Працаваць — дык з аддачай
Вольга Парфір’еўна Машкевіч
Трэці год запар Юнькаўскі комплексны прыёмны пункт выконвае і перавыконвае даведзенае заданне. У прыватнасці, за 2013-ы бытавых паслуг аказана на 45,1 мільёна рублёў, план па іх аб’ёмах выкананы на 129,2 працэнта, а тэмпы росту да ўзроўню папярэдняга года склалі 106,5 працэнта.
— Чым тлумачыцца поспех? — З гэтага пытання я і пачала гаворку, завітаўшы нядаўна на комплексны прыёмны пункт.
— Працэнты, вядома ж, у радасць, але даюцца яны няпроста, — адказала загадчыца Вольга Парфір’еўна Машкевіч. — У аграгарадку ёсць магазін і аддзяленне сувязі, дзе таксама могуць быць такія ж тавары, як і ў нас. І жывём за два крокі ад горада, а там разнастайны тавар на рынках і ў магазінах, і паслугі таксама. Таму з першага дня, уладкаваўшыся сюды, за справу ўзялася грунтоўна. Нягледзячы на тое, што занятак для сябе магла знайсці і дома — ёсць агарод, сад, гаспадарка немалая. Але ж старшыня сельвыканкама Валянціна Міхайлаўна Філімонава папрасіла хоць крыху папрацаваць, я і згадзілася. Атрымалася так, што гэта “крыху” расцягнулася амаль на тры гады.
Новая загадчыца пачала са знаёмстваў з людзьмі. Зрэшты, яна іх і так нядрэнна ведала, бо да пенсіі працавала ў будаўнічай галіне гаспадаркі, загадвала складам. Раней будаваліся многія, і да Парфір’еўны вяскоўцы звярталіся з рознымі пытаннямі. І хоць літаральна ўсіх памятала, але ўсё роўна прайшлася па вёсках (а іх у зоне абслугоўвання 39), запісала сабе ў журнал прозвішчы і нумары тэлефонаў старэйшын, а таксама ўсіх тых, каму цяжка прыйсці на комплексны прыёмны пункт.
Практыкавала і такое: прыязджала ў вёску да знаёмых і распытвала, што каму можа спатрэбіцца ў будучым, — паслуга ці тавар, — адным словам, шукала патэнцыяльных кліентаў. А потым на машыне службы быту на месца прывозіла патрэбнае. Прызнаецца, што такія выезды і ёй, і людзям падабаюцца вясной і ўлетку: усе на вуліцы, можна няспешна пагаварыць, усё прывезенае прадэманстраваць, рэкламу зрабіць. Пра тую ж, напрыклад, чыстку падушак (а такую паслугу райбыткамбінат ужо аказваў). “Навошта гэта рабіць, — гаварылі вяскоўцы. — Раней ніхто не чысціў, і добра было.
— Па гэтай тэме цэлыя “лекцыі” чытала, — расказвае Вольга Парфір’еўна. — даказвала, што старыя падушкі шкодзяць здароўю, ды і нязручнасці могуць быць, калі зношаная насыпка парвецца. Пераканала: праз які час усе Юнькі “перачысціліся”, неслі і везлі адусюль. Адна пажылая жанчына неяк пабедавала, што ёй цяжка прынесці падушкі на пункт. Якія праблемы? Сама паехала і забрала. Так і з іншымі рэчамі: спачатку збіраю тое, што трэба везці ў рамонт, пральню або хімчыстку, а потым гатовае прывожу назад.
Бачыла Парфір’еўна, што і ў цырульні чаргі няма. Пачала разбірацца. Аказалася, што такі расклад работы не зусім зручны для вяскоўцаў: хто сам працуе, хто ў ад’ездзе. Таму змясціла ў людных месцах аб’явы пра тое, што можна загадзя запісацца “на прычоску”, як у гарадской цырульні. Кліентаў стала больш, але ў асноўным прыходзілі жанчыны. Пачала “раскручваць” мужчынскія стрыжкі. Спрацавала! Карыстаюцца попытам рамонт абутку (тут яго здаюць нават гараджане, якія працуюць у Юньках), адзення, хімчыстка, крыху менш — пральня.
Асобны аповед пра рэалізацыю тавараў. Няхітры прыём — кветкі. Іх у памяшканні шмат. І вось уявіце: прыйшла вясковая кабета палюбавацца пунсовымі букетамі, а Вольга Парфір’еўна, між іншым, запросіць паглядзець, што новенькае з’явілася на паліцах — коўдры, навалочкі, прасціны, сарочкі, спадніцы, халаты… І спакушаюцца. Нярэдка здараецца, што чалавеку да дня нараджэння ці свята трэба набыць падарунак ці сябе парадаваць, а пенсія або зарплата — праз дзень-два. Загадчыца ідзе насустрач — дае тавар напавер. І ніхто ніколі яе не падвёў. А калі што з прывезенага адзення не падыходзіць, загадчыца і сама “падгоніць” або ў швейны цэх райбыткамбіната адправіць.
Вельмі ўважлівая Вольга Парфір’еўна да тых, хто звяртаецца па паслугі рытуальнага характару. Усё раскажа, параіць. Не крыўдуе, калі хто пазвоніць уначы — разам з мужам сходзіць і адпусціць патрэбнае. Мужу ключы ад комплекснага прыёмнага пункта пакідае ў нядзелю, бо сама едзе ў горад па сваіх справах.
— Вось з такіх маленькіх пункцікаў і вырастаюць працэнты, — падводзіць рысу Вольга Парфір’еўна Машкевіч. — А інакш нельга: калі працаваць — дык з аддачай.
Галіна ПІШЧ.
Фота Уладзіміра КАЛІБАТАВА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Чаму беларус не запатэнтаваў радыё?
Подробнее Пра выбітнага беларускага навукоўца Якуба Атонавіча Наркевіча-Ёдку ў свеце заўжды памяталі. А ў нас на доўгія гады пра яго было забыта. Вярнулі ж беларусы яго адносна нядаўна. Каля 40 гадоў таму


