У ліпені 44-га
Налета споўніцца 70 гадоў з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Усё менш становіцца ўдзельнікаў і відавочцаў Вялікай Айчыннай вайны, а так многа застаецца ў яе гісторыі белых плям, вельмі шмат рознагалоссяў і супярэчлівых звестак у дакументальных матэрыялах. Таму звесткі, атрыманыя ад сведкаў тых далёкіх трагічных падзей, такія каштоўныя. Хачу расказаць пра брацкую магілу ў Манькавічах і пра вызваленне вёскі Савічы 4 ліпеня 1944 года. Растлумачу чаму.
У нашым школьным музеі баявой і працоўнай славы захоўваецца шмат матэрыялаў, якія непасрэдна датычаць ваенных падзей на тэрыторыі раёна. Сярод іх і нумар раённай газеты “Пастаўскі край” за 2 ліпеня 2005 года, прымеркаваны да 61-ай гадавіны з дня вызвалення Беларусі. Каб далейшы мой аповед быў больш зразумелым, спачатку прывяду вытрымку з апублікаванага ў гэтым нумары газетнага артыкула “Вызваляючы Пастаўшчыну”:
“У Паставах, Варапаеве, Лынтупах, Камаях і Манькавічах на месцах пахавання амаль адной тысячы воінаў Савецкай Арміі, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны на подступах і пры вызваленні тэрыторыі раёна, устаноўлены помнікі і абеліскі. Хто яны, радавыя Перамогі, што ляжаць у нашай зямлі?
У свой час журналісту Мікалаю Маразюку, які займаўся зборам і падрыхтоўкай матэрыялаў для кнігі «Памяць» гісторыка-дакументальнай хронікі Пастаўскага раёна, на падставе ўспамінаў былых франтавікоў і партызан, відавочцаў, архіўных дакументаў удалося аднавіць асобныя падзеі і эпізоды гарачага ліпеня 1944 года. Некаторыя з іх ляглі ў аснову раней не апублікаваных матэрыялаў, прадастаўленых М. I. Маразюком рэдакцыі «Пастаўскага краю» пад назвай «Загінулі ў ваколіцах Савіч».
Летам 1944 года, пасля вызвалення Крыма, 13-ы полк 3-яй гвардзейскай дывізіі быў тэрмінова перадыслацыраваны на тэрыторыю Беларусі для ўдзелу ў аперацыі “Баграціён”. Прыбыўшы на станцыю Круляўшчызна, полк увайшоў у састаў 145-ай Віцебскай стралковай дывізіі і адразу ўступіў у баявыя дзеянні.
3 4 на 5 ліпеня конны атрад у колькасці 30 байцоў, узброеных аўтаматамі і гранатамі, пад камандаваннем лейтэнанта Самсоніка амаль без перашкод падышоў да вёскі Савічы. Разведка далажыла, што на яе ўскрайку знаходзіцца вялікая калона праціўніка.
Стаяла ціхая светлая ноч. Было прынята рашэнне атакаваць ворага. Першым у бой уступіў малодшы сяржант Сачыўка, знішчыўшы звыш дзесяці гітлераўцаў. Нашы коннікі нечаканасцю ўнеслі ў варожыя рады разгубленасць. Але сілы былі няроўныя. Адкрыўшы кулямётны агонь, гітлераўцы супраціўляліся, хаця і вымушаны былі пакінуць ваколіцы вёскі. У тым баі загінула звыш 20 варожых салдат. Былі страты і з нашага боку. Раніцай у атрадзе недалічыліся адзінаццаці воінаў: загінулі малодшы сяржант Сачыўка, радавыя Блаха, Гокчарук, Каравацкі, Лаўрэнчук, Рэуцкі, Супароўскі, Тарасаў, Цімашчук, Цімафееў, Юсько”.
Калі ў Манькавічах стваралі брацкую магілу і ўстанаўлівалі помнік, то ў спісах пазначылі, што з пахавання ў Савічах перавезлі 73 савецкіх воінаў (праўда, П. Ц. Кузняцоў і І. А. Харытонаў загінулі да вызвалення Савіч і далёка ад іх). Дырэктар Юнькаўскай школы Аляксандр Іванавіч Кузняцоў адшукаў вельмі каштоўныя звесткі пра гэта захаванне і падзяліўся імі са мной. Ён устанавіў больш за дзясятак прозвішчаў тых, хто ў брацкай магіле ў Манькавічах пахаваны як невядомы, перадаў мне спіс загінулых байцоў каля вёскі Соўчына (а не Савічы), пахаваных там 5 ліпеня 1944 года. Гэты дакумент датаваны 7 ліпеня 1944 года і падпісаны начальнікам пахавальнай каманды Казловым.
Што ж гэта за вёска Соўчына? Старажылы памятаюць, што ў баку ад дарогі, паміж Перавознікамі і Соўкамі, размяшчаўся маёнтак пані Яблонскай, якая перад вайной выехала адсюль. На карце-схеме і карце, якія перадаў мне А. І. Кузняцоў, гэта месца пазначана як “Ф. Совчино”. Тут і загінулі байцы, якія пахаваны ў Манькавічах. Калі больш чым праз дзесяцігоддзе іх целы перавозілі ў брацкую магілу, то пра Соўчына ўжо і забыліся. Вось і пазначылі ў спісах, што воіны загінулі каля Савіч. Такія ж звесткі і ў кнізе “Памяць”. А вось старажылы нашай вёскі ніколі не чулі пра воінскае захаванне.
Дык што ж на самай справе адбывалася ў Савічах у далёкім 1944-ым? І не ў ноч з 4-га на 5-ае ліпеня, а з раніцы да вечара 4 ліпеня. Хвала Богу, што жыве яшчэ мая матуля Стэфанія Сіманаўна, якой у тыя дні быў 21 год, а майму старэйшаму брату Янаку — амаль год. Вось што матуля расказала.
Апоўдні 3 ліпеня на ўсходзе чуліся страшны гул і грукат. Усе разумелі, што адтуль набліжаецца фронт. Няўзброеныя маладыя мужчыны і хлопцы ведалі, што гітлераўцы ў першую чаргу не пашкадуюць іх, таму раніцай 4 ліпеня ўсе накіраваліся ў боцьвінскі лес. Старэйшыя мужчыны ў большасці паўзлазілі на дрэвы вакол вёскі і схаваліся ў іх кронах. Жанчыны і дзеці засталіся дома.
Наша хата першая ад Захараўшчыны, і менавіта ў наш двор скіраваліся два салдаты ў нямецкай форме. У аднаго з іх быў кулямёт. Другі, напэўна, старшы па чыне, прадставіўся палякам са Слёнска. Аказваецца, ён у бінокаль разгледзеў нашых мужчын. Кулямётчык узлез на наш хлеў. “Польскі” немец спытаў, ці не партызаны там? Матуля расплакалася, сказала, што ў лесе простыя вяскоўцы, і папрасіла не страляць. Вайсковец яе паслухаўся і загадаў кулямётчыку злезці. Потым даў майму брату пачачак ледзянцоў, і салдаты пайшлі з двара ў вёску.
Праз некаторы час у Савічы на падводзе прыехалі тры немцы. Паводзілі яны сябе спакойна, у аднаго была паранена і перавязана рука. Немцы прыпыніліся ў далейшым ад нас двары, а затым, пакінуўшы каня з возам, пайшлі купацца ў сажалцы. Да гэтага часу савіцкія мужчыны вярнуліся з лесу. Нечакана ў вёсцы з’явіўся партызан на кані. Напэўна, у атрад паведаміў хтосьці з сувязных. А яшчэ ў суседнім доме з восені жылі трое прысланых па заданні мужчын. У вёсцы яны ведалі ўсіх. Партызан пачаў страляць у няўзброеных немцаў, якія купаліся. Двух забіў на месцы, пагнаўся за трэцім. Мой бацька быў на вуліцы, калі пачуў крык аднаго з упаўнаважаных: “Норберт, ложись!” Навокал свісцелі кулі. Бацька паслухаўся і папоўз па жыце ў бок рэчкі. Трэцяму немцу, напэўна, удалося ўцячы. У жыце, якое было вакол вёскі, партызан яго не дагнаў. Мясцовым жыхарам ён загадаў закапаць забітых немцаў. Раней гэта месца было за вёскай, каля ручайка, а цяпер ужо ў вёсцы, якая разраслася.
Пад вечар 4 ліпеня з боку Жалязоўшчыны ў Савічы прыйшлі нашы салдаты. Без баёў, пра якія паведамляецца ў многіх пісьмовых крыніцах. І нідзе ў ваколіцах не было немцаў. У салдат быў гармонік, і ўраз пасярод вуліцы пачаліся танцы. Мае бацькі накіраваліся туды. Тата трымаў маленькага сына на руках, а маці запрасіў на танец нейкі салдацік.
У баку Юнек і суседніх з імі вёсак грымела, грукала і 4-га, і 5-га ліпеня, неба асвятлялі ўспышкі выбухаў. А вызваленыя Савічы танцавалі. Дарэчы, праз Савічы ішлі воіны 235-ай стралковай дывізіі, а не 145-ай, якая вызваляла Паставы.
Гісторыю вызвалення Савіч я раней чула ад бацькі, а на гэты раз запісала падрабязны расказ матулі, якая была непасрэднай сведкай тых падзей. Яшчэ шчыра ўдзячна за неацэнную дапамогу Аляксандру Іванавічу Кузняцову.
Р. ЛАСТОЎСКАЯ, кіраўнік музея баявой і працоўнай славы СШ № 2.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Почему в Беларуси сокращается количество студентов?
Подробнее Демографическая ситуация в Беларуси не может не сказываться на количестве студентов. В Минобразования не говорят о том, что поступить в вуз будет сложнее, но предупреждают, что со временем станут


