Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Забыўлівасць ці безадказнасць?

Забыўлівасць ці безадказнасць?

Восень і зіма — самы небяспечны час для пешаходаў. У гэты перыяд у разы павялічваецца колькасць сітуацый, якія прыводзяць да трагедый на дарогах. Здараюцца яны, як правіла, з-за дрэннай бачнасці. Кожны аўтамабіліст ведае, якую небяспеку ўяўляюць пешаход, веласіпедыст ці гужавая павозка, не абазначаныя святлоадбівальнымі элементамі ў цёмны час сутак. А вось наколькі ўдзельнікі руху разумеюць, што флікеры для іх з’яўляюцца сродкамі аховы на дарозе, падчас сумеснага рэйда з інспектарамі ДАІ высвятляла карэспандэнт раённай газеты «Пастаўскі край» Вераніка ФІЛАНОВІЧ.

Штодня з наступленнем цемры экіпаж патрульнай машыны ДАІ аб’язджае аварыйна небяспечныя ўчасткі дарог. Найчасцей іх маршрут пралягае па вуліцах Кастрычніцкай, Паўліка Марозава, Камунальнай, Кляра, Стадыённай, Вакзальнай. Такі выбар тлумачыцца тым, што тут тратуарныя дарожкі для пешаходаў альбо адсутнічаюць зусім, альбо ёсць толькі з аднаго боку дарогі, таму людзі нярэдка вымушаны рухацца па краі праезнай часткі. Калі пешаход або веласіпедыст рухаюцца такім чынам у цёмны час сутак, то яны абавязаны абазначыць сябе святлоадбівальнымі элементамі. Гэта норма ўтрымліваецца ў пункце 17.1 Правілаў дарожнага руху. Калі ёй грэбаваць, то кашалёк цвярозага чалавека можа палягчэць на 130000-390000 беларускіх рублёў, п’янага — на 390000-650000. Гэта ў лепшым выпадку. У горшым — платай за такую бестурботнасць можа стаць здароўе і нават жыццё. Але разумець гэта жадаюць не ўсе.

Ужо праз 10 хвілін патрулявання фары службовай машыны выхапілі з цемры постаць першага парушальніка. Ім аказаўся рабочы ДЭУ. Хоць ад мужчыны і ішоў пах спіртнога, вёў ён сябе цалкам адэкватна, з дзяржаўтаінспектарамі не спрачаўся. Сцвярджаў, што выпіў бутэлечку піва і ў спешцы забыў флікер дома, а спяшаўся ён так у бальніцу — адведаць жонку. Прыкладна ў гэты ж час сустракаць з рэйсавага аўтобуса жонку з маленькім дзіцем спяшаўся працаўнік “Маладзечналесу”. Спяшаўся ў той вечар і яшчэ адзін жыхар райцэнтра: паспець да закрыцця гандлёвай кропкі, каб купіць пачак цыгарэт. У краму мужчына не паспеў, а вось з супрацоўнікамі ДАІ сустрэўся. Забылася флікер дома і маладая мама, якая ішла з дзіцячай каляскай па вуліцы Вакзальнай. На той момант у калясцы дзіцяці не было, але гэта ўсё роўна не апраўдвае бестурботнасці маладой жанчыны.

Як паказаў рэйд, «забыўлівасцю» пакутуюць не толькі дарослыя, але і дзеці. З чатырох вучняў СШ № 2 флікеры пры сабе мелі толькі двое. Між тым, святлоадбівальныя элементы школьнікам рэкамендуецца насіць нават днём. Іх наяўнасць перыядычна правяраюць не толь­кі дзяржаўтаінспектары, але і настаўнікі. Яшчэ адзін малады чалавек без флікера — навучэнец каледжа. Флікер ён таксама… забыў дома.

А вось двое сяброў адсутнасць флікераў на забыўлівасць спісваць не сталі. Прызналіся, што жывуць па суседстве. Браць з сабой флікеры, каб пераадолець адлегласць у тры дамы, не палічылі патрэбным. Дзяржаўтаінспектары хлопцам паверылі, пратакол складаць не сталі, але папярэдзілі, што часам і тры крокі могуць стаць фатальнымі. Сябры падзякавалі і завярнулі ў двор. Калі патрульная машына, зрабіўшы круг, зноў вярнулася на вуліцу Вакзальную, яны як нічога і не было ішлі нам насустрач. Дык ці варта верыць тым, хто бажыцца, што выйшаў на хвілінку, а флікер заўсёды носіць і толькі сёння забыўся дома?

Яшчэ адзін пешаход, якi сустрэўся нам на вуліцы Стадыённай, даволі ваяўніча адстойваў сваю правату. Справа ў тым, што замест флікера ён узброіўся ліхтарыкам і запэўніваў, што тым самым пазначыў сябе ў цемры. Але святло ліхтарыка, па-першае, было цьмяным, па-другое, мужчына свяціў ім сабе пад ногі, таму ўбачыць нейкае святло ўдзельнікі рэйда змаглі, толькі параўняўшыся з пешаходам. Колькі мужчыну ў гэтым ні пераконвалі, ён застаўся пры сваім меркаванні.

Рэйд паказаў, што большасць людзей звяртаюцца да паслуг «добрага святла», а абыякава ставіцца да сваёй бяспекі толькі нязначная частка. Парушальнікаў сярод веласіпедыстаў падчас рэйда не было выяўлена. Аднак у ДАІ папярэджваюць, што нават калі веласіпед абсталяваны ўсімі неабходнымі элементамі, а ў яго ўладальніка ёсць спецыяльная камізэлька, падчас снегападу і ў галалёдзіцу карыстацца гэтым транспартным сродкам катэгарычна забаронена. Штраф — ад 130000 да 390000 беларускіх рублёў.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой