“Сілы і ўпэўненасці дадаюць сям’я, калегі, прырода”
Пад’язджаючы да Старадворскай базавай школы, хтосьці, напэўна, можа падумаць, што ў гэтым унікальным будынку жыве клапатлівы гаспадар. Тэрыторыю абступаюць бярозкі, магутныя таполі і іншыя насаджэнні. Уяўляю, як тут прыгожа вясной і летам. Цяпер жа роўненькія зялёныя газоны з астраўкамі невялікіх клумбаў на іх прыцярушаны снегам, не чуваць спеву птушак. Падыходжу да навучальнай установы з дахам са старадаўняй чарапіцы. Адчыняю самабытныя дзверы — і трапляю ва ўтульнае памяшканне: пластыкавыя вокны, прыгожая кафельная печка, сучасная плітка, яркія шпалеры, кветкі.
— Сапраўды, непрывычная школа ў параўнанні з усімі астатнімі ў раёне, — гасцінна сустракае дырэктар Алена Іванаўна Ластоўская, якая працуе тут больш за 20 гадоў. — Будынак узведзены ў 1935 годзе адным з польскіх асаднікаў. І мы стараемся па максімуму захаваць даўніну і ў той жа час прыўнесці сучаснасці, стварыць належныя ўмовы для заняткаў. Абуладкаваны санвузлы, душавыя кабінкі. А вось печкі з разной кафлі вырашылі не разбіраць: эксклюзіў! Старыя ж пабудовы, якія псавалі выгляд тэрыторыі, знеслі, разбілі газоны, пасадзілі кветкі. Школа размешчана ва ўнікальным месцы. Побач цудоўная прырода, у бярозавым гаі растуць ягады, грыбы. Радуе багатым ураджаем яблыкаў школьны сад.
Першыя крокі на школьнай ніве Алена Іванаўна Ластоўская рабіла пад мудрым кіраўніцтвам былога дырэктара Ліліі Казіміраўны Вансовіч — настаўніка-прафесіянала, выдатнага метадыста. Яна запрашала на свае ўрокі і прыходзіла на ўрокі маладой настаўніцы, дэталёва разбірала іх, адзначала станоўчае, тактоўна ўказвала на недасканалае.
Пра прафесію настаўніцы Алёна марыла з дзяцінства. А калі прыйшоў час паступаць, былы дырэктар саўгаса “Старадворскі” Мар’ян Вацлававіч Дэмбоўскі прапанаваў ёй пайсці вучыцца ў Віцебскі педагагічны інстытут за кошт гаспадаркі, каб потым працаваць у мясцовай школе. Яна была прыкладнай студэнткай, атрымлівала павышаную стыпендыю. Таму на работу прыйшла з багатым багажом тэарэтычных ведаў па рускай мове і літаратуры. Практыкі набіралася ў вопытных педагогаў.
— Пасля ад’езду Ліліі Казіміраўны ў Злучаныя Штаты Амерыкі мне прапанавалі ўзначаліць калектыў, — успамінала А. І. Ластоўская. — Вельмі хвалявалася: былая дырэктар — чалавек валявы, была заўсёды і ва ўсім упэўненая. Я ж па характары мяккая, мяне часта называюць грамаадводам. Супакойвала тое, што побач творчыя, ініцыятыўныя калегі. Кожны моцны ў сваім прадмеце і па-свойму таленавіты. За апошні час калектыў памяняўся, але мы па-ранейшаму — адна каманда, разам адказныя за выхаванне вучняў.
Іх у Старадворскай базавай школе 37. Дырэктар добра ведае сям’ю кожнага. Надзейным памочнікам у плане выхавання з’яўляецца настаўніца, грамадскі інспектар па ахове дзяцінства Людміла Клеафасаўна Лешчык. Яна не лічыцца з часам, рэгулярна наведвае сем’і, дакладна валодае абстаноўкай у іх. Калі часам у якой выяўляюцца нейкія непаладкі, па трывозе падключаюцца сама дырэктар, старшыня Варапаеўскага сельскага Савета А. Я. Аліхвер. Агульнымі намаганнямі ўдаецца прадухіліць бяду.
— Настаўнікі імкнуцца максімальна заняць дзяцей у пазаўрочны час, — расказвала дырэктар. — Працуюць розныя гурткі. Больш чым палова вучняў наведваюць філіял Навасёлкаўскай школы мастацтваў, які дзейнічае пры нашай школе. Вучацца іграць на баяне, акардэоне, піяніна, лыжках, балалайцы, любяць заняткі па танцах. У нас ладзяцца змястоўныя святы з цікавай канцэртнай праграмай. На такія мерапрыемствы з задавальненнем прыходзяць бацькі. Таму стараемся, каб як мага больш вучняў было задзейнічана ў праграме. У кожнага ёсць да нечага здольнасці: хтосьці цудоўна спявае, хтосьці хораша дэкламуе вершы, іншы таленавіты, як акцёр, або выдатны вядучы. Мы даём магчымасць паказаць сябе, а бацькам — убачыць талент свайго дзіцяці.
Школа невялікая, а як развіты спорт! І найперш таму, што душой адданы справе настаўнік фізкультуры Генадзій Рышардавіч Ластоўскі. Праз трэніроўкі, пэўную методыку яму з вучнямі ўдаецца дабівацца добрых вынікаў. Старадворскія школьнікі — пастаянныя пераможцы розных спаборніцтваў, у складзе раённай каманды неаднаразова абаранялі гонар раёна ў вобласці.
Стадыён ніколі не пустуе, нават на канікулах. Збіраюцца не толькі школьнікі. Ёсць усе ўмовы для заняткаў валейболам, баскетболам, футболам. Зімой сваімі сіламі заліваюць каток. З дапамогай адміністрацыі СП “Дунілавічы-агра” набыты новыя лыжы, а клюшкі выраблены залатымі рукамі рабочага па абслугоўванні памяшканняў Даната Уладзіміравіча Шышко. Часам спартыўную базу папаўняюць інвентаром з тых школ, якія закрыліся.
Асобная старонка — работа школьнага лясніцтва “Верасок”. Кіруе ім Іраіда Уладзіміраўна Каралёнак. Цеснае супрацоўніцтва са Старадворскім лясніцтвам, асабіста з ляснічым Юрыем Юзафавічам Чашуном дае добры плён у плане экалагічнага выхавання. Вучні садзяць елачкі, наводзяць парадак у лесе, майструюць кармушкі, шпакоўні. У сваю чаргу лясніцтва на Новы год радуе дзяцей прыгажуняй ёлкай, дапамагае ў распілоўцы дроў, многіх іншых гаспадарчых справах.
Алена Іванаўна з удзячнасцю расказвала пра кожнага настаўніка школы. Апора і падтрымка ва ўсім завуч Алена Антонаўна Шаклюцкая. Творчы чалавек настаўніца працы Іна Мікалаеўна Багданава. Дакладна вядзе фінансавую дакументацыю Ларыса Дзмітрыеўна Шульская. Высокі ўзровень падрыхтоўкі па нямецкай мове забяспечвае выпускніца школы, настаўніца замежных моў Вольга Францаўна Ярашэвіч. Дзякуючы матэматыку Алене Аляксандраўне Шайко ў школы завязаліся цесныя сувязі з італьянцамі, і на канікулах дзеці выязджаюць у італьянскія сем’і на адпачынак.
— Пастаянна адчуваем падтрымку з боку аддзела адукацыі, спорту і турызму, асабіста Аляксандра Яўгеньевіча Кашырына, кіраўніцтва мясцовай гаспадаркі ў асобах Генадзія Тадэвушавіча Лешчыка, Паўла Баляслававіча Будзіча, — гаварыла Алена Іванаўна. — У зладжаным калектыве, пры падтрымцы збоку і працуецца лёгка.
У Алены Іванаўны цудоўныя сям’я і радня. Дачка Мая заканчвае гуманітарны факультэт Белдзяржуніверсітэта па спецыяльнасці “Камп’ютарная лінгвістыка”, сын Андрэй — дзесяцікласнік Навасёлкаўскай сярэдняй школы. У вёсцы Васевічы жыве мама Вераніка Баляславаўна Сініца, брат Валянцін з сям’ёй — у Паставах. Аднадумец, надзейны дарадчык і памочнік ва ўсім муж Генадзій Рышардавіч. З ім сябравалі з дзявятага класа. Потым раз’ехаліся на вучобу: яна — у Віцебск, ён — у Мінск. На пятым курсе пажаніліся. Кіраўніцтва былога саўгаса “Старадворскі” ў свой час выдзеліла маладым настаўнікам недабудаваны дом. Цяпер ён абуладкаваны па гусце гаспадароў. Яны прыкіпелі душой да маленькай радзімы, да школы.
А. І. Ластоўская з’яўляецца дэпутатам раённага Савета дэпутатаў па Старадворскай выбарчай акрузе. Пра грамадскую работу гаворыць з заклапочанасцю:
— Многія з тых задач, якія я сабе паставіла, пакуль не вырашаны да канца. Я не магу аказаць канкрэтнай дапамогі тэхнікай, сродкамі, а магу толькі стукацца ў дзверы розных службаў і прасіць дапамогі. У сціслыя тэрміны вырашае праблемы, звязаныя з падачай вады, вывазам смецця варапаеўскі ўчастак УП ЖКГ. Цесна супрацоўнічаю са старшынёй Варапаеўскага сельскага Савета Аляксеем Ягоравічам Аліхверам. Падтрымку і дапамогу аказвае райвыканкам. А вось многім раённым службам за гады свайго дэпутацтва я сваім хадайніцтвам, напэўна, надакучыла. Крыўдна, калі дробязнае пытанне вырашаецца месяцамі, а то і ўвогуле не вырашаецца. Што датычыць добраўпарадкавання дамоў, то большасць старадворцаў любяць чысціню, кветкі, сочаць за сваімі сядзібамі. І гэта радуе.
— Алена Іванаўна нераўнадушная да ўсяго, што адбываецца навокал, — расказваў старшыня Варапаеўскага сельскага Савета А. Я. Аліхвер. — Заўсёды адкрытая для людзей. Удала спалучае асноўную работу з грамадскай. Часта сустракаецца з выбаршчыкамі, умее да кожнага знайсці індывідуальны падыход, сэрцам перажывае за праблемы. Вяскоўцы яе паважаюць, яна карыстаецца ў іх заслужаным аўтарытэтам. Да яе можна дазваніцца ў любы час сутак. Камусьці дастаткова толькі расказаць пра набалелае. Уважліва выслухае, выкажа сваё меркаванне, дасць параду — і чалавеку палягчэе. З больш сур’ёзнымі пытаннямі абыдзе некалькі інстанцый.
Праблем у Старым Двары, як і ў многіх іншых населеных пунктах, хапае. Некаторыя з іх вырашыць аднаму дэпутату складана. Некалі вёску планавалася ператварыць у аграгарадок. Пабудаваны новыя домікі, у іх засяліліся маладыя сем’і. А ўрэшце саўгас далучылі да сельгаспрадпрыемства “Дунілавічы-агра”, і старадворцы аказаліся на перыферыі.
— Я пастаянна настаўляю калег, вучняў, бацькоў, ды і ўсіх выбаршчыкаў, не апускаць рукі, — гаварыла Алена Іванаўна. — Нягледзячы на тое, што жывём у вёсцы, трэба ісці ў нагу з часам, быць сучаснымі. Вельмі многае ў жыцці залежыць ад нас саміх. Розныя сітуацыі здараюцца, але трэба любіць жыццё. Мне ж сілы і ўпэўненасці дадаюць сям’я, калегі, прырода, праца на агародзе і ў кветніку.
Развітвалася з дырэктарам і думала: больш бы было такіх актыўных, ініцыятыўных, мэтанакіраваных, нераўнадушных, адказных, шчырых кіраўнікоў, як Алена Іванаўна Ластоўская, якая ўмее накіраваць работу калектыву, падбадзёрыць кожнага, хто да яе звяртаецца, аказаць канкрэтную дапамогу, прымусіць больш аптымістычна паглядзець на многія рэчы.
Анна АНІШКЕВІЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Беларускі нацыянальны рух і Гарадзеншчына
Подробнее Кароценькі нарыс развіцця беларускага нацыянальнага руху на Гарадзеншчыне ў 1918 - 1924 гг., які быў надрукаваны ў заходнебеларускай газеце "Сын беларуса". Шмат момантаў і імёнаў тут не ўзгадваецца,


