Шоу першакласнікаў (+фота)
Так называлася яркае, лёгкае, феерычнае мерапрыемства раённага Дома культуры, якое ўпершыню прайшло ў нашым горадзе напрыканцы лістапада.
Новае, не падобнае на іншыя, шоу сабрала ў якасці ўдзельнікаў тых, каго яшчэ ўчора мы называлі малышамі, а сёння яны з гордасцю носяць званне вучняў, пачынаючы доўгае падарожжа ў краіну ведаў. А таксама шматлікіх гледачоў, сярод якіх былі не толькі бацькі, бабулі і дзядулі канкурсантаў, але і іх настаўнікі, аднакласнікі, проста знаёмыя і незнаёмыя пастаўчане. З плакатамі і цудоўным настроем тым нядзельным днём яны прыйшлі падтрымаць першакласнікаў і незалежна ад журы вызначыць для сябе лепшага з лепшых. Ну, а прафесійна “журылі” ўдзельнікаў намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Н. У. Есьман, дырэктар РДК А. Б. Чарнюк, выкладчыца Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза Ж. В. Гучык і аўтар гэтых радкоў.
Пачалося шоу са знаёмства з канкурсантамі. Большасць з іх упершыню выйшлі на такую вялікую сцэну. Тым не менш трымаліся ўпэўнена, разумеючы, што за плячыма ў кожнага цэлая школа, якую яны прадстаўляюць. Гонар СШ №1 выпала адстойваць Вікторыі Бабіч. СШ №2 “дэлегавала” Артура Кліпу. Ад трэцяй гарадской школы выступала Карына Шубелька. А СШ №4 і №5 прадстаўлялі адпаведна Маша Шаура і Аліна Дзіковіч.
Якія яны, першакласнікі? Пра што мараць? Чым захапляюцца? Адказы на гэтыя пытанні даў першы конкурс “Візітка”. У ім удзельнікі ў вершах і прозе расказвалі пра сябе і свае сем’і. А дапамагалі ім у такой няпростай справе мамы і таты, брацікі, сястрычкі, цёці, дзядзі, сябры, настаўнікі.
Тое, што ўсе канкурсанты — асобы таленавітыя, стала зразумела ўжо пасля іх самапрэзентацыі. Яшчэ больш пераканала ў гэтым наступнае выпрабаванне “Мінута славы”. “Вось каго трэба адпраўляць ад Беларусі на “Еўрабачанне!” — падумалі, напэўна, многія прысутныя ў зале, гарачымі апладысментамі сустракаючы і праводзячы маленькіх артыстаў. Чацвёра з іх паўсталі перад гледачамі як спевакі, а пятая ўдзельніца — Карына Шубелька —выканала разам з сяброўкамі самабытны цыганскі танец.
“Прымераць” на сябе вобраз вядомага артыста або героя папулярнага мультыплікацыйнага фільма ўдзельнікі змаглі ў апошнім конкусе, які так і называўся — “Зорны вобраз”. Падчас яго на сцэну выйшлі самая экстравагантная спявачка расійскага шоу-бізнесу Ёлка, удзельніцы мінулагодняга “Еўрабачання” “Буранаўскія бабулі”, героі любімых многімі пакаленнямі мультфільмаў “Ну, пачакай!” — Заяц і Воўк, а таксама “Маша і мядзведзь” — Машачка і яе касалапы сябар.
Няпростая задача паўстала перад журы пасля завяршэння шоу: як выбраць сярод пяці музыкальных і артыстычных першаклашак аднаго самага-самага? Таму было прынята рашэнне ўзнагародзіць усіх, прысвоіўшы кожнаму свой тытул. Такім чынам, звання “Міс Зачараванне” ўдастоена Аліна Дзіковіч. “Міс Артыстызм” стала Маша Шаура. Карына Шубелька прызнана “Міс Арыгінальнасць”. Самая маленькая ўдзельніца Віка Бабіч названа “Міс Непасрэднасць”. А адзінаму ў дзявочым “кветніку” мужчыну Артуру Кліпу прысвоена званне “Містар Смеласць”. Разам з дыпломамі канкурсанты атрымалі ў падарунак тарты і безліч апладысментаў ад сваіх балельшчыкаў.
Алена ШАПАВАЛАВА.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Россия закрывает все международные рейсы, тысячи граждан не могут вернуться домой.
Подробнее В ночь с 3 на 4 апреля Россия закрывает все международные рейсы. Из-за границы не смогут вылететь не только российские, но и белорусские граждане.


