Іх сэрцы ніколі не пакідала каханне
27 студзеня 1954 года ў Галбейскім сельскім Савеце Дунілавіцкага раёна Маладзечанскай вобласці быў зарэгістраваны шлюб Веры Уладзіміраўны і Яўстафія Анісімавіча Павінічаў. З таго часу мінула 60 гадоў. З нагоды брыльянтавага вяселля ў іх доме ў Гуце сабраліся госці. Гучала музыка, хваляваліся “маладыя”, плылі ўспаміны.
Яўстафій Анісімавіч нарадзіўся ў вёсцы Мішуты Шаркаўшчынскага раёна. У 1944 годзе пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў яго, сямнаццацігадовага юнака, накіравалі на курсы фабрычна-заводскага навучання ажно на Урал. Пасля вучобы быў заняты выпускам баявой тэхнікі і зброі, тым самым набліжаў Перамогу. Калі закончылася вайна, вярнуўся на радзіму, уладкаваўся на шклозавод “Гута” электраманцёрам. Закончыў Маладзечанскі тэхнікум электраабсталявання прамысловых прадпрыемстваў і быў назначаны галоўным энергетыкам завода. Яго вызначалі добрасумленнасць, справядлівасць, мудрасць, уменне працаваць з людзьмі. Фотаздымак аднаго з лепшых работнікаў прадпрыемства неаднаразова заносіўся на Дошку гонару, Я. А. Павініч мае шмат розных узнагарод.
Яўстафій Анісімавіч — майстар на ўсе рукі. Пачынаючы ад фундамента і заканчваючы аддзелачнымі работамі, узвёў дом, гараж, лазню, іншыя гаспадарчыя пабудовы, сабраў два самаробныя трактары. З дзяцінства захапляўся музыкай. У 15 гадоў зрабіў балалайку. Навучыўся іграць на мандаліне, скрыпцы, гітары, гармоніку, акардэоне, баяне. Змайстраваў пяць цымбал, якія сваім меладычным гучаннем радуюць жыхароў Новалукомля, Віцебска, Пастаў і Гуты. З’яўляўся актыўным удзельнікам мастацкай самадзейнасці, выступаў на канцэртах у мясцовым Доме культуры, на раённай сцэне, прымаў удзел у рэспубліканскім конкурсе інструментальнай музыкі ў Мінску.
Паўгода таму перанёс інсульт. Літаральна з таго свету вярнулі яго медыкі, шмат намаганняў прыклала для гэтага дачка-ўрач. Цяпер ён зноў ходзіць, а часам займаецца і рамонтам машыны, гаспадарчымі справамі. Не губляе аптымізму, па-ранейшаму любіць музыку і песні. Не ўтрымаўся і ў гэты ўрачысты дзень, узяў у рукі спачатку баян, потым гармонік. Колькі вяселляў сыграў за сваё жыццё! У тым ліку і Аляксандра і Ганны Пачкоўскіх. А тыя ў сваю чаргу прыйшлі з гармонікам і бубнам на брыльянтавае вяселле Павінічаў і весялілі гасцей.
Вера Уладзіміраўна — ураджэнка Галбеі. Адступаючы, немцы спалілі вёску, а жыхароў сагналі ў Варапаева. І толькі выпадковасць дазволіла пазбегнуць прымусовых работ у Германіі. Пакуль бацька ваяваў на фронце, маці з дзецьмі туліліся па знаёмых, радні. Цяжка было пачынаць мірнае жыццё. Вера працавала ў паляводстве, потым аператарам-выдзімальшчыцай на шклозаводзе, затым перайшла ў будаўнічую брыгаду. З дзяцінства любіла шыць. Вучылася гэтаму ў мясцовай швачкі. У 15 гадоў пашыла сабе першую сукенку. Пазней шыла сёстрам, сяброўкам. А з 1963 года любімы занятак стаў прафесіяй — пайшла працаваць на Гуцкі комплексна-прыёмны пункт швачкай, потым працяглы час была яго загадчыцай.
— Да мяне з заказамі прыязджалі многія знакамітыя жанчыны Пастаўшчыны, — расказвала. — Шыла першаму сакратару райкама партыі Валянціне Аляксееўне Клачковай, дырэктару саўгаса “Пастаўскі” Клаўдзіі Уладзіміраўне Какошынай, дырэктару райбыткамбіната Антаніне Данілаўне Арэхавай і многім іншым.
І цяпер Вера Уладзіміраўна займаецца вышываннем, вязаннем. З ёй па пашыве любой рэчы раяцца дачка і ўнучка, якія перанялі ад яе гэты талент, і тая разумее густы маладых, дае карысныя парады, ідзе ў нагу з сучаснай модай. Усё сваё майстэрства і фантазію ўкладвае ў стварэнне інтэр’ера не толькі свайго дома, але і дома дачкі. На вокнах — арыгінальныя занавескі, у пакоі — мноства кветак. Яшчэ больш цвіце іх з вясны да восені ў двары. Рашэннем Варапаеўскага сельвыканкама дому Павінічаў прысвоена званне “ўзорны”. Галоўнае іх багацце — дачка Святлана (урач агульнай практыкі) і зяць Уладзімір (хірург), унукі Валерый (эканаміст) і ўнучка Наталля (акушэр-гінеколаг), праўнучка Вікторыя. Гэта той масток, які злучае мінулае з будучым.
Здараліся ў жыцці Павінічаў і цяжкасці, выпрабаванні. Але муж і жонка былі заўсёды разам, падстаўлялі адно аднаму плячо, падтрымлівалі, умелі саступіць, дараваць і давяраць, таму і захавалі моцную, дружную сям’ю. Іх сэрцы ніколі не пакідала каханне. А яго іскрынка ўспыхнула больш за 60 гадоў таму, падчас работы маладых на шклозаводзе.
— Паважаныя Яўстафій Анісімавіч і Вера Уладзіміраўна! — гаварыла кіраўнік спраў Варапаеўскага сельвыканкама Ганна Сцяпанаўна Рубель. — У вас сёння асаблівы дзень. Нямногім выпадае шчасце дажыць да залатога вяселля. А ў вас — брыльянтавае. Не дарэмна праляцелі гады. Ваша сям’я — як самыя дарагія каралі. Вы, Вера Уладзіміраўна, — брыльянт, а Ваш муж — яго моцная аправа. Трымайцеся доўга разам, радуйце ўсіх і дажывіце да наступнага сямейнага юбілею.
Старшыня Варапаеўскага сельвыканкама Аляксей Ягоравіч Аліхвер уручыў Павінічам юбілейнае пасведчанне, памятны падарунак, пажадаў бадзёрага даўгалецця, аптымізму, моцнага здароўя. Загадчыца Гуцкага сельскага Дома культуры Тамара Маслоўская і сямейны ансамбль Пачкоўскіх віталі брыльянтавых юбіляраў музыкай і песнямі.
Анна АНІШКЕВІЧ.
Фота аўтара і з сямейнага альбома Павінічаў.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
«Сильного или слабого иммунитета не существует»: Специалисты о мифах про иммунитет и витамины
Подробнее Можно ли «убить» иммунитет антибиотиками? А укрепить витаминами и правильным питанием? Как вообще понять, в каком состоянии ваш иммунитет? The Village Беларусь поговорил с врачом-иммунологом РНПЦ


