«Мне цікава меркаванне кожнага»
У дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Паставымэбля» спраў безліч, але ў перапынках паміж аддачай распараджэнняў і ўзгадненнем паставак сыравіны Сяргей Рычардавіч ЗЯМЧОНАК ахвотна расказаў аб сваёй грамадскай дзейнасці. Ён другое скліканне з’яўляецца дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў (першы раз мандат даверу атрымаў, будучы начальнікам цэха, другі — ужо дырэктарам прадпрыемства).
— Якія пытанні вырашае дэпутацкі корпус?
— Асноўная работа, якая праводзіцца на сесіях, — гэта прывядзенне абласнога бюджэту да збалансаванасці. Момант гэта адказны, таму што зацвярджэнне бюджэту напрамую звязана з работай прамысловасці, сельскай гаспадаркі, будаўнічага комплексу, прадпрымальніцкага сектара і мае сацыяльную накіраванасць. Бюджэт трэба размеркаваць такім чынам, каб усе галіны маглі нармальна функцыянаваць, а не так, каб адна квітнела, а ў іншай не ведалі, як звесці канцы з канцамі. У той жа час выдаць «усім сёстрам па завушніцах» таксама нельга. Гэта не што іншае, як распыленне грошай. Хачу адзначыць, што дзяржава дапамагае з фінансаваннем тым, хто сам робіць якія-небудзь захады для паляпшэння сітуацыі.
26-ае скліканне параўноўваю з 24-ым — тады я ўпершыню выбіраўся дэпутатам: калі напачатку 2000-ых літаральна ішла размова пра тое, як «выжыць» і выплаціць людзям заробак, то ў бюджэтах апошніх гадоў назіраецца дынаміка. Дзякуючы стабільнасці ў эканоміцы ўдалося палепшыць работу сацыяльнай сферы.
Да прыкладу, аб’екты аховы здароўя капітальна адрамантаваны, аснашчаны самым сучасным абсталяваннем. Мяне, як і любога спажыўца медыцынскіх паслуг, гэта радуе. Таксама вялікая ўвага надаецца добраўпарадкаванню гарадоў. У сувязі з правядзеннем «Славянскага базару» цэнтр Віцебска значна змяніўся, не пазнаць і райцэнтры, у якіх праходзілі Дні пісьменства і дажынкі. Смела можна сказаць, што палітыка пачарговага прывядзення гарадоў у парадак працуе. Фінансавыя сродкі не распыляюцца, а мэтанакіравана выкарыстоўваюцца на добраўпарадкаванне. Наступныя дажынкі пройдуць у Гарадку, і ў бюджэце было закладзена фінансаванне медустаноў горада, спартыўных аб’ектаў, капітальнага рамонту, абнаўлення фасадаў будынкаў і многага іншага. Што да Пастаў, то ў апошні час з абласнога бюджэту УП ЖКГ былі выдзелены сродкі на закупку і ўстаноўку труб з цеплаізаляцыяй і катлоў, якія працуюць на мясцовых відах паліва, мадэрнізуецца кінатэатр, вырашаецца пытанне аб фінансаванні будаўніцтва гарадской лазні.
— Як часта дэпутаты збіраюцца разам?
— Па законе дэпутаты павінны збірацца не радзей за адзін раз у квартал, але фактычна сесіі праходзяць штомесяц. На рэспубліканскім узроўні прымаецца мноства рашэнняў, якія неабходна замацоўваць на месцах, таму так многа нечарговых сесій.
— З якімі пытаннямі да Вас звяртаюцца людзі?
— Прыёмныя дні ў мяне — кожныя серада і пятніца. У асноўным па дапамогу звяртаюцца работнікі нашага прадпрыемства і члены іх сем’яў. Прасілі аказаць фінансавую падтрымку некаторыя агульнаадукацыйныя школы горада, касцёл і царква, Полацкая епархія. Падшэфнаму сельгаспрадпрыемству дапамагаем грашыма, мэбляй, спецвопраткай. Былі звароты па рамонце вулічнага асвятлення, падсыпцы дарог, юрыдычнага характару, не раз узнімалася пытанне аб газіфікацыі гарадскога пасёлка Варапаева, у прыватнасці па праходзе газаправода праз чыгунку. Каб вырашыць тую ці іншую праблему, у дэпутата няма ніякіх рычагоў і спецыяльнага грашовага фонду. Пасадзейнічаць ён можа толькі пры дапамозе свайго аўтарытэту, настойлівасці і ведання законаў.
— Якімі прынцыпамі Вы кіруецеся ў рабоце з людзьмі?
— Імкнуся дапамагчы кожнаму, бо часам чалавеку проста немагчыма самастойна разабрацца. Разам з тым, мяне заўсёды здзіўляюць людзі, якія імкнуцца жыць за чыйсьці кошт. Колькі ім ні дапамагай, усё роўна застанешся павінен. І прыкладаў такіх мноства. Вось адзін з іх. Прыйшла да мяне жанчына і са слязамі на вачах пачала расказваць, што ў яе няма грошай, каб заправіць машыну. У такіх выпадках заўсёды ўспамінаю ўласную маладосць, калі нават і ў думках не было ездзіць на працу на машыне. Хадзіў пешшу, меў вялікую гаспадарку — рабіў усё магчымае, каб мая на той момант маладая сям’я ні ў чым не мела патрэбы.
— Чыім меркаваннем даражыце?
— Мне цікава меркаванне кожнага. Больш за тое, магу з упэўненасцю сказаць, што ўсе мае поспехі грунтуюцца менавіта на гэтым прынцыпе, таму што заўсёды з цікавасцю і павагай выслухоўваю розныя пункты гледжання і, толькі прааналізаваўшы ўсе «за» і «супраць», прымаю рашэнне.
— Як адбіваецца дэпутацкая работа на асноўнай?
— Хоць дэпутацкая дзейнасць і забірае шмат часу, на асноўнай яна адбіваецца толькі станоўча. Паездкі на сесію заўсёды сумяшчаю з рашэннем заводскіх пытанняў: займаюся перагаворамі, фінансавымі праблемамі і г.д. На сесіях у ліку першых даведваюся пра будаўніцтва новых школ і дзіцячых садкоў, імкнуся выкарыстоўваць гэту інфармацыю з выгадай для свайго прадпрыемства. Акрамя гэтага, дэпутацкая дзейнасць дае ўнікальную магчымасць завязваць знаёмствы, напрацоўваць сувязі.
Гутарыла Вераніка ФІЛАНОВІЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Чаму беларус не запатэнтаваў радыё?
Подробнее Пра выбітнага беларускага навукоўца Якуба Атонавіча Наркевіча-Ёдку ў свеце заўжды памяталі. А ў нас на доўгія гады пра яго было забыта. Вярнулі ж беларусы яго адносна нядаўна. Каля 40 гадоў таму


