскладзены вянкі і кветкі. Прысутныя мінутай маўчання ўшанавалі памяць загінулых на той вайне, “афганцаў”, якія не дажылі да сённяшняга дня. Прагучаў зброевы залп.
Затым сустрэча прадоўжылася ў раённым Доме культуры. Пачалася яна з паказу відэафільма пастаўскіх тэлежурналістаў, прысвечанага 25-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Хвалюючыя, поўныя праўды дакументальныя кадры чаргаваліся з такімі ж усхваляванымі расказамі пра ўраджэнцаў Пастаўшчыны, якія загінулі на афганскай вайне, успамінамі яе ўдзельнікаў — афіцэраў Юрыя Вацлававіча Каравацкага і Станіслава Ігнатавіча Раманчука.
Прысутных віталі старшыня раённага выканаўчага камітэта В. С. Гутараў, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” В. А. Лушчык, атаман Пастаўскага казацкага аддзела вайсковы старшына А. М. Зазулін. В. С. Гутараў уручыў Ганаровыя граматы і Падзякі райвыканкама былым “афганцам”, актыўным удзельнікам ваенна-патрыятычнай работы сярод моладзі — В. І. Сталярэнку, Т. А. Міралаву, В. А. Лушчыку, В. Ф. Артамонаву, Р. І. Штуру. Былыя і сённяшнія заслугі А. А. Палтаржыцкага і Ю. А. Бірука адзначаны нагруднымі знакамі “20 гадоў грамадкаму аб’яднанню “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”. А кіраўніку раённай арганізацыі “афганцаў” В. А. Лушчыку ў гэты дзень уручылі новыя пагоны — загадам міністра абароны Рэспублікі Беларусь яму прысвоена чарговае званне — падпалкоўнік запасу.
Змястоўнымі, напоўненымі болем страт і радасцю жыцця, кахання, атрымаліся выступленні дарослых і юных удзельнікаў мастацкай самадзейнасці, народнага хору ветэранаў вайны і працы, раённага ваенна-патрыятычнага клуба “Азімут”. Яны, як і відэафільм, вярталі “афганцаў” у маладосць, славілі жыццё, пацвярджалі, што нашы землякі, як і тысячы савецкіх салдат, годна выканалі свой воінскі і інтэрнацыянальны абавязак, свята захоўваюць сваё баявое братэрства.
Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Функции Viber, о которых вы могли и не догадываться
Подробнее Для самых активных пользователей Viber будет интересна эта подборка.


