“У кожнай цяжкасці бачу магчымасць”
Вольга Шырокая
Пастаўчанка Вольга Шырокая — студэнтка 3-га курса Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Хоць і вучыцца на малапапулярным сярод дзяўчат прыбора-будаўнічым факультэце, у яе залікоўцы толькі выдатныя адзнакі. “Напэўна, акрамя кніг, нічога ў жыцці не бачыць”, — падумаеце вы. Бачыць. Вольга актыўна займаецца водным турызмам, шмат танцуе, знаходзіць час і на стварэнне арыгінальных вырабаў з бісеру і іншых матэрыялаў. “Можна паспець усё, трэба толькі захацець”, — пераканана мая суразмоўца.
У Паставах яна бывае нячаста — прыблізна раз у месяц.
— Часцей ніяк не атрымліваецца, хаця вельмі гэтага хацелася б, — прызнаецца Вольга. — У Мінску, здаецца, і не сумуеш — няма калі. А як прыедзеш дадому, вяртацца зусім не хочацца: усё такое роднае, дарагое сэрцу. Ніхто, у адрозненне ад жыхароў сталіцы, нікуды не спяшаецца. Тут лаўлю сябе на думцы, што вялікі горад не для мяне. Так, ёсць шмат магчымасцей для вучобы, але пастаянная мітусня стамляе. Пасля заканчэння ўніверсітэта з задавальненнем працавала б у невялікім гарадку.
А пакуль Вольга акунулася ў бурлівае, багатае на падзеі і ўражанні сталічнае жыццё.
На першым месцы ў дзяўчыны, несумненна, вучоба. Праграма ва ўніверсітэце няпростая, таму часу ёй трэба прысвяціць нямала. Пра прагулы рэч не ідзе: па-першае, Вольга прывыкла да любой справы ставіцца сумленна і адказна, па-другое, яна з першага курса з’яўляецца ў групе старастам. У “падначаленні” пастаўчанкі — 17 бравых юнакоў і толькі некалькі дзяўчат. На пытанне, як жа ўдаецца камандаваць такой “ротай”, адказвае:
— Нічога складанага. Тут дарослыя, самастойныя, адказныя за свае ўчынкі маладыя людзі. І я для іх не маці, якая кантралюе кожны крок, а найперш сябра, задача якога падказаць і дапамагчы. Наогул, у нас надзвычай дружная група. Мы сапраўдная студэнцкая сям’я. І я радуюся, што з’яўляюся яе часцінкай.
Са сваімі ўніверсітэцкімі сябрамі Вольга не толькі разам вучыцца, але і адпачывае. Адно з захапленняў — водны турызм. З пешаходным дзяўчына пасябравала яшчэ падчас вучобы ў пастаўскай СШ № 3, а вось у БНТУ “захварэла” водным.
— У секцыю трапіла выпадкова: студэнты старэйшых курсаў збіралі каманду за факультэт, — расказвае Вольга. — Вырашыла паспрабаваць свае сілы і я, і ні разу не пашкадавала пра гэта. Дзякуючы захапленню я кожны год знаходжу новых сяброў, зараджаюся станоўчымі эмоцыямі, пазнаю родную Беларусь. На байдарках і катамаранах сплаўляліся нават ва Украіну.
Звычайна паход займае 7-10 дзён. Увесь дзень мы плывём, спыняемся толькі на перапынак на абед. Па вечарах — кастры, песні пад гітару. Няпраўда, што сёння моладзь жыве ў інтэрнэце і нічога, акрамя камп’ютараў і планшэтаў, у жыцці не бачыць. Сярод маіх сяброў шмат аматараў актыўнага адпачынку, і такія “абвінавачванні” беспадстаўныя.
З не меншым захапленнем дзяўчына расказвае пра яшчэ адно сваё хобі — танцы. Як і турызмам, імі пачала займацца яшчэ ў Паставах. З удзячнасцю ўспамінае кіраўніка “Непаседаў” Валянціну Савельеўну Бахановіч, якая была для яе і іншых дзетак настаўніцай не толькі ў танцах, але і ў жыцці.
Сёння Вольга наведвае гурток у інтэрнаце. Па-ранейшаму шмат танцуе, выступае на ўніверсітэцкіх мерапрыемствах. Прызнаецца, што марыць трапіць на баль праваслаўнай моладзі — на рэпетыцыі ходзіць даўно, але прыняць удзел ва ўрачыстасці двойчы перашкаджалі абставіны.
Якія яшчэ ў дзяўчыны мары?
— Я вельмі люблю вучыцца, таму хацела б пасля заканчэння ўніверсітэта паступіць у магістратуру, а пасля і ў аспірантуру, — адказала яна. — У бліжэйшых планах падрыхтоўка да рэспубліканскай канферэнцыі, у якой буду прымаць удзел вясной.
Як усё паспяваю? Ёсць такі выраз: песіміст бачыць цяжкасці ў кожнай магчымасці, аптыміст знаходзіць у кожнай цяжкасці магчымасці. Я — аптыміст. У мяне няма жадання сядзець на месцы, заўсёды хочацца рухацца наперад. Так, і вучоба, і кожнае з маіх захапленняў патрабуе шмат часу і сіл, але я разумею, што без іх ніколі не змагла б адчуваць сябе па-сапраўднаму шчаслівай.
Іна СНЯЖКОВА. Фота з архіва Вольгі ШЫРОКАЙ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Как приспособить бизнес для сельской жизни
Подробнее Чтобы сельские регионы не теряли самую продвинутую рабочую силу, деревне необходимо предоставить альтернативный сельскому хозяйству вид экономической деятельности. Какой бизнес может стать урожайным


