Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Дрэнна працаваць не маем права”

“Дрэнна працаваць не маем права”

З 18 па 22 лістапада ў Віцебску праходзілі курсы павышэння кваліфікацыі для дырэктараў стацыянарных сацыяльных устаноў і загадчыкаў аддзяленняў кругласутачнага знаходжання тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Часткай праграмы стаў выязны практычны занятак у Пастаўскім раёне, які праводзіўся 21-га чысла.  Госці — а іх было больш за трыццаць — сустрэліся з прадстаўнікамі выканаўчай улады і азнаёміліся з дзейнасцю мясцовага ТЦСАНа.

Чаму пляцоўкай для семінара стаў менавіта наш раён? На гэта пытанне адказала начальнік упраўлення сацыяльнай падтрымкі насельніцтва і стацыянарных устаноў камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Віцебскага аблвыканкама Вера Мікалаеўна Астапенка:

—         Пастаўскі ТЦСАН адзін з найлепшых у вобласці, — адзначыла яна. — Пра гэта на нядаўняй калегіі гаварыў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Румак Аляксандр Аляксеевіч. Работа, якая тут праводзіцца, варта пераймання. Заслугоўваць увагі і метады яе арганізацыі, і нераўнадушныя да сваёй прафесіі людзі. Пахвальна, што ў іх заўсёды шмат ідэй і шляхоў для іх увасаблення ў жыццё. Узяць толькі адзін той факт, што за бягучы год сума спонсарскай дапамогі ў Пастаўскім ТЦСАНе склала 60 мільёнаў рублёў. Гэта вельмі вя­лікая лічба, калі ўлічыць, што ў асобных тэрытарыяльных цэнтрах вобласці яна ў 10-15 разоў меншая. А ўсе працуюць у аднолькавых умовах. Чаму вам удаецца дасягаць такіх высокіх паказчыкаў у працы, а іншым — не? Па адказ на гэта пытанне мы і наведаліся ў Пастаўскі раён.

Семінар пачаўся ў раённым выканаўчым камітэце, дзе гасцей прывітаў намеснік старшыні райвыканкама Юрый Мікалаевіч Кісялёў. Ён коратка расказаў гасцям пра наш рэ­гіён і агучыў асноўныя кірункі сацыяльнай палітыкі, якія ў ім праводзяцца. Асабліва шмат намеснік старшыні гаварыў пра работу з неабароненымі слаямі насельніцтва: пажылымі людзьмі, інвалідамі. Ключавую ролю ў вырашэнні іх праблем займае мясцовы тэрытарыяльны цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Ён быў створаны ў 2001 годзе. Сёння ў яго структуры шэсць аддзяленняў (спачатку было толькі два), у штаце больш за 140 чалавек. Гэтыя і шматлікія іншыя лічбы агучыла дырэктар Пастаўскага ТЦСАНа Дзіяна Іванаўна Пякарская. Пасля сустрэчы ў райвыканкаме яна запрасіла гасцей непасрэдна ў цэнтр, дзе быў арганізаваны прагляд слайдаў з інфармацыяй пра работу ўсіх ад­дзяленняў. У двух з іх удзель­нікі семінара пабывалі.

Першым мес­цам прыпынку стала ад­дзяленне кругласутачнага знахо­джання па вуліцы Ленінскай у Паставах. Там гасцей сустракала яго загадчыца Юлія Сяргееўна Чалей, якая азнаёміла гасцей з умовамі пражывання пажылых людзей, расказала пра іх будні і святы, арганізацыю адпачынку.

Адтуль госці накіраваліся ў Лынтупы. Па дарозе яны наведалі касцёл Іаана Хрысціцеля ў Камаях. Для іх быў арга­нізаваны невялікі канцэрт арганнай музыкі, падчас якога сваімі музыкальнымі і вакальнымі здольнасцямі ўразіла  Алена Даўжук.

Свае творчыя здольнасці прадэманстравалі і пастаяльцы Лынтупскага аддзялення кругласутачнага знаходжання. Напрыклад, Арыядна Пятроўская праспявала прыпеўкі і народныя песні, а Раіса Ротчанка падыграла ёй на гармоніку. Хораша спявалі таксама работнікі мясцовага ТЦСАНа: медсястра Вольга Мажута, сацыяльны работнік Ганна Шпынёва, повар Алена Матвеева, малодшая медыцынская сястра Марыя Ракуцкая і ін­шыя. Стварыць вясёлы настрой дапамагла валанцёр Алена Валасевіч.

—         Удзельнікі семінара засталіся ў поўным захапленні, — расказала загадчыца Лынтупскага аддзялення Надзея Гатоўская. —  Ім спадабалася ўсё: ад інтэр’ера да творчасці. Асабліва гасцей здзівіла колькасць доўгажыхароў, іх ба­дзёры выгляд і добры настрой. А хіба можа быць інакш? Мы не маем права дрэнна працаваць, таму што за намі — людзі, жыцці, лёсы.

Іна СНЯЖКОВА. Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой