«У Беларусі спакойна, і гэта галоўнае»
Мікалай Акіменка ў Беларусь упершыню трапіў у 2010 годзе — прыехаў у Хацілы ў госці да радні. Як жа тут усё адрознівалася ад Кіргізіі, дзе жыла іх сям’я! Якія паўсюль парадак і спакой! Усё гэта настолькі ўразіла, што сумненняў не заставалася: вось дзе трэба жыць!
І ён, і жонка Таня нарадзіліся і выраслі ў Кіргізіі. Аднак з кожным годам жыць у гэтай краіне станавілася ўсё больш небяспечна. Амаль усё рускамоўнае насельніцтва з’ехала адсюль. Даўно мелі такі намер і Акіменкі і нарэшце ажыццявілі яго. Маючы блізкую радню ў Беларусі, без усялякіх цяжкасцей атрымалі тут грамадзянства.
— Нам вельмі пашанцавала, што трапілі ў Кураполле, — гаварыла пры сустрэчы Таццяна. — Бязмежна ўдзячны дырэктару сельгаспрадпрыемства Сяргею Васільевічу Чэпіку, які паверыў у нас і падтрымаў. Мы адразу ж атрымалі дом, работу (я пайшла ў бухгалтэрыю, Коля — вадзіцелем МАЗа). Вельмі прыветна аднесліся да нас у мясцовым сельвыканкаме. Цудоўныя суседзі — Валянціна Чаславаўна і Юрый Антонавіч Сівыя. І ўвогуле, тут такія добрыя людзі.
— У Кіргізіі мы жылі нябедна, мелі ўсё, — дапаўняе жончын расказ Мікалай. — Але што з таго, калі на вуліцу было боязна выйсці, перамяшчаліся толькі на машыне. “Тытульная нацыя”, як называюць сябе кіргізы, вядзе сябе ў адносінах да рускіх абуральна. Яшчэ няма і двух гадоў, як мы перабраліся сюды, але і за такі кароткі час у мяне нават характар змяніўся, зніклі хваляванне, напружанасць.
— Беларусь прыцягальная спакоем і стабільнасцю, і гэта галоўнае, — рэзюмуе маладая пара. — Мы можам пакінуць незамкнёным дом, спакойна адпусціць гуляць у двор дзіця, ведаючы, што з ім нічога не здарыцца. У Кіргізіі пра такое і не марылі.
Акліматызаваліся Мікалай і Таццяна лёгка. А вось здароўе іх сыночка Максімкі, якому спаўняецца чатыры гады, дало збой — хлопчык стаў часта хварэць. Медыкі супакойваюць, што з цягам часу і яго арганізм прыстасуецца да новых кліматычных умоў, і ўсё ж рэкамендуюць мясцовасць менш вільготную, чым Курапольшчына. Таму Акіменкам, магчыма, і давядзецца мяняць месца жыхарства. Несумненна, з вялікім шкадаваннем, бо Кураполле палюбілі ўсёй душой (дарэчы, у гэты аграгарадок з Кіргізіі ўслед за Акіменкамі пераехала яшчэ пяць сем’яў, усяго 30 чалавек), і адназначна не далей, чым у межах Беларусі, якая прыняла іх сям’ю, як прымае клапатлівая маці родных дзяцей.
Фаіна КАСАТКІНА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Функции Viber, о которых вы могли и не догадываться
Подробнее Для самых активных пользователей Viber будет интересна эта подборка.


