“Без любові не можа быць выхавання”
Праблема сацыяльнага сіроцтва адна з самых вострых у нашым грамадстве. Нездарма ёй надаецца такое вялікае значэнне на дзяржаўным узроўні. У апошнія гады ў Беларусі асабліва актыўна прапагандуецца ўсынаўленне, ствараюцца дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, прымаюцца розныя праграмы. А як абстаяць справы з уладкаваннем дзяцей у сем’і на Пастаўшчыне? Пра гэта карэспандэнт “ПК” пацікавілася ў галоўнага спецыяліста аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Н. С. КАСПЯРОВІЧ.
— Ніна Серафімаўна, наколькі павялічылася за апошнія гады на Пастаўшчыне колькасць прыёмных сем’яў?
— У нашым раёне першараднае значэнне надаецца ўладкаванню дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. У 1999 годзе пачалі стварацца прыёмныя сем’і, якіх становіцца ўсё больш. Іх колькасць мы плануем, зыходзячы з таго, колькі дзяцей трэба ўладкаваць у сям’ю. У адпаведнасці з гэтым закладваецца фінансаванне, бо работа прыёмных бацькоў аплачваецца, як і любая іншая. Зараз у нас налічваецца 26 прыёмных сем’яў, у іх выхоўваецца 40 дзяцей. Для параўнання: у 2006 годзе было 11 сем’яў, якія ўзялі на выхаванне 14 дзяцей. Усяго ж сірот у Пастаўскім раёне на сённяшні дзень 82. Адзін-два дзіцяці штогод усынаўляюцца.
— Якія сем’і, як правіла, бяруць да сябе чужых дзяцей?
— Звычайныя сярэднестатыстычныя з сярэднім дастаткам. Пераважная большасць іх поўныя. Але ёсць і такія, у якіх толькі адзін з бацькоў. Па закону яны таксама маюць права ўзяць на выхаванне дзіця. У 9 сем’ях прыёмныя бацькі з’яўляюцца педагогамі, адна сям’я медработніка.
— На Ваш погляд, беручы на выхаванне дзіця, прыёмныя бацькі робяць гэта выключна з жадання дапамагчы яму, ахінуць сваім цяплом або тут прысутнічае і меркантыльны інтарэс: спроба такім чынам працаўладкавацца, палепшыць фінансавае становішча сям’і?
— Не буду крывіць душой, сцвярджаючы, што ўсе нашы прыёмныя сем’і паступаюць так толькі з-за вялікай любові да дзяцей. Пра нейкія свае інтарэсы яны таксама клапоцяцца. Сапраўды, хтосьці хоча працаўладкавацца, хтосьці — больш мэтанакіравана выхоўваць уласнае дзіця, стварыўшы для яго шырэйшыя магчымасці для зносін з равеснікамі і развіцця. Але калі чалавек не любіць дзяцей, ён проста не зможа выхоўваць чужога яму хлопчыка або дзяўчынку, бо гэта вялізная, нялёгкая праца. Амаль усе дзеці, якіх мы перадалі ў прыёмныя сем’і, з’яўляюцца сацыяльнымі сіротамі. У сваіх біялагічных сем’ях яны цярпелі розныя нягоды, знявагу. Таму нярэдка азлобленыя, адстаюць у развіцці, маюць цэлы “букет” хвароб. Што ж датычыць зарплаты прыёмных бацькоў, яна невялікая — каля 2 мільёнаў рублёў. Акрамя таго, кожны месяц выплачваецца крыху больш за 1,5 мільёна на ўтрыманне дзіцяці.
— Ці лёгка ў наш час стаць прыёмнай сям’ёй? Гэта доўгая працэдура?
— Па-першае, усе члены сям’і павінны быць згодны ўзяць на выхаванне дзіця і не мець праблем з законам. Жадаючыя стаць прыёмнымі бацькамі ў абавязковым парадку праходзяць поўнае медыцынскае абследаванне, пасля чаго з пашпартам і заявай звяртаюцца ў аддзел адукацыі. Мы даём ім накіраванне ў сацыяльна-педагагічны цэнтр, які праводзіць з імі тэсціраванне, спалучанае з навучаннем. У выніку тэсціравання выяўляецца, ці можа дадзены чалавек быць прыёмным бацькам.
Калі так — рэгіструем яго кандыдатам. А далей, калі на гэты момант маюцца дзеці са статусам сіраты, літаральна на працягу аднаго-двух тыдняў раённы выканаўчы камітэт можа вынесці рашэнне перадаць дзіця на выхаванне. Калі ж дзяцей са статусам у раёне няма, бацькі будуць знаходзіцца ў стадыі чакання.
З прыёмнымі бацькамі заключаецца працоўны дагавор. Як правіла, на перыяд навучання дзіцяці ў базавай школе. І, як і ўсе работнікі навучальных устаноў, яны вядуць адпаведную дакументацыю, наведваюць метадычныя аб’яднанні, адзін раз у 5 гадоў ездзяць на курсавую перападрыхтоўку ў Віцебск.
— Ніна Серафімаўна, ці шмат у нашым раёне сем’яў, у якіх адны прыёмныя дзеці ўжо выраслі, і бацькі ўзялі на выхаванне другое, а магчыма, трэцяе дзіця?
— Нямала. Сярод іх В. Я. Вавінская, В. В. Мухля, Н. А. Вараб’ёва, Т. М. Жукава і іншыя. Многія адразу бяруць на выхаванне па двое-трое дзяцей, як, напрыклад, Т. П. Кустра, Т. Л. Пасечнік, Т. П. Пабядзінская, Н. М. Федзевіч, Л. І. Пупкевіч, І. С. Фядорына, Г. К. Шарыпкіна, А. Я. Касцючэнка. А ў Аліны Міхайлаўны Граблеўскай з Ясева іх наогул пяцёра!
— У любой сям’і, дзе ёсць дзеці, перыядычна ўзнікаюць тыя ці іншыя праблемы. У прыёмных іх на парадак больш. Якую дапамогу аказваеце такім сем’ям?
— Прыёмныя бацькі пастаянна нам тэлефануюць, прыходзяць, і ўсе іх праблемы мы стараемся адрэгуляваць, вырашыць. Канешне, калі тата або мама педагог, з выхаваннем яны спраўляюцца самі. Калі ж не спецыялісты — накіроўваем іх у сацыяльна-педагагічны цэнтр да псіхолагаў. Асабліва складаныя першыя два гады пасля ўзяцця ў сям’ю дзіцяці: пакуль яно адаптуецца, прыёмныя бацькі выбудуюць сваю лінію выхавання, а дзіця яе ўспрыме. Потым ужо лягчэй. А калі пройдуць 4-5 гадоў, многія дзеці наогул лічаць, што гэта іх родныя мама і тата. У летні перыяд кожнай прыёмнай сям’і мы прапануем аздаравіць дзяцей у лагерах. Пры жаданні на працягу года яны могуць аздаравіцца і ў АДРАЦ “Ветразь”. Пры неабходнасці забяспечваем прынесенымі пастаўчанамі ў СПЦ адзеннем і абуткам. Хацелася б таксама, каб і нашы прадпрымальнікі праяўлялі спагаду і дапамагалі прыёмным сем’ям матэрыяльна.
— А як складваюцца ўзаемаадносіны прыёмных дзяцей з бацькамі, калі яны вырастаюць?
— Па-рознаму. Ёсць катэгорыя дзяцей, якія лічаць, што ім усе павінны, у тым ліку прыёмныя бацькі. Пакідаючы дом, дзе пражылі некалькі гадоў, яны хутка забываюць тых, хто пра іх клапаціўся і выхоўваў. На шчасце, такіх меншасць. Асноўная маса падтрымлівае цёплыя, амаль роднасныя адносіны са сваімі выхавальнікамі. Прывяду наступны прыклад: дзяўчынка закончыла ў Паставах школу і паехала вучыцца ў Мінск, выйшла там замуж. Але па-ранейшаму прыязджае да сваёй прыёмнай мамы. І гэта далёка не адзінкавы выпадак.
Гутарыла Алена ШАПАВАЛАВА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
«Сильного или слабого иммунитета не существует»: Специалисты о мифах про иммунитет и витамины
Подробнее Можно ли «убить» иммунитет антибиотиками? А укрепить витаминами и правильным питанием? Как вообще понять, в каком состоянии ваш иммунитет? The Village Беларусь поговорил с врачом-иммунологом РНПЦ


