Здзек над памяццю ў Камаях
У сераду Ліна Антонаўна Мяшкела вярталася з Камайскай участковай бальніцы дадому. Рашыла прайсціся праз мясцовыя могілкі.
— І шлях карацейшы, і душы нейкі спакой, — расказвала пазней жанчына. — Могілкі дагледжаныя, прыгожыя. Ідзеш праз іх — і забываешся на паўсядзённыя праблемы, думаеш пра нешта больш высокае, чым зямное. На гэты раз толькі пераступіла за брамку агароджы, як убачыла адразу тры паваленыя помнікі. Спачатку падумала, што родныя пахаваных будуць штосьці мяняць. Спынілася. Бачу, адзін з іх разбіты напалову. Падняла вочы, а далей па могілках яшчэ больш жудасная карціна: вялікія каменныя, мармуровыя, гранітныя помнікі ляжалі на зямлі, валяліся пагнутыя жалезныя, паламаныя драўляныя крыжы, раскіданы кветкі. Гэта быў шок.
Чутка пра вандалізм, учынены на могілках, імгненна разнеслася па вёсцы. Людзі кідалі ўсе неадкладныя справы і спяшаліся туды. Паведамілі старшыні сельскага Савета Г. Ч. Урбанайцю, у міліцыю і нам, у рэдакцыю.
Калі мы прыехалі ў Камаі, рух на вуліцы быў як у горадзе. Хто круціў педалі веласіпеда, хто ехаў на машыне або кані, хто ішоў пешшу: шлях быў адзін — на могілкі або ўжо назад. Тут сустрэлі Генадзя Часлававіча Урбанайця, супрацоўнікаў раённага аддзела ўнутраных спраў.
Камайскія могілкі з’яўляюцца аднымі з узорных у раёне. На іх добраўпарадкаванне некалькі гадоў таму шмат сродкаў, сіл і працы затрацілі парафіяне мясцовага касцёла, асабіста ксёндз-пробашч Яцэк Хутман, нямала дапамагала і кіраўніцтва мясцовай гаспадаркі. І вось гэта святое месца апаганена нейкім мярзотнікам. Такое ўражанне, што тут прайшоўся смерч: павалены помнікі, ушчэнт разбіты лампадкі, раскіданы кветкі, свечкі. У каплічцы выбіта шкло, выдзерта і разбіта фігурка Маці Божай.
— На зямлі засталіся сляды ад абутку, іншыя доказы, — гаварыў Г. Ч. Урбанайць. — Вядзецца следства, і спадзяюся, злачынцы будуць устаноўлены. Але людзям, магілы чыіх родных апаганены (прыкладна 60), ад гэтага наўрад ці палягчэе.
Некаторыя помнікі магчыма будзе паставіць на месца, пабітыя прыйдзецца мяняць. А для гэтага спатрэбяцца немалыя сродкі. Калісьці рабаванне магіл, здзек над імі караліся катаржнымі работамі. І гэта, напэўна, апраўдана. Але існуе яшчэ і культура грамадства, пераемнасць маральных каштоўнасцей, якія павінны перадавацца з пакалення ў пакаленне. Вандалізм на могілках — гэта здзек над памяццю нашых родных і блізкіх, апаганенне нашай духоўнай спадчыны.
Пакідала могілкі. Людзі стаялі купкамі: хто плакаў, хто маліўся, хто ад’язджаў, упэўніўшыся, што вечны сон яго родных не парушаны. Але цяжар на сэрцы застаўся ў кожнага, хто ўбачыў сляды вандалізму.
Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Як добрыя намеры царквы нішчаць гістарычную спадчыну беларусаў
Подробнее Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры б’е ў званы: царква не займаецца аховай дастапомнасцяў, якія ёй належаць. Рэстаўрацыя, калі і адбываецца, дык не адпавядае


