Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Свята яднання і любові

Свята яднання і любові

Самыя светлыя і радасныя ўспаміны з дзяцінства, напэўна, у большасці з нас звязаны з Калядамі. Хіба можна забыць пах толькі што прынесенай з лесу елкі, яркія цацкі, якімі яе ўпрыгожвалі, святочную атмасферу, што панавала ў доме? У кожнага нейкія свае асаблівасці гэтага свята і свой шлях да Бога.

— Родам я з Варапаева, ахрышчана ў праваслаўнай царкве, — расказвала гаспадыня. — Бацькі захоўвалі ўсе традыцыі гэтай веры. Муж — католік. Мы распісаліся ў 1983 годзе. А знаёмыя былі толькі адзін дзень. Я працавала ў Ясеўскай школе, а Гена вучыўся ў Вільнюсе ў ваеннай акадэміі і прыехаў сюды на канікулы да бацькоў. Пазнаёміліся ў апошні дзень яго знаходжання. Далей былі толькі пісьмы. Ён нават прапанову выйсці за яго замуж зрабіў пісьмова і заяву ў ЗАГС, завераную ў натарыусе ў Вільнюсе, прыслаў па пошце. Калі атрымаў дыплом, распісаліся, і я паехала за маладым лейтэнантам па ваенных гарнізонах.

Спачатку была Сярэднеазіяцкая ваенная акруга, потым служба на мяжы з Кітаем, затым пяць гадоў у Германіі, далей Адэская ваенная акруга. Толькі каханне і маладосць далі сілы вытрымаць “чамаданнае” жыццё, без элементарных умоў, на здымных кватэрах, з малымі дзецьмі. Тады рэлігійныя святы для маладых Сімуціных не мелі глыбокага сэнсу. На Вялік­дзень фарбавалі яйкі, на Куццю  церлі мак, збіраліся, адзначалі — і ўсё. Дачок пахрысцілі ў царкве.

Пасля распаду Савецкага Саюза ў 1993 годзе прыехалі ў Паставы. Купілі недабудаваны дом, за тры летнія месяцы абуладкавалі адзін пакой, засяліліся і пачалі віць сямейнае гняздо. Сёння гэта прасторны дом з выгодамі, газавым ацяпленнем. Усё ў ім зроблена майстравымі рукамі гаспадара, а ўтульнасць створана гаспадыняй.

— Я вельмі ўдзячна маме Гены Уліме Габрыілаўне за тое, што павярнула нас на дарогу каталіцкай веры, — гаварыла Алена Васільеўна. — У нарачанскім касцёле мы павянчаліся, старэйшая дачка Віка прыняла першую Камунію. Мама — стрыжань усіх нас. Свёкар Аляксандр Дзмітрыевіч родам з Расіі. У Беларусь трапіў у Вялікую Айчынную вайну, закахаўся ў нашу маму і застаўся. Здаўна яны актыўныя парафіяне нарачанскага касцёла. І цяпер, нягледзячы на тое, што абаім за 80, на кані рэгулярна едуць на Імшу, прымаюць ксяндза дома.

— У бабулі з дзядулем мы ўпершыню адчулі сапраўдную ўрачыстасць свят, — успамінала старэйшая дачка Сімуціных Вікторыя. — Самым чаканым было Божае Нараджэнне. Разам з дарослымі ўпрыгожвалі елку, дапамагалі гатаваць посныя стравы. Бабуля сама пякла ў печы клёцкі, хлеб. Якая смаката! Дзядуля прыносіў духмянае сена, якое клалі пад белы абрус. Яно сімвалізуе яслі, у якіх спаў маленькі Езус у Бэтлееме. З нецярпеннем чакалі з’яўлення першай зоркі на небе. Калі бацькі былі на працы, то за стол са­дзіліся пазней. Прыязджалі татавы сёстры.

Цяпер у Вікторыі і Юлі свае сем’і. Яны замужам за роднымі братамі Віктарам і Андрэем і, бывае, жартуюць: “У нас адна мама і адна свякроў”. Бацькі мужоў праваслаўныя. Таму на каталіцкія Каляды збіраюцца ў доме Сімуціных у Паставах, а на праваслаўныя едуць да Таразевічаў у Лотву Мядзельскага раёна.

— Нашы старэйшыя дзеці другі год рыхтуюцца да прыняцця першай Камуніі, — гаварыла малодшая Юля. — У нядзелю мы разам ходзім у касцёл. Падчас Адвэнта ўдзельнічалі ў раратніх Імшах. Прыклад бабулі з дзядулем, бацькоў у наследаванні веры з’яўляецца для нас узорам. У кожнага з нас здараліся ў жыцці сітуацыі, калі мы спазналі сілу малітвы і адчулі дапамогу Усявышняга. Хочам, каб традыцыі бацькоў перанялі нашы дзеці Каця і Марыяна, Ілья і Стас. Старэйшыя ўжо многае разумеюць, актыўныя пры падрыхтоўцы да свят.

— Час падрыхтоўкі да Божага Нара­джэння — гэта не толькі больш дасканалае прыбіранне дамоў, але і пакаянне, удзел у адвэнтавых рэкалекцыях, споведзь, добрыя ўчынкі, — апавядалі Сімуціны. — Стараемся сустрэць свята абноўленымі найперш духоўна.

— Штосьці са страў на Вігілію Божага Нараджэння гатуе мама, штосьці — мы, — працягвалі дочкі. — Прытрымліваемся традыцый: баранкі з макам, кісялі, усялякага віду рыба, грыбы, бульба, селядцы, розныя салаты. Хоць шмат што купляем, але тое-сёе робім і сваімі рукамі. Адразу пасля работы едзем у бацькоўскі дом. Дзеці чакаюць падарункаў. Але спачатку вячэра. Тата чытае ўрывак з Евангелля, у якім апавядаецца пра нараджэнне Езуса. Разам молімся. Потым дзелімся вігілійнай аплаткай — сімвалам яднання і даравання, знакам прыхільнасці і любові. Аплатку трымае тата. З яго рук па чарзе адломваем кожны сабе па кавалачку. Дзяленне на пачатку вячэры з’яўляецца выражэннем жадання быць разам. Потым дзелімся асабіста з кожным прысутным, просім адно ў аднаго прабачэння за непаразуменні, нецярплівасць, крыўды, якія здараюцца. Шчыра жадаем здароўя, поспехаў і ласкі нованародажанага Хрыста. Вячэраем доўга, успамінаем розныя выпадкі з мінулага. А потым едзем у касцёл на Пастэрку, якая адбываецца апоўначы. Дзеці спяшаюцца да батлейкі, каб прывітаць маленькага Езуса, паразглядваць фігуркі жывёл, якія Яго акружаюць. Урачыстая Імша, спеў калядак — і сэрца напаўняюць пачуцці, якіх словамі не перадаць!

Анна АНІШКЕВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой