Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Балелі нашы сэрцы”

“Балелі нашы сэрцы”

Мінула 25 гадоў з дня вываду савецкіх войск з Афганістана. Але нават час не сцірае з памяці пачуцці, якія напаўнялі сэрца не толькі тых, хто прайшоў дарогамі вайны, але і іх родных. Сваімі ўспамінамі дзеляцца:

Вільгельміна Мар’янаўна КОШКІНА, в. Дварчаны:

— Коля — мой першынец. За ім — яшчэ двое. Гадавала іх без бацькі. Таму хлопцы рана сталі маімі памочнікамі. У армію Колю прызвалі ў лістападзе 1987 года. Я плакала, а ён супакойваў: “Не на вайну праводзіш!” Як жа чакала першага пісьма! З яго даведалася, што сын у Афганістане. Хоць у той час мала ведала пра тыя падзеі, сэрца балела. Пісаў рэдка, ссылаючыся на тое, што ездзіць у камандзіроўкі. Аднаго разу атрымала канверт, падпісаны чужым почыркам. Два дні баялася распячатаць, думала, што сына ўжо няма ў жывых. Аказалася, Коля быў у гарах і папрасіў сябра, каб той адправіў пісьмо. А аднойчы ўбачыла праз акно людзей у ваеннай форме, якія ішлі да нас, і ледзь не страціла прытомнасць: вырашыла, напэўна, прывезлі сыночка ў труне. Аж гэта яго сябры прыехалі ў водпуск і заглянулі мяне праведаць. Якой жа была радасць, калі Коля вярнуўся сяржантам! Пра тое, што перажыў, расказваць не любіць. Добра, што цяпер беларускіх хлопцаў не пасылаюць служыць за межы рэспублікі, у “гарачыя кропкі”.

Аляксандр Браніслававіч ДУК,  г. Магілёў:

— Мая радзіма — Паставы. Бацькі Браніслаў Аўгусцінавіч і Ганна Аляксандраўна жывуць у шостым гарадку. Мне было пятнаццаць, калі тату, які служыў прапаршчыкам у лётнай часці, камандзіравалі ў Баграм. Як яго не хапала! Мы ўсе вельмі хваляваліся. Трывога ўзмацнілася яшчэ больш, калі ў Афганістане загінуў бацька майго аднакласніка Дзімы Сіўцова. Тата пісаў, што ў яго ўсё добра, і ні слова пра небяспеку. Прасіў мяне дапамагаць маме, прыглядваць за малодшай сястрой. І я стараўся. Вярнуўшыся, тата ніколі нам не расказваў пра тое, што давялося яму перажыць за амаль тры гады знаходжання ў Афганістане. Удзячны лёсу, што дарагі чалавек вярнуўся жывым, што цяпер яны з мамай сустракаюць нас у сваёй кватэры, дапамагаюць, падтрымліваюць.

Ірына Тадэвушаўна  КЛІМЧЭНЯ, г. Паставы:

— Завяршаўся 1979-ы. Каля двух гадоў я была замужам за старшым лейтэнантам і паспела прывыкнуць да таго, што яго ў любы час сутак маглі выклікаць па вучэбнай трывозе, адправіць у камандзіроўку. Аднойчы ноччу прыбег пасыльны, і муж, апрануўшы шлюбны касцюм і сабраўшы самае неабходнае, развітаўся. Заканчваўся дзень, а мяне не пакідала думка: дзе Валера, чаму пайшоў не ў форме? Вярнуўшыся з работы, знайшла на стале кароткую запіску: “Накіравалі ў Дэмакратычную Рэспубліку Афганістан. Не хвалюйся! І нікому пра гэта ні слова. Ні-ко-му!!!” 16 афіцэраў і прапаршчыкаў з лётнай часці, што размяшчалася ў Паставах, былі сярод тых, хто першым ступіў на афганскую зямлю. Праз некалькі тыдняў да сябе запрасіла Люба Іванова і паказала калектыўнае пісьмо ад мужоў, якое ім удалося праз кагосьці перадаць. Кожны напісаў па радку-два. Чыталі, перачытвалі і плакалі. Пра падзеі ў Афганістане даведваліся з радыё- і тэлеперадач. Муж вярнуўся праз паўтара месяца, але для мяне яны здаліся гадамі. А пазней мой родны брат Андрэй на паўтара года трапіў на афганскую вайну. Колькі давялося перажыць бацькам, чакаючы ад яго пісем! Хвалявалася за брата і я. Мінула 25 гадоў, як нашы воіны пакінулі Афганістан, а той трывожны час не забываецца, і сэрца нярэдка баліць ад перажытага.

Запісала Анна АНІШКЕВІЧ. 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой