Выдатны спецыяліст, надзейны памочнік

Мая першая сустрэча з пастаўчанкай Ірынай Кузьміч (на здымку) адбылася падчас нядаўняга прыезду ў наш раён шведаў, якія абменьваліся з беларусамі вопытам у сацыяльнай сферы. У нацыянальным касцюме, са шчырай усмешкай і ззяючымі вачыма яна хлебам-соллю вітала гасцей. Рабіла гэта смела, артыстычна.
“Спецыяльна запрашалі на мерапрыемства работніка культуры?” — пацікавілася ў дырэктара Пастаўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзіяны Іванаўны Пякарскай. “Гэта ж наш галоўны бухгалтар! — пачула ў адказ. — Яна і спецыяліст выдатны, і ў любой справе надзейны памочнік. Адным словам, малайчына!”
У ТЦСАНе Ірына толькі першы год. Яе папярэднім месцам работы было ААТ “Навасёлкі-Лучай”. Сюды дзяўчына прыехала ў 2007 годзе пасля размеркавання ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. І ўжо праз некалькі месяцаў працы атрымала прапанову заняць пасаду галоўнага бухгалтара.
— Вагалася, але згадзілася, — успамінае Ірына. — Пачынаць было неймаверна складана. Вялікая арганізацыя, мільярдныя абароты, штат каля 450 чалавек… І да апоўначы працавала, і ў выхадныя — па-рознаму бывала. Але, нягледзячы на цяжкасці, у прафесіі не расчаравалася. У многім дзякуючы кіраўнікам гаспадаркі — спачатку Алегу Адольфавічу Валодзьку, а пазней Юрыю Францішкавічу Шымчыку, якія мяне падтрымлівалі, падбадзёрвалі.
Шкадую, што мне давялося пакінуць гаспадарку — у 2011-ым пайшла ў дэкрэтны водпуск. Калі сынок падрос, шукала працу ў Паставах — так намнога зручней у плане выхавання дзіцяці.
Ірына прызнаецца, што работа ў Навасёлках стала для яе сапраўднай школай і выпрабаваннем на трываласць. Тым не менш у новую арганізацыю прыйшла з хваляваннем — тут зусім іншая сістэма работы. Але хто перашкаджае вучыцца самастойна? Чытала літаратуру, раілася з калегамі — і сёння яна з лёгкасцю арыентуецца ў незразумелых раней нюансах бухгалтэрыі.
— Каб дасягнуць поспехаў, трэба абавязкова любіць сваю справу, — упэўнена Ірына. — Тады будуць і жаданне, і натхненне працаваць. Я без сваёй работы сябе не ўяўляю. Нават у дэкрэце не даседзела — засумавала па прафесіі, актыўным ладзе жыцця, зносінах з калегамі.
Канечне, на працы вялікая адказнасць. Але я заўсёды выкладваюся па максімуму. Ніколі не пакідаю справу недаробленай — ноччу проста не засну!
З павагай і ўдзячнасцю мая суразмоўца гаварыла пра свайго новага кіраўніка, падкрэсліваючы яго ўменне і жаданне працаваць з маладымі спецыялістамі.
— Сапраўды, сярод новых кадраў нямала маладых, — пракаменціравала Дзіяна Іванаўна Пякарская. — Гэта мяне вельмі радуе. Так, яны яшчэ не ўсё ведаюць, але ўсе парады, павучанні “ўпітваюць” умомант. Галоўнае — верыць у моладзь. І яна абавязкова аддзячыць новымі ідэямі, ініцыятывамі, дапаможа “ўкараніць” перадавыя навінкі, якія відавочна аблягчаюць працу. Напрыклад, не так даўно мы купілі новую бухгалтарскую праграму коштам 9 мільёнаў рублёў, якую Ірына паспяхова асвоіла.
Сама дзяўчына, нягледзячы на пэўны стаж работы, сябе прафесіяналам не лічыць. Паўтарае: трэба кожны дзень займацца самастойнай адукацыяй, самаўдасканальвацца. І толькі тады можна спадзявацца на поспех.
Іна СНЯЖКОВА. Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Почему в Беларуси сокращается количество студентов?
Подробнее Демографическая ситуация в Беларуси не может не сказываться на количестве студентов. В Минобразования не говорят о том, что поступить в вуз будет сложнее, но предупреждают, что со временем станут


