Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Натарыят — стан душы

Натарыят — стан душы

Стаць юрыстам Ганна Якаўлеўна Каравай марыла з дзяцінства. У школьныя гады захоплена глядзела серыял “Следства вядуць знатакі”, адкладваючы ўбок урокі і сустрэчы з сяброўкамі, і ўяўляла сябе следчым. У выніку закончыла юрфак БДУ, але прафесію выбрала іншую.

— Пасля ўніверсітэта я выйшла замуж за вайскоўца і адправілася з мужам “служыць” за межы Беларусі, — расказвала Г. Я. Каравай. — У ваенных гарадках прыйшлося працаваць не па спецыяльнасці. А калі прыехалі ў Паставы, ужо па-іншаму ставілася да сваёй мары быць следчым. Разумела, што, магчыма, гэта не зусім  жаночая прафесія. Тут якраз прапанавалі месца натарыуса, і я пайшла працаваць у натарыят. Пра што ні хвіліны не пашкадавала, хоць зарплата ў нас не вельмі высокая ў параўнанні з іншымі юрыстамі. За столькі гадоў справа, якой займаюся, стала для мяне не проста прафесіяй, а станам душы. Работу сваю вельмі люблю і працую з задавальненнем. Хоць, канешне, бываюць і цяжкасці, складанасці.

Па словах Ганны Якаўлеўны, нават маючы вялікі вопыт — а ў натарыяце яна ўжо 23 гады, 12 з якіх з’яўляецца загадчыцай дзяржаўнай натарыяльнай канторы Пастаўскага раёна, — часам няпроста разблытаць тыя ці іншыя прававыя клуб­кі. Пастаўшчына — прыгранічны рэгіён, і здзяйсненне многіх натарыяльных дзеянняў, напрыклад, афармленне спадчынных правоў, ускладняецца замежным элементам. Бывае так, што грамадзянін на дзень смерці пражываў за мяжой — у Літве або Расіі, а яго нерухомасць знаходзіцца ў нашым раёне. Таму спадчынныя правы даводзіцца афармляць пастаўскім натарыусам. А гэта значыць, трэба кіравацца нормамі міжнароднага права, накіроўваць за мяжу рознага роду запыты. Адным словам, спраў хапае, улічваючы тое, што калектыў натарыяльнай канторы невялікі: тры натарыусы, кансультант і загадчыца архіва. Але зараз працуюць толькі два натарыусы — трэці ўжо год знаходзіцца ў сацыяльным водпуску. Зразумела, нагрузка на астатніх значна вырасла.

— Тым не менш стараемся спраўляцца з ускладзенымі на нас абавязкамі, адказна падыходзіць да справы. Наша кантора заўсёды была на добрым рахунку, — зазначае Г. Я. Каравай.

У 2001 годзе дзяржаўная натарыяльная кантора Пастаўскага раёна была прызнана лепшай у вобласці з колькасцю натарыусаў да 3 чалавек. Не раз узнагародж­валі і яе загадчыцу. Г. Я. Каравай мае граматы раённага і абласнога выканаўчых камітэтаў, Міністэрства юстыцыі краіны, нагрудны знак “За адзнаку”, яе фота змяшчалі на Дошкі гонару Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама і Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

З тым, што работа натарыуса сумная і аднастайная, як можа падацца збоку, Ганна Якаўлеўна катэгарычна не згодна. Па-першае, кажа яна, натарыусу даводзіцца ажыццяўляць вялікі пералік разнастайных натарыяльных дзеянняў. Натарыят — адзіны ў рэспубліцы інстытут дзяржаўных органаў, які афармляе спадчынныя правы. Акрамя таго, займаецца афармленнем шлюбных дагавораў, даверанасцей, дагавораў куплі-продажу, дарэння, пацвярджэннем розных фактаў. А па-другое, вельмі падабаецца працаваць з людзьмі, бо кожны чалавек па-свойму цікавы. Адзін прыходзіць з бядой, таму што ў яго нехта памёр, а другі з радасцю — яму нешта падарылі. Пра якую аднастайнасць можа ісці гаворка?!

Ну, а каб быць у курсе ўсіх змен, якія адбываюцца ў заканадаўчай сферы, Г. Я. Каравай шмат чытае, выкарыс­тоў­ваючы інтэрнэт. І лі­чыць, што самаўдасканальвацца ў прафесійным плане неабходна ў любым узросце, незалежна ад вопыту работы.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Фота аўтара.

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой