У Паставах адбыўся рэспубліканскі семінар-нарада з уделам старшыні праўлення Белкаапсаюза
31 студзеня на базе Пастаўскага райспажыўтаварыства адбыўся рэспубліканскі семінар-нарада па пытаннях развіцця аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу, рэстаранаў і кандытарскай вытворчасці.
У рабоце семінара прынялі ўдзел старшыня праўлення Белкаапсаюза В. М. Іваноў, намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама А. С. Мацкевіч, старшыня Пастаўскага райвыканкама В. С. Гутараў. На яго былі запрошаны старшыні, іх намеснікі і начальнікі аддзелаў грамадскага харчавання аблспажыўсаюзаў, шэраг старшынь раённых спажывецкіх таварыстваў.
Месцам правядзення такога прадстаўнічага рэспубліканскага мерапрыемства Паставы былі выбраны невыпадкова. Нягледзячы на ўсё ўзрастаючую канкурэнцыю з боку прадпрымальніцкіх і іншых гандлёвых структур, мясцовыя кааператары па-ранейшаму ўтрымліваюць свае пазіцыі на спажывецкім рынку. Вось і ў 2013 годзе рознічны тавараабарот гандлёвай сеткі райспажыўтаварыства склаў 261,4 мільярда рублёў, або 49,4% ад агульнага аб’ёму рознічнага тавараабароту раёна, грамадскага харчавання — адпаведна 37,7 мільярда, або 89,2%. Амаль на 60 мільярдаў рублёў атрымана прадукцыі ўласнай вытворчасці. На 1 мільён 156 тысяч долараў ЗША яе пастаўлена на экспарт. У пачатку гэтага года ў райцэнтры адкрыўся ўніверсам-тысячнік “Родны кут”. Такія набыткі маюць нямногія кааператары Беларусі.
Вопыт пастаўчан па розных кірунках дзейнасці неаднаразова вывучалі работнікі кааператыўнага гандлю Віцебшчыны і іншых абласцей. Асаблівую каштоўнасць ён мае цяпер, калі ў спажывецкай кааперацыі Беларусі шмат недахопаў ускрыта Прэзідэнтам краіны. Яны ёсць і ў рабоце пастаўскіх кааператараў, але ў цэлым райспажыўтаварыства ідзе ў нагу з часам. Пацвярджэннем гэтаму з’яўляецца і аб’ект прыдарожнага сэрвісу — кафэ “Церамок”. Першых наведвальнікаў яно прыняло напярэдадні 2013 года. Удала выбрана месца размяшчэння кафэ, бо на аўтамабільнай дарозе рэспубліканскага значэння Браслаў—Паставы—Мядзел даволі інтэнсіўны рух. Драўляны інтэр’ер “Церамка” выкананы ў беларускім стылі, сарыентаваны на нацыянальныя традыцыі. Кафэ мае два ўзроўні. У ім 5 залаў на 60 пасадачных месцаў. Летам функцыянуе тэраса, ёсць стаянка для аўтатранспарту. Добраўпарадкоўваецца прылеглая тэрыторыя.
Для аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу абавязковай з’яўляецца наяўнасць паслуг і зручнасцей, якія адсутнічаюць у звычайных кафэ і барах. Пра гэта ўдзельнікам нарады падрабязна расказаў і адказаў на пытанні старшыня праўлення райспажыўтаварыства Р. А. Леўкавец. У “Церамку” прымаюцца папярэднія заказы абедаў па тэлефоне, камплектуюцца гарачыя стравы ў дарогу, арганізуюцца бізнес-ланчы, банкеты, кейтэрынгі, на вачах наведвальнікаў гатуюцца шашлыкі, барбекю. За прадастаўленыя паслугі спажыўцы могуць разлічыцца банкаўскімі картачкамі ўнутранай плацежнай сістэмы “БелКард” і міжнароднай — “Visa MasterCard”. Працуюць бесправадны інтэрнэт (WiFi), інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA. У наведвальнікаў ёсць магчымасць купіць сувенірную прадукцыю, інфармацыйны матэрыял пра гісторыка-культурную спадчыну Беларусі і іншае.
І, вядома ж, “Церамок” прываблівае разнастайным асартыментам страў беларускай і еўрапейскай кухань, акцыямі “Сокатэрапія”, “Вялікая порцыя” і іншымі навінкамі, а таксама фірменнымі стравамі ад шэф-повара Галіны Зямчонак, якая правяла для ўдзельнікаў семінара майстар-клас і заслужыла ад старшыні праўлення Белкаапсаюза самую высокую адзнаку.
Звычайны рабочы рытм панаваў на хлебазаводзе і ў кандытарскім цэху, якія месцяцца пад адным дахам. Кандытарскі цэх быў здадзены ў эксплуатацыю ў жніўні 2012 года. Зараз тут штомесяц вырабляюць у сярэднім 25,6 тоны кандытарскіх і здобнабулачных вырабаў 145-і відаў (у тым ліку замарожаныя паўфабрыкаты). У цэху да мінімуму зведзена ручная праца, большасць працэсаў механізаваны. Неўзабаве з’явіцца новае тэхналагічнае абсталяванне для выпечкі пячэння з рознымі фруктовымі і іншымі дабаўкамі. Але ніякія механізмы і тэхналогіі не здольны замяніць майстэрства рук і фантазію кандытараў Святланы Карандашовай і Алены Пузан. На вялікай выставе, арганізаванай для ўдзельнікаў нарады, была прадстаўлена толькі частка вырабляемай імі прадукцыі, якую можна параўнаць з творамі мастацтва.
Свой расказ пра справы кандытараў намеснік дырэктара філіяла “Каапгандаль №2” К. М. Красоўская прадоўжыла ў кафэ “Паазер’е” і рэстаране “Світанак”, дзе былі прадэманстраваны ўласцівыя пастаўчанам падыходы да прыгатавання нацыянальных страў і абслугоўвання наведвальнікаў, арганізацыя работы бара, прыгатаванне прадукцыі шокавай замарозкі. Для многіх адкрыццём стала ўстаноўка электронных сістэм разлікаў з кліентамі. Дарэчы, пастаўскія кааператары аднымі з першых у сваёй сістэме ў вобласці, ды і ў рэспубліцы, ажыццявілі камп’ютарызацыю галоўных прадпрыемстваў харчавання.
Удзельнікі семінара-нарады наведалі таксама квасільна-засолачны і мясны цэхі філіяла “Каапнарыхтпрамгандаль” і новы ўніверсам “Родны кут”. Убачанае вельмі ўразіла. На падвядзенні вынікаў работы семінара-нарады В. М. Іваноў адзначыў, што да такога ўзроўню работы, як у Пастаўскім райспажыўтаварыстве, павінны імкнуцца кааператары ўсіх раёнаў Беларусі. Гэта дазволіць забяспечыць пакупнікоў, у тым ліку ў сельскай мясцовасці, самымі разнастайнымі харчовымі і прамысловымі таварамі высокай якасці, усім неабходным для жыцця і вядзення падсобных гаспадарак, умацаваць уласнае фінансавае становішча.
Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Нужны ли курсы HR именно вам: не спешите сразу отвечать...
Подробнее Если вы считаете, что проходить обучение профессии менеджера по персоналу стоит только специалистам в области HR, то не торопитесь преждевременно делать выводы.


