Каб суседства было бяспечным
З 27 студзеня па 9 лютага па ўсёй Беларусі, і на Пастаўшчыне таксама, прайшла акцыя “Бяспечнае суседства”. У адным з яе рэйдаў прыняла ўдзел і карэспандэнт “Пастаўскага краю”.
Асноўнай мэтай правядзення акцыі было знізіць колькасць правапарушэнняў і надзвычайных сітуацый, што адбываюцца па прычыне проціпраўных паводзін грамадзян, якія выкарыстоўваюць сваё жыллё для збору асоб асацыяльнага ладу жыцця і распіцця спіртных напіткаў, невыканання іншых правіл карыстання жылымі памяшканнямі, у тым ліку правіл проціпажарнай бяспекі, павысіць інфармаванасць насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні розных паслуг і забеспячэнні іх бяспекі. Удзельнікамі гэтых мерапрыемстваў у нашым раёне сталі райаддзелы ўнутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях, тэрытарыяльны цэнтр сацабслугоўвання насельніцтва і ўнітарнае прадпрыемства “Жыллёва-камунальная гаспадарка”. На працягу двух тыдняў кожны дзень іх прадстаўнікі адпраўляліся дамоў да адзінокіх састарэлых грамадзян, асоб, што злоўжываюць спіртным, а таксама ў сем’і, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
Першым адрасам нашага наведвання стаў дом №8 па вуліцы Ленінскай у райцэнтры. Тут шмат гадоў пражывае адзінокая састарэлая бабуля. Родных у яе няма, таму тры разы ў тыдзень прыходзіць сацыяльны работнік. Сваёй памочніцай бабуля задаволена. Але ў кватэры ўжо год не працуе цэнтральнае ацяпленне, бо пацёк кацёл. Па гэтай прычыне вымушана цепліць печ. Цяпла ад яе мала: печка маленькая і не можа добра нагрэць кватэру, у якой варта было б замяніць вокны і дзверы.
Пытанне ацяплення жылля пенсіянеркі ўзята на заметку ўдзельнікамі рэйдавай брыгады і, спадзяюся, у хуткім часе будзе вырашана. А самой ёй зроблена заўвага: не захоўваць вядро з брыкетам побач з печчу, каб, не дай бог, не адбылося пажару.
Не скардзілася на гарадскія службы або шумных суседзяў і наступная адзінокая пастаўчанка з вуліцы Ленінскай. Як і першая бабуля, яна добра ведае нумары выкліку міліцыі, хуткай дапамогі і пажарнай брыгады. Але небяспека існуе: электраправодка ў пакоях месцамі заклеена шпалерамі, не працуе аўтаномны пажарны апавяшчальнік.
А вось гараджанам, якія пражываюць па суседстве з домам №90 па названай вышэй вуліцы, можна толькі паспачуваць. Указаны адрас з’яўляецца месцам збору асоб, якія злоўжываюць спіртным і вядуць асацыяльны лад жыцця. Супрацоўнікі РАУС перыядычна наведваюцца сюды з праверкамі, складаюць адміністрацыйныя пратаколы на ўдзельнікаў шумных застолляў. На гаспадара прытона нядаўна аформілі дакументы для адпраўкі ў лячэбна-працоўны прафілакторый. Каб не ехаць туды, ён здзейсніў злачынства і сам з’явіўся ў міліцыю з пакаяннем. Цяпер вядзецца расследаванне па факце злачынства. Тым часам п’яныя кампаніі па-ранейшаму працягваюць збірацца ў доме. Адбывалася застолле, і калі мы прыйшлі туды. Разгарачаны спіртным гаспадар, убачыўшы на парозе нязваных гасцей, спачатку не хацеў пускаць у хату. Потым адчыніў дзверы, але паводзіў сябе агрэсіўна: нецэнзурна лаяўся, пагражаў тэлевізіёншчыкам разбіць відэакамеру. У выніку яго і чатырох сабутэльнікаў забралі ў РАУС для прафілактычнай гутаркі і афармлення адміністрацыйнага пратакола.
Аналагічны прытон знаходзіцца па вуліцы Чырвонаармейскай, побач з будынкам райбыткамбіната. Праўда, яго гаспадар, які таксама злоўжывае спіртным і неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, дома бывае нячаста — любіць “падарожнічаць” па Беларусі. Вось і падчас нашага наведвання на ўваходных дзвярах вісеў замок. Затое было насцеж расчынена акно. Зазірнуўшы ў яго, убачылі ў пакоі сляды застолляў: пустыя бутэлькі, беспарадак, поўную антысанітарыю. Не лепш выглядае і прыдамавая тэрыторыя: у двары расце хмызняк, кучы будаўнічага друзу (суседзі грамадзяніна вядуць будаўнічыя работы ў сваёй частцы дома) і бытавога смецця. Думаецца, санітарнай, камунальнай і іншым службам варта было б звярнуць увагу на стан такіх двароў, тым больш практычна ў цэнтры горада.
Акцыя завяршылася. Але адрасы, па якіх пабывалі ўдзельнікі рэйдаў, не застануцца забытымі. Прадстаўнікі адпаведных службаў яшчэ не раз наведаюцца туды, каб не дапусціць бяды. Ну, а наколькі выніковай аказалася акцыя, пакажуць час і аператыўныя зводкі міліцыі і РАНС.
Алена ШАПАВАЛАВА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Чаму беларус не запатэнтаваў радыё?
Подробнее Пра выбітнага беларускага навукоўца Якуба Атонавіча Наркевіча-Ёдку ў свеце заўжды памяталі. А ў нас на доўгія гады пра яго было забыта. Вярнулі ж беларусы яго адносна нядаўна. Каля 40 гадоў таму


