Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Дарагія жарты

Дарагія жарты

Пра зло, якое ўяўляе сабой п’янства, неаднойчы пісалася на старонках раённай газеты. Кожны ведае: спіртное разбурае сем’і, робіць няшчаснымі блізкіх аматара выпіць, знішчае яго самога як асобу. Пры гэтым алкаголь нярэдка штурхае чалавека на неабдуманыя, часам недарэчныя ўчынкі, якіх на цвярозую галаву ён бы не здзейсніў. 

За 10 месяцаў 2013 года судом Пастаўскага раёна разгледжана 7 грамадзянскіх спраў па ісках пракурора раёна, звязаных са здзяйсненнем грамадзянамі правапарушэнняў, прадугледжаных артыкулам 17.6 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь “Заведама непраўдзівае паведамленне”. Сутнасць іх у наступным: у дзяжурную часць міліцыі паступае паведамленне ад грамадзяніна аб тым, што ў яго нешта здарылася і патрабуецца ўмяшальніцтва праваахоўнікаў. Па названым адрасе выязджае нарад міліцыі, які на месцы даведваецца: выклікалі яго дарэмна, на самай справе ўсё ў парадку, а чалавек, які пазваніў на 102, знаходзіцца ў нецвярозым стане.

Пазней, на судзе, адны грамадзяне наогул ніяк не маглі растлумачыць, чаму яны пазванілі ў РАУС, спасылаліся на моцнае алкагольнае ап’яненне. Іншыя сцвярджалі, што з-за вялікай колькасці выпітага спіртнога ім нешта прымроілася. А камусьці проста захацелася пажартаваць ці адпомсціць блізкім, з якімі пасварыліся, нагаварыўшы на іх. Так, жыхарцы Камай, якая выпівала ў суседкі і там жа прылягла адпачыць, прыснілася, што да яе прыставалі дзеці гаспадыні дома. Жыхару Варапаева пасля трох бутэлек віна па 0,7 літра падалося, што ў яго доме разбіты вокны. Неаднаразова судзімы жы­хар інтэрната па вуліцы Зялёнай у Паставах, выпіўшы ў “Бістро” бутэльку гарэлкі, ад безрабоцця заявіў у міліцыю, быццам бы па месцы яго жыхарства адбываецца сямейны скандал: у суседнім пакоі шумяць, п’юць спіртное і не даюць адпачываць. Яшчэ адзін пастаўчанін пасля слоўнага канфлікту з жонкай з-за крыўды на яе паведаміў у РАУС, што тая ўчыніла скандал, хоць такога і блізка не было. Прычым, калі звярнуць увагу на ўзрост званіўшых, можна зрабіць выснову: спіртное ўраўноўвае 20-гадовых і 70-гадовых людзей, якія паводзяць сябе абсалютна аднолькава.

Такія званкі нятанна абыходзяцца райаддзелу ўнутраных спраў, які ў першую чаргу нясе істотныя расходы на бензін. Але галоўнае тут нават не грошы. У той час, калі нарад міліцыі выязджаў на “пусты” выклік, дапамога магла спатрэбіцца іншым людзям, чыё жыццё, магчыма, падвяргалася рэальнай небяспецы. Наўрад ці думалі пра гэта адурманеныя алкаголем грамадзяне. У адпаведнасці з названым вышэй артыкулам 17.6 КаАП Рэспублікі Беларусь, кожны з іх заплаціў па 400 тысяч рублёў штрафу (заведама непраўдзівае паведамленне, якое прывяло да прыняцця мер рэагавання міліцыяй, хуткай медыцынскай дапамогай, падраздзяленнямі па надзвычайных сітуацыях або іншымі спецыялізаванымі службамі, цягне накладанне штрафу ў памеры ад 4 да 15 базавых велічынь). Акрамя таго, ім прыйшлося пагасіць іскі, прад’яўленыя РАУС, на сумы ад 32 да 190 тысяч рублёў, заплаціць дзяржаўную пошліну і судовыя выдаткі.

Згадзіцеся, немалы кошт неабдуманага званка. Калі ж некаму з названых вышэй грамадзян неўзабаве зноў захочацца пазабавіцца такім чынам, ён абыдзецца яшчэ даражэй — ад 20 да 50 базавых велічынь. Плюс іск, дзяржпошліна і судовыя выдаткі.

А. КАРЫТКА, старшыня суда Пастаўскага раёна.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой