Працягнуць руку дапамогі кожнаму
У апошнія гады ў Беларусі робіцца ўсё для таго, каб пажылыя не сутыкаліся з праблемай адзінокай старасці. Толькі ў нашым раёне, у Паставах і ў Лынтупах, адкрыты два аддзяленні кругласутачнага знаходжання для састарэлых людзей, яшчэ большай папулярнасцю карыстаюцца медыка-сацыяльныя ложкі ва ўстановах аховы здароўя раёна.
— Упершыню медыка-сацыяльныя ложкі ў Пастаўскім раёне з’явіліся каля дзесяці гадоў назад. Зараз яны ёсць у чатырох структурных падраздзяленнях установы аховы здароўя «Пастаўская ЦРБ»: Лынтупскай, Камайскай, Дунілавіцкай і Варапаеўскай бальніцах, — адзначыла намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы Людміла Васільеўна Сямёнава. — Усяго ў раёне дзейнічаюць 37 медыка-сацыяльных ложкаў. Яны прызначаны для адзінокіх пажылых людзей, якія маюць патрэбу ў медыцынскім назіранні і кваліфікаваным доглядзе, пры адсутнасці паказанняў да інтэнсіўнага лячэння. У асноўным гэта людзі, якія перанеслі інсульт і ў якіх няма рэабілітацыйнага патэнцыялу, хворыя з пераломам шыйкі сцягна і іншыя адзінокія старыя. Усе, хто займае медыка-сацыяльныя ложкі, атрымліваюць агульнаўмацавальную і падтрымліваючую тэрапію. Акрамя медыка-сацыяльных ложкаў, яшчэ 15 месцаў адкрыта ў Парыжскай бальніцы сястрынскага догляду. Галоўнае яе адрозненне заключаецца ў тым, што тут знаходзяцца ў асноўным ляжачыя хворыя, якія маюць патрэбу ў пастаянным доглядзе, у той жа час пры неабходнасці ім аказваецца медыцынская дапамога.
Сацыяльныя ложкі і месцы ў бальніцы сястрынскага догляду карыстаюцца пастаянным попытам. Для ўсіх жадаючых іх, на жаль, не хапае. Каб не пакідаць у маразы старых сам-насам, колькасць сацыяльных ложкаў загадам галоўнага ўрача раёна павялічваецца яшчэ на 15.
Для таго, каб уладкавацца на сацыяльны ложак, чалавеку неабходна напісаць заяву на імя загадчыка бальніцай, выбраць даведку аб стане здароўя, памеры пенсіі і заключыць дагавор з бальніцай. Знаходжанне на медыка-сацыяльных ложках і ў бальніцы сястрынскага догляду платнае. Штомесяц у такіх «кватарантаў» адлічваюць 80% пенсіі. Гэтыя грошы ідуць у бюджэт раёна. У выпадку пагаршэння стану пажылыя людзі пераводзяцца з платных на бясплатныя абслугоўванне і лячэнне. Калі казаць пра тэрміны знаходжання на сацыяльных ложках, то яны разлічаны на тры месяцы, але фактычна атрымліваецца так, што многія пажылыя людзі знаходзяцца на іх намнога даўжэй. Паслуга настолькі папулярная, што сёння з 67-і ложкаў не пустуе ні адзін.
Зіма — небяспечны час не толькі для пажылых людзей, але і для асоб без пэўнага месца жыхарства. Сумесна з міліцыяй праводзіцца пастаянная работа па іх выяўленні: абследуюцца падвалы, гарышчы і іншыя непрыстасаваныя для жылля месцы. Калі такіх людзей знаходзяць, то ў прымусовым парадку шпіталізуюць у інфекцыйнае аддзяленне цэнтральнай раённай бальніцы. Тут яны праходзяць санапрацоўку і поўнае медыцынскае абследаванне. Пры адсутнасці паталогіі яны на зімовы перыяд пераводзяцца ў лячэбныя ўстановы раёна.
Вераніка ФІЛАНОВІЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Госдолг Беларуси за полгода вырос на 17,5 процентов
Подробнее Госдолг Беларуси за полгода вырос на 17,5 процентов Данные по государственному долгу страны на 1 июля привел Минфин.


