«Мы ўсё можам»
Пад такой назвай у Міжнародны дзень інвалідаў у Доме культуры па вуліцы Станкевіча ў райцэнтры прайшла акцыя міласэрнасці. Удзел у ёй прынялі ўсе неабыякавыя да праблем людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Мерапрыемства атрымалася кранальным і па-сямейнаму ўтульным.
За гадзіну да асноўнай дзеі ў фае Дома культуры пачала працаваць грамадская прыёмная. Усе жадаючыя маглі атрымаць кансультацыю ўрача, юрыста, псіхолага, спецыяліста ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, старшыні раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Паслугі спецыялістаў былі настолькі запатрабаванымі, што да кожнага з іх выстройвалася невялікая чарга. Таксама ў фае была арганізавана выстава работ тых, хто пражывае ў Дунілавіцкім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце.
Канцэрт адкрыла выступленне народнага хору ветэранаў вайны і працы. Творчую эстафету ў іх перанялі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Тамара Маслоўская і Станіслаў Кішко. Большасць жа канцэртных нумароў падрыхтавалі насельнікі Дунілавіцкага псіханеўралагічнага дома-інтэрната (дырэктар П. І. Паўловіч), выхаванцы аддзялення сацыяльнай адаптацыі, рэабілітацыі і дзённага знаходжання інвалідаў і сям’я Пачкоўскіх. Канцэрт атрымаўся яркім, кранальным і запамінальным. Душэўныя вершы, папулярныя песні і запальныя танцы гледачам дарылі Жанна Козел, Ігар Хвянько, Алеся Мялко, Наталля Бурэева, Вольга Фамінова, Віктар Муха, Вікторыя Плотнікава, Аляксандр Баглікаў, Марыя Новікава, Вольга Гуль, Аляксандр Валасевіч, Наталля Сяргейчык і Андрэй Дзівін.
Тое, што людзі з абмежаванымі магчымасцямі, бясспрэчна, з’яўляюцца таленавітымі і пастаянна гатовы дзяліцца сваёй творчасцю, дабрынёй і любоўю з усімі, падкрэсліў у сваім прывітальным слове намеснік старшыні райвыканкама Юрый Мікалаевіч Кісялёў. Ён выказаў ім сардэчныя словы падзякі за аптымізм і бадзёрасць духу, якія, нягледзячы на цяжкасці, яны не страцілі, а наадварот, поўныя энергіі і жывуць паўнавартасна. Жыццярадаснасці і мэтанакіраванасці многіх з іх могуць пазайздросціць і здаровыя людзі.
У якасці ганаровых гасцей на мерапрыемстве прысутнічалі Галіна Мікалаеўна Чаплінская, старшыня раённага аддзялення грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міру», і Таццяна Уладзіміраўна Туманава, старшыня Віцебскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міру». Т. У. Туманава расказала пра тыя асноўныя праекты, над якімі працуе фонд, пра пачуцці і ўспаміны, якія звязваюць з нашым горадам, пра тое, што цывілізаванае грамадства абавязана звяртаць увагу на праблемы інвалідаў, заўсёды падтрымліваць іх. У пацвярджэнне сваіх слоў Таццяна Уладзіміраўна ўручыла дырэктару тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзіяне Іванаўне Пякарскай пашпарты ад дзвюх швейных машын.
Спонсарская дапамога Пастаўскаму тэрытарыяльнаму цэнтру аказваецца не толькі ў святы. У рамках дабрачыннай акцыі за год на рахунак установа пералічана 60 мільёнаў беларускіх рублёў, набыты камп’ютарная і кухонна-бытавая тэхніка, іншыя неабходныя рэчы. Асноўныя спонсары — В. Я. Бабічава, Ф. М. Савіч, Т. У. Туманава, А. І. Малец, Р. А. Леўкавец, У. М. Чакавы, А. А. Мацяюн, С. В. Маскалёў, С. А. Анісімаў, кіраўніцтва сацыяльнай службы раёна і іншыя. Многія з гэтых людзей прысутнічалі на мерапрыемстве ў якасці ганаровых гасцей.
Скончылася акцыя «Мы ўсё можам» сюрпрызам — падчас фінальнай песні на сцэну вынеслі велізарны торт. Спонсарамі гэтага ласунка, а таксама салодкага стала, які быў накрыты ў фае Дома культуры для ўсіх прысутных, сталі ПГУП «Н. Алёшка», ЗАТ«Дабраном», ААТ «Малочны завод», ПУП «Кабяк Я. У.», індывідуальныя прадпрымальнікі М. М. Мятасава, А. П. Дзяхцяр, Л. А. Матвеева, Т. В. Клімюк.
Вераніка ФІЛАНОВІЧ. Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Наши фонтаны.
Подробнее Фонтаны — это всегда здорово! Фонтаны — это всегда красиво! Фонтаны — это всегда изысканно и роскошно! Короче: даешь фонтаны — много и разных!


