Не забыць тых падзей
15 лютага 1989 года апошні батальён абмежаванага кантынгенту Савецкай Арміі быў выведзены з Афганістана, але падзеі афганскай вайны яшчэ доўга будуць хваляваць ваенных, вучоных-гісторыкаў, палітыкаў, грамадзянскае насельніцтва. Пасля Вялікай Айчыннай вайна ў Афганістане стала найбольш драматычнай старонкай з удзелам савецкіх салдат і афіцэраў.
Прайшлі праз афганскае пекла і многія ўраджэнцы нашага раёна, а таксама ваеннаслужачыя-авіятары. Зараз яны аб’яднаны ў раённую арганізацыю “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”, якой сёлета споўніцца дзесяць гадоў. Цяпер у арганізацыі каля 150 чалавек, і яна з’яўляецца адной з самых масавых на Віцебшчыне. На працягу сямі гадоў грамадскае аб’яднанне ўзначальваў ардэнаносец падпалкоўнік запасу Анатолій Васільевіч Голад. Апошнія тры гады гэтыя абавязкі выконваю я. Вельмі ўдзячны за актыўную дапамогу ў вырашэнні розных арганізацыйных і жыццёвых пытанняў Аляксандру Іванавічу Пешчаранкову, Рамуальду Іванавічу Штуру, Віктару Іванавічу Сталярэнку, іншым ветэранам-“афганцам”.
Пры падтрымцы мясцовай улады, раённага ваеннага камісарыята на Пастаўшчыне шмат зроблена і робіцца для таго, каб не забываліся падзеі той вайны. У 2006 годзе ў адным з маляўнічых месцаў горада закладзены сквер і ўстаноўлены помнік загінулым землякам — воінам-інтэрнацыяналістам. Цяпер тут разгорнута і экспазіцыя баявой ваеннай тэхнікі: бронетранспарцёр, машыны пяхоты і дэсанта, пушка, верталёт “МІ-8”. Гэта месца стала адным з самых памятных у горадзе. Тут адбываюцца традыцыйныя сустрэчы “афганцаў”, праходзяць экскурсіі, спыняюцца вясельныя картэжы. Шмат дарослых і дзяцей бывае ў выхадныя і святочныя дні.
Удзельнікі баёў у Афганістане — частыя госці ў школах. Асабліва шануюць іх памяць у музеі баявой і працоўнай славы СШ №2. Вельмі каштоўным не толькі для воінаў-«афганцаў», але і для ўсіх, каго цікавяць падзеі таго часу, стане інтэрнэт-рэсурс, распрацаваны да 25-годдзя вываду савецкіх войск з Афганістана і прысвечаны воінам-«афганцам» Віцебшчыны. Ён размешчаны на сайце Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна і пачне дзейнічаць з 15 лютага. У базе даных краязнаўчай накіраванасці ёсць і матэрыялы, якія расказваюць пра нашу раённую арганізацыю.
Па-рознаму складваецца лёс воінаў-інтэрнацыяналістаў. Многія з іх прадаўжаюць працаваць, актыўна ўдзельнічаюць у ваенна-патрыятычнай рабоце. Савет раённай арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане імкнецца да таго, каб “афганцы” Пастаўшчыны былі актыўнымі ва ўсім. Хочацца пажадаць кожнаму здароўя, сямейнага і асабістага шчасця, усяго самага найлепшага ў жыцці.
В. ЛУШЧЫК, старшыня раённай арганізацыі
“Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Функции Viber, о которых вы могли и не догадываться
Подробнее Для самых активных пользователей Viber будет интересна эта подборка.


