Ні хвіліны спакою
Выехаць з дома а палове сёмай, “наматаць” па раёне кіламетраў трыста, заглянуць у дзясяткі хат і вярнуцца з працы зацемна — такі расклад дня для страхавога агента Алега Дашкевіча даўно стаў прывычным. Дзякуючы працавітасці, мэтанакіраванасці, адданасці сваёй справе ён каторы год уваходзіць у лік лепшых работнікаў Белдзяржстраху не толькі раёна, але і вобласці.
Цёмная зімовая раніца. Працоўны дзень большасці пастаўчан яшчэ не пачаўся, а Алег Дашкевіч ужо ў дарозе. Фронт яго работы велізарны — 90 населеных пунктаў у Камайскім і Лынтупскім сельсаветах.
— Планаў на сёння шмат, — бадзёрым голасам расказвае Алег. — Зрэшты, іх мала ніколі і не бывае. Абслугоўваю некалькі тысяч чалавек, і да кожнага трэба даехаць мінімум два разы на год. Ёсць тыя, хто пражывае ў аддаленых малалюдных вёсках, да якіх грамадскім транспартам і не дабярэшся. Тут і на ўласнай машыне не ўсюды паспееш — столькі працы.
Размову перарывае мабільны тэлефон, які, як высветлілася пазней, у стане спакою знаходзіцца рэдка — трэба і пра прыезд папярэдзіць, і пра месца сустрэчы дамовіцца.
Распытваю страхавога агента пра яго шлях у прафесію. Ён аказаўся пакручастым. Па спецыяльнасці Алег фельчар-лабарант — скончыў Полацкае медвучылішча, праходзіў практыку ў пастаўскім шпіталі і меў перспектыву працаўладкавання. Але аддаў перавагу… рынку і прадпрымальніцтву.
А сем гадоў назад уладкаваўся ў Белдзяржстрах. Гэта ў многім змяніла жыццё. Дабавілася шмат новых абавязкаў і клопатаў, але ўсе яны аказаліся мужчыну пад сілу.
Яшчэ не развіднела, а мы ўжо прыбылі ў першы пункт назначэння — вёску Сакуны ў Камайскім сельсавеце. Тут агенту трэба забегчы ў некалькі хат — выпісаць новыя страхоўкі, забраць плату за ранейшыя. Праз паўгадзіны мой суразмоўца зноў за рулём.
Фары асвечваюць, мякка кажучы, неідэальныя прасёлкавыя дарогі. “Зараз яшчэ казачныя ўмовы для язды, — смяецца Алег. — Бывае і такое, што з месца скрануцца не магу — і гразка, і слізка”.
Хуценька перамяшчаемся ў Рагонішкі — вёску на дзве хаты ў Лынтупскім сельсавеце, кіламетраў за 45 ад папярэдняга прыпынку. Прыезд “страхаўшчыка” (менавіта так яго называюць на ўчастку) аказаўся сюрпрызам — мабільная сувязь тут жадае лепшага.
Далейшы маршрут — у Лынтупы. Усюды Алега сустракаюць, як добрага сябра, — з усмешкамі і жартамі. Ён адчувае сябе разняволена: людзі знаёмыя, праца добравядомая.
— Асноўная частка працы — абавязковае страхаванне дамоў, маёмасці і аўтамабіляў, — “прасвячае” мяне Алег. — Усё большай папулярнасцю карыстаецца добраахвотнае страхаванне жыцця ад няшчасных выпадкаў, будынкаў, людзей, жывёл. Жыхары бачаць, што гэта для іх жа карысці і заключаюць дагаворы.
Праўда, сустракаюцца і такія, з кім і за абавязковую страхоўку трэба “паваяваць”. Спачатку злуюцца з-за маёй настойлівасці, а пасля дзякуюць. Нядаўна быў выпадак: і тыдня пасля заключэння дагавора не прайшло, як на хату звалілася дрэва. Некалькі мільёнаў, атрыманыя па страхоўцы, былі вельмі дарэчы.
Мой субяседнік лічыць, што для паспяховай працы трэба быць у першую чаргу добрым псіхолагам, да кожнага ўмець знаходзіць падыход.
— Калі на працы ўсё атрымліваецца, як на крылах лятаю, — усміхаецца ён. — Любы, нават самы маленькі поспех, натхняе і дадае сіл. А яны так патрэбны. Гэта сёння я працую па спрошчанай праграме: шмат чаго ўдалося зрабіць напярэдадні. Летам жа магу з’явіцца дома і ў палове адзінаццатай вечара.
А там клопатаў не менш. У Манькавічах у Дашкевічаў унушальная гаспадарка: сотні курэй, гусей, цасарак, фазанаў і іншых экзатычных відаў птушак. Хочацца максімум часу правесці з сям’ёй: жонкай Аленай і чатырма дочкамі, малодшай з якіх дзевяць месяцаў.
— Я ніколі не сяджу без справы, — расказваў. — Не адпачываю нават на выхадных: днём шмат працы па гаспадарцы, таксама дапамагаю брату на рынку. Справаздачы часта пішу ўначы. Прывык, што паспаць удаецца 3-4 гадзіны. Але, як кажуць, хочаш жыць — умей круціцца.
Наша паездка заканчваецца ў Навасёлках, што на Лынтупшчыне. Пасля сустрэчы з парай-тройкай вяскоўцаў у другой палове дня вяртаемся ў Паставы. Па дарозе Алег многа расказвае пра нюансы сваёй работы, сямейны адпачынак за мяжой, аграэкатурызм, які яго так вабіць… Робіць гэта захоплена, эмацыянальна. Па-іншаму не ўмее.
Іна СНЯЖКОВА. Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Наши фонтаны.
Подробнее Фонтаны — это всегда здорово! Фонтаны — это всегда красиво! Фонтаны — это всегда изысканно и роскошно! Короче: даешь фонтаны — много и разных!


