Абмеркавалі надзённыя пытанні
На чарговым пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, якое адбылося 18 лістапада, разгледжаны пытанні, актуальныя не толькі на сённяшні, але і на заўтрашні дзень. Па першым — “Аб сумеснай рабоце інспекцыі па справах непаўналетніх аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, сельвыканкамаў па прадухіленні і прафілактыцы дзіцячай падлеткавай злачыннасці і п’янства” — з дакладам выступіў начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх В. Л. Врублеўскі. Пра стан фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы паведаміў генеральны дырэктар дзяржаўнага аб’яднання “Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна” В. А. Захарэвіч. Пасяджэнне, на якім прысутнічалі члены прэзідыума, дэпутаты ад сямі гарадскіх і сельскіх выбарчых акруг, начальнікі аддзелаў райвыканкама, старшыні сельскіх Саветаў, прадстаўнікі іншых зацікаўленых устаноў, арганізацый і грамадскіх аб’яднанняў, вёў старшыня раённага Савета дэпутатаў В. П. Арэхаў.
Начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх В. Л. Врублеўскі адзначыў, што за 9 месяцаў непаўналетнімі здзейснена 76 (за такі ж перыяд летась — 58) правапарушэнняў. 61 з іх — парушэнні грамадскага парадку і 15 — правілаў дарожнага руху. Супрацоўнікамі інспекцыі выяўлены два работнікі гандлю, якія рэалізоўвалі спіртныя напіткі непаўналетнім, і 16 дарослых, якія ўцягвалі падлеткаў у п’янства. Бацькоўскіх правоў пазбаўлены двое грамадзян, адно дзіця адабрана. У спецыяльную вучэбна-выхаваўчую ўстанову па рашэнні суда накіраваны адзін падлетак. За 9 месяцаў непаўналетнія здзейснілі 5 злачынстваў. Удзельная вага падлеткавай злачыннасці склала 3,5% (6,6%). Крыміналізацыя на тысячу дзіцячага насельніцтва складае 0,77%, па вобласці — 0,97%. Асноўнымі фактарамі, якія ўплываюць на злачынныя паводзіны непаўналетніх, з’яўляюцца неспрыяльныя ўмовы жыцця і сямейнага выхавання, ужыванне алкагольных напіткаў (на сённяшні дзень гэта найбольш вострая праблема), недастатковая эфектыўнасць выхаваўча-прафілактычнай работы суб’ектаў прафілактыкі, аслабленне кантролю з боку супрацоўнікаў інспекцыі за непаўналетнімі, якія стаяць на ўліку.
З мэтай прадухілення дзіцячай злачыннасці ў раёне праводзіцца пэўная прафілактычная работа. Пры раённым аддзеле ўнутраных спраў дзейнічае клуб для “цяжкіх” падлеткаў. На базе СШ № 3 створаны і працуе прававы клас. За 9 месяцаў супрацоўнікамі інспекцыі праведзена 15 спартыўна-масавых мерапрыемстваў.
З інфармацыяй па прафілактыцы злачынстваў сярод непаўналетніх навучэнцаў на прэзідыуме выступіла намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце прафтэхкаледжа А. К. Дубовік. Яна, у прыватнасці, акрэсліла агульную сітуацыю з падлеткавай злачыннасцю сярод навучэнцаў, падрабязна спынілася на праводзімай у каледжы выхаваўчай і прафілактычнай рабоце з навучэнцамі і бацькамі, назвала асноўныя прычыны правапарушэнняў — вялікая канцэнтрацыя навучэнцаў з нізкай матывацыяй да навучання і асацыяльнымі паводзінамі, сацыяльныя і матэрыяльныя ўмовы ў сем’ях, складаны пераходны ўзрост, які прыпадае менавіта на вучобу ў каледжы, прафесію ў якім набываюць маладыя людзі з шасці раёнаў. Пры гэтым Алена Канстанцінаўна падкрэсліла, што названыя прычыны не апраўдваюць, але тлумачаць тое, чаму навучэнцы дапускаюць правапарушэнні, таму ў будучым трэба больш працаваць па прыцягненні моладзі да цікавых спраў і праектаў.
Кіраўнік спраў Лынтупскага сельвыканкама В. М. Бубнель завастрыла ўвагу на тым, што толькі сумесная прафілактычная і выхаваўчая работа мясцовай улады, школ, кіраўнікоў гаспадарак, участковых інспектараў, грамадскасці будзе даваць вынік, а дэталёвы і своечасовы аналіз крымінагеннай абстаноўкі на месцах, прыняцце канкрэтных мер, ухіленне прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць здзяйсненню правапарушэнняў, паспрыяюць паляпшэнню абстаноўкі ў нядобранадзейных сем’ях.
Намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама І. А. Далецкая адзначыла вялікую работу, якую праводзяць з дзецьмі дэпутаты М. М. Яльчык, В. А. Лушчык, заклікала актыўна ўключацца ў работу з падлеткамі, асабліва з няпоўных і нядобранадзейных сем’яў, адзначыла, што кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый трэба больш увагі надаваць пытанням здаровага ладу жыцця сваіх работнікаў, цікавіцца становішчам дзяцей у сем’ях.
Генеральны дырэктар дзяржаўнага аб’яднання “Фізічная культура, спорт і турызм” В. А. Захарэвіч паведаміў, што прадугледжаныя на першым этапе мерапрыемствы праграмы развіцця фізічнай культуры, спорту і турызму на 2011-2015 гады рэалізуюцца. За 9 месяцаў у раёне праведзена 106 спартыўна-масавых і фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў, у якіх прыняло ўдзел 3809 чалавек. Праведзена 5 спартакіяд для розных катэгорый насельніцтва, разыгрываліся Кубкі раёна па валейболе, футболе, прайшлі “Пастаўская лыжня”, раённы этап “Усебеларускага лёгкаатлетычнага кросу”, турыстычны злёт моладзі, а таксама спартыўныя мерапрыемствы на дзяржаўных і раённых святах. У пастаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе займаюцца 314 выхаванцаў. Аддзяленні ДЮСШ працуюць у Варапаеве, Лынтупах, Камаях, Дунілавічах. Заняткі праводзяцца на бясплатнай аснове. На слыху поспехі і дасягненні футбольных каманд “ПМЦ”, “Атланта-Д”. У 2013 годзе ў спартыўных лагерах прайшлі аздараўленне больш за 200 выхаванцаў. Спартыўнымі аб’ектамі аказана платных паслуг на суму 540 мільёнаў рублёў. У параўнанні з аналагічным мінулагоднім перыядам рост склаў 115%.
З інфармацыямі аб рабоце па арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай работы ў Ваўкоўскім і Навасёлкаўскім сельскіх Саветах выступілі іх старшыні Т. Б. Баторы і К. Э. Мядзведзеў. Яны спыніліся на дасягненнях, акрэслілі існуючыя праблемы і шляхі іх вырашэння, далейшыя напрамкі работы, у аснову якой павінен быць закладзены арганізуючы прынцып: апора на школы, медыкаў, асабісты прыклад кіраўнікоў прадпрыемстваў і ўстаноў, актыўная прапаганда здаровага ладу жыцця.
Намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў адзначыў кіраўніцтва УП ЖКГ, Пастаўскай ЦРБ, прафтэхкаледжа і некаторых іншых прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый за мэтанакіраваную фізкультурна-аздараўленчую і спартыўна-масавую работу ў сваіх калектывах. І астатнім кіраўнікам, асабліва сельгаспрадпрыемстваў, неабходна больш актыўна ўключацца ў правядзенне раённых спартыўных і спартыўна-масавых мерапрыемстваў, прапагандаваць здаровы лад жыцця, у тым ліку і ўласным прыкладам, аказваць фінансавую дапамогу сваім камандам, асабліва сельскім, для ўдзелу ў раённых і абласных спаборніцтвах.
Па разгледжаных пытаннях прэзідыум раённага Савета дэпутатаў прыняў адпаведныя рашэнні, у якіх прааналізавана зробленае, вызначаны напрамкі далейшай работы, дадзены канкрэтныя даручэнні, назначаны адказныя і названы тэрміны выканання.
Сяргей ДЗЕРАВЯНКА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Беларускі нацыянальны рух і Гарадзеншчына
Подробнее Кароценькі нарыс развіцця беларускага нацыянальнага руху на Гарадзеншчыне ў 1918 - 1924 гг., які быў надрукаваны ў заходнебеларускай газеце "Сын беларуса". Шмат момантаў і імёнаў тут не ўзгадваецца,


