Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пачуцці не ў словах, а ва ўчынках

Пачуцці не ў словах, а ва ўчынках

Па пастаўскім тэлебачанні ішла віншавальная перадача «Всё для тебя». Адзін за другім мяняліся фотаздымкі, а словы — з верша вядомай рускай паэтэсы Юліі Друнінай: “Ты рядом, и всё прекрасно: и дождь, и холодный ветер, спасибо тебе, мой ясный, за то, что ты есть на свете. Мы рядом, а ведь могли бы друг друга совсем не встретить… Единственный мой, спасибо, за то, что ты есть на свете!” — краналі душу. Яны былі адрасаваны імянінніку Алегу  Буйчонку яго жонкай. Наступная песня гучала для Алега Мар’янавіча па заказе дачок, зяцёў, унучак. “Ты самы лепшы тата, цесць, дзядуля”, — пісалі яны. Чым не герой для газетнай публікацыі? — падумалася. І я напрасілася ў госці да сям’і Буйчонкаў з вуліцы Юбілейнай, што ў Паставах.

Ва ўтульнай кватэры гаспадыня Наталля Леанідаўна сустрэла разгублена: “Ой, што пра нас пісаць! Звычайная сям’я. Алег, канешне, вельмі добры, цярплівы, клапатлівы. Майстар на ўсе рукі. Ён заслугоўвае тых шчырых слоў, якія мы яму адрасавалі. Але найперш мяне прыцягнула яго знешняя прыгажосць. Каханне з першага погляду!”

Наташа жыла ў Варапаеве. Суседка запрасіла яе на вяселле. Жаніх з Шаркаўшчынскага раёна прыехаў з сябрамі. Сярод іх быў і Алег. Статны, прыгожы, фізічна моцны. Ад яго ў той вечар не адводзілі вачэй амаль усе дзяўчаты. А ён вёў сябе стрымана, з выбарам не спяшаўся. І ўсё ж васямнаццацігадовай Наталлі ўдалося прыцягнуць яго ўвагу. Сяброўства расцягнулася на год. У маі 1979 года згулялі вяселле.

Нярэдка кажуць: хто жэніцца ў маі, усё жыццё будзе маяцца. Буйчонкі ў згодзе пражылі 34 гады. Сваё каханне пранеслі праз дзесяцігоддзі. Яно бачна не толькі ў іх  вачах, але і ва ўчынках.

— У маім разуменні кахаць — гэта ўмець пачуць, зразумець, прамаўчаць, саступіць, дараваць, — разважала Наталля Леанідаўна. — Склаўшы разам цярпенне, павагу, клопат, можна збудаваць моцную сям’ю. Я імпульсіўная, гарачая, муж спакойны. Удзячна яму за разважлівасць і мудрасць. Мы сумесна прымаем рашэнні па любым пытанні, мне важна яго падтрымка. Калі цяжка хварэла мама, Алег быў маім першым памочнікам. Ён шмат дапамагае і дзецям, унучкам.

У Буйчонкаў дзве дачкі. Розніца ва ўзросце два гады. Выхоўваць іх ніхто не дапамагаў. Наталля Леанідаўна завочна вучылася, муж з усімі абавязкамі спраўляўся сам. Дочкі іншы раз тату першаму давяралі дзявочыя сакрэты, раіліся з ім. Цяпер у Аксаны і Алёны свае сем’і, а дзядуля на першым месцы ва ўнучак Ксюшы і Русланы.

— Мой дзядуля — самы лепшы, — з любоўю гаварыла дзевяцігадовая Ксюша. — Падвезці ў музычную школу, на заняткі рэлігіі ў касцёл, праверыць урокі, пазабаўляцца са мной — у яго на ўсё хапае часу. Ён вельмі добры, жартаўлівы, ніколі не павышае голасу. А як шануе бабулю! Калі яна яшчэ працавала, заўсёды сустракаў з работы, увайшоўшы ў кватэру, дапамагаў зняць боты. Яны пастаянна разам. Толькі на рыбалку дзядуля едзе адзін.

Н. Л. Буйчонак больш за 20 гадоў адпрацавала ў пастаўскім філіяле “Белаграпрамбанка”, была намеснікам галоўнага бухгалтара. Нярэдка прыходзілася дапазна затрымлівацца на рабоце. А вярталася дадому, муж не спаў, чакаў яе, ставіў на стол прыгатаваную вячэру, садзіўся побач, распытваў пра справы, калі была чым расхваляваная — супакойваў.

— З Наталляй Леанідаўнай разам працавалі, — расказвала мне яе маладая калега. — Я міжволі чула, як ласкава яна размаўляла з мужам, бачыла, як яны глядзелі адно на аднаго, калі той заходзіў. Леанідаўна расказвала, што муж стараецца ва ўсім яе падмяняць. Аднаго разу былі ў Наталлі Леанідаўны дома на дні нараджэння. Імянінніца адчувала сябе каралевай. Алег Мар’янавіч падаваў на стол стравы, кожнаму з нас стараўся ўдзяліць увагу. Ён не гаварыў шмат прыгожых слоў, пра яго пачуцці гаварылі ўчынкі. Па-добраму пазайздросціла.

— Цяпер я на пенсіі, — гаварыла Н. Л. Буйчонак. — Але сумаваць не маю часу. Люблю кулінарыць, займаюся ўнучкай, хаджу ў басейн, шмат чытаю. Побач любы муж, і я — шчаслівая!

Анна АНІШКЕВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой